Кірыл Трафімавіч Мазураў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
выява
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Ушанаванне памяці: clean up, replaced: {{Главы ўрадаў Беларусі}} → {{Кіраўнікі ўрадаў Беларусі}} using AWB
Радок 103: Радок 103:


{{Лідэры беларускай кампартыі, 1919—1991}}
{{Лідэры беларускай кампартыі, 1919—1991}}
{{Главы ўрадаў Беларусі}}
{{Кіраўнікі ўрадаў Беларусі}}


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Версія ад 13:59, 26 кастрычніка 2015

Кірыл Мазураў
Файл:Мазуров.jpeg
Сцяг Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР
26 сакавіка 1965 — 28 лістапада 1978
Кіраўнік урада Аляксей Мікалаевіч Касыгін
Сцяг член Палітбюро (Прэзідыума) ЦК КПСС
26 сакавіка 1965 — 27 лістапада 1978
Сцяг13-ы Першы сакратар ЦК КП Беларускай ССР
28 ліпеня 1956 — 30 сакавіка 1965
Папярэднік Мікалай Сямёнавіч Патолічаў
Пераемнік Пётр Міронавіч Машэраў
Сцяг3-і Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР
24 ліпеня 1953 — 28 ліпеня 1956
Папярэднік Аляксей Яфімавіч Клящоў
Пераемнік Мікалай Яфрэмавіч Аўхімовіч
Сцяг6-ы Першы сакратар Мінскага абкама КПСС
1950 — верасень 1953
Папярэднік Васіль Яфімавіч Чарнышоў
Пераемнік Леанід Ігнацьевіч Лубеннікаў

Нараджэнне 7 красавіка 1914(1914-04-07)
в. Рудня-Прыбыткоўская, Гомельскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Смерць 19 снежня 1989(1989-12-19) (75 гадоў)
Масква, СССР
Месца пахавання
Дзеці Natallia Kapitonova[d], Elena Mazurova[d] і Viktor Mazurov[d]
Нацыянальнасць беларус
Партыя КПСС
Член у
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа пры ВКП(б) (1947)
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць СССР
Званне падпалкоўнік
Бітвы
Узнагароды Шаблон:Блёк узнагародаў

Кірыла Трафімавіч Мазураў (7 красавіка 1914, в. Рудня-Прыбыткоўская, Магілёўская губерня - 19 снежня 1989, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР, член Палітбюро (Прэзідыума) ЦК КПСС (1965-1978), кандыдат у 1957-1965 гадах.

Біяграфія

У 1933 скончыў Гомельскі аўтадарожны тэхнікум. Працаваў тэхнікам дарожнага аддзела Парычскага райвыканкама Бабруйскай вобласці, пасля начальнікам дарожнага аддзела Камарынскага райвыканкама Палескай вобласці. Служыў у Чырвонай Арміі (19361938).

З 1939 года на камсамольскай працы. З 1940 года сакратар Брэсцкага абкаму камсамолу.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны К. Т. Мазураў у дзейсным войску. Быў палітруком роты, камандзірам батальёну, інструктарам палітаддзелу 21-й арміі. Са снежня 1941 слухач курсаў «Стрэл», па сканчэнні якіх быў прызначаны камісарам факультэту гэтых курсаў. У верасні 1942 прызначаны сакратаром ЦК ЛКСМБ БССР і накіраваны на акупаваную тэрыторыю Беларусі ўпаўнаважаным Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі і Цэнтральнага штаба партызанскага руху, падкантрольнага НКУС, па кіраўніцтве гэтым рухам і стварэнню камсамольскага падполля ў шэрагу абласцей рэспублікі. Да канца 1943 года дзейнічаў у розных партызанскіх злучэннях Мінскай, Палескай, Пінскай, Баранавіцкай і Брэсцкай абласцей.

У 19431947 К. Т. Мазураў — другі, пасля першы сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі. У пасляваенныя гады, скончыўшы Вышэйшую партыйную школу пры ВКП(б) (1947), быў першым сакратаром Мінскага гаркаму партыі (19481950), першым сакратаром Мінскага абкаму партыі (19501953).

У апараце ЦК КП БССР і СССР

Пасля смерці Сталіна з'яўляўся старшынёй Савета міністраў Беларускай ССР (19531956 гады).

Л.Берыя паспрабаваў зрабіць стаўку на нацыяналізм нерасійскіх рэспублік з мэтай заваявання большай улады. Чэрвеньскі 1953 года пленум ЦК КПБ атрымаў загад з цэнтру замяніць расійскага сакратара ЦК КПБ М. Патолічава на другога сакратара — беларуса М. Зімяніна. Апошні ў сваім дакладзе на пленуме крытыкаваў такія «фундаментальныя недахопы і памылкі» КПБ у сферы нацыянальнай палітыкі, як неадпаведнасць долі беларусаў сярод насельніцтва рэспублікі (81%) іх прадстаўніцтву ў апараце партыйных органаў (62,2%). М. Зімянін наракаў, што праца апарата ЦК КПБ і СМ БССР, мясцовых партыйных і савецкіх органаў вядзецца на рускай мове, і прапанаваў прыняць рэзалюцыю аб пераводзе справаводства ўрада, рэспубліканскіх і мясцовых партыйных і савецкіх органаў на беларускую мову[1].

Кірыла Мазураў, які актыўна падтрымаў М. С. Хрушчова пасля смерці Сталіна, а затым прыняў яго бок у час барацьбы з «антыпартыйнай групай», стаў фактычна першым беларусам на чале ЦК КПБ (калі не лічыць Васіля Шаранговіча, які прабыў першым сакратаром толькі некалькі месяцаў у 1937 годзе і быў расстраляны ў 1938).

З імем Кірылы Мазурава звязаныя шматлікія поспехі беларускага народу ў развіцці эканомікі, навукі і культуры ў 1953—1965 гадах, рэабілітацыя шматлікіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў, мінскіх падпольшчыкаў, партызанскіх камандыраў. На думку былога дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Я. І. Бараноўскага, Кірыла Мазураў увайшоў у гісторыю Мінску і Беларусі як праваабаронца незаслужана абгавораных падпольшчыкаў. Пры Мазураве рады КПБ павялічыліся з 145 тысяч да 296 тысяч членаў. На гады кіравання Мазурава (19561965) прыйшлося, напрыклад, будаўніцтва Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода. Калясальная будоўля тады, у 1958, мела сметны кошт 315 мільёнаў рублёў[2].

Намагаючыся аднавіць беларусізацыю, у студзені 1959 на святкаванні 40-годдзя БССР Кірыла Мазураў зрабіў даклад на беларускай мове. У перапынку Мікіта Хрушчоў, які сядзеў у прэзідыуме, пачаў лаяць Мазурава: «Ни черта не понятно!» На прыступках БДУ Хрушчоў выказаўся яшчэ больш выразна: «Чем быстрее все мы будем разговаривать по-русски, тем быстрее построим коммунизм»[3].

Першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР у 19651978 гадах.

У 1968 быў накіраваны ў Прагу для кіравання ваеннымі дзеяннямі па лініі Палітбюро. Дзейнічаў пад псеўданімам «генерал Трафімаў». Пры яго ўдзеле кіраўнікі Камуністычнай партыі Чэхаславакіі Ду́бчак, Смркоўскі, Шык і іншыя былі арыштаваныя і вывезеныя ў Маскву[4].

В форме полковника (моё воинское звание), называясь генералом Трофимовым, я давал распоряжения нашим военным и гражданским… Главной задачей было уберечь наших солдат от стрельбы…[4]

Мазураў з Касыгіным і Машэравым сталі ініцыятарамі развіцця перапрацоўкі алмазнае сыравіны ў Беларусі (у Гомелі ў першай палове 1970-х быў створаны завод такога профілю) і работ па даразведцы беларускіх радовішчаў алмазаў. Яшчэ ў 1970 А. Касыгін выступіў у Савеце Міністраў СССР з падрабязным дакладам, прапануючы, па-першае, паступова скарачаць вываз з СССР неапрацаваных («сырых») алмазаў, а па-другое, развіваць перапрацоўку алмазаў у шэрагу рэспублік, у тым ліку Беларусь і Украіну. Выбар такога рэгіянальнага «прыярытэту», па словах Касыгіна, абумоўлены наяўнасцю ў заходнім рэгіёне Саюзу россыпавае алмазасыравіны, якая можа там сама перапрацоўвацца сумесна з якуцкай.

На даручэнне Касыгіна Мазураў вывучаў скандынаўскую сацыяльна-эканамічную мадэль, уключна з метадамі стымулявання вытворчасці працы, павышэння таварнай (а не цэнавай) прадукцыйнасці вытворчасці пры зніжэнні яго фонда- і капіталаёмістасці. «Каманда» Мазурава ў 1968—1972 гадах прапанавала каля 10 адаптаваных да ўмоў СССР варыянтаў, падобных да скандынаўскае практыкі заахвочвання прадпрыемстваў і іхніх працаўнікоў за рост менавіта таварнага выхаду высокаякаснай прадукцыі болей шырокага асартыменту пры адначасным скарачэнні фонда- і капіталаёмістасці самой вытворчасці на гэтых прадпрыемствах. Было прапанавана правесці эксперыменты прыкладна на 60 прадпрыемствах СССР, у тым ліку на 25 беларускіх і 15 прыбалтыйскіх, якія прадугледжвалі б скарачэнне колькасці планавых для іх заданняў амаль на траціну. Падобныя эксперыменты ў той перыяд небеспаспяхова праводзіліся ў Югаславіі, Кітаі, Чэха­славакіі, Венгрыі, ГДР.

Але такія праекты, як і касыгін­скія эканамічныя рэформы ў цэлым, былі адрынутыя партдзяржнаменклятурай. Па некаторых дадзеных, тагачасны старшыня прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Падгорны наракаў: «Не дзеля таго мы пасварыліся з Ціта і адхілілі Дубчака, каб паўтараць іхнія дзеянні ў сябе». Акрамя таго, у СССР з'явіліся «хуткія» экспартна-сыравінавыя грошы праз рост сусветных цэн на нафту. Так што неўзабаве са складу Палітбюро ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР быў выведзены не адзін толькі Кірыла Мазураў[5].

Апошнія гады жыцця

7 красавіка 1974 года ў сувязі з 60-годдзем атрымаў званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны 5 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і медалямі.

З 1978 года — на пэнсіі. З 1986 года быў абраны старшынёй Усесаюзнага савета ветэранаў вайны і працы. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-9 скліканняў, у 1989 абраны народным дэпутатам СССР.

Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Ушанаванне памяці

У 2004 годзе, да 90-годдзя К. Т. Мазурава, у Маскве быў зняты дакументальны фільм «Кирилл Мазуров: портрет на фоне эпохи» («Кірыла Мазураў: партрэт на фоне эпохі»).

У мінскім мікрараёне Сухарава адна з вуліц носіць імя Кірыла Мазурава. На фасадзе хаты №36 па вуліцы Карла Маркса, у якой жыў К. Т. Мазураў, усталяваная памятная дошка.

Таксама яго імём названа адна з галоўных вуліц Гомеля (Вуліца Мазурава).

Зноскі

  1. Снапкоўскі У. Знешнепалітычная дзейнасць Беларускай ССР як вонкавы фактар нацыянальнага нігілізму беларусаў. Кн.2. — Беларусіка - Albarutnenica. — С. 185.
  2. 90 лет со дня рождения Кирилла Мазурова (руск.). Часопіс «Дырэктар». Праверана 29 снежня 2008.
  3. Уладзімір Снапкоўскі. У. Снапкоўскі - Эліта і мова. Бібліятэка гістарычных артыкулаў «Жыве Беларусь». Праверана 28 снежня 2008.
  4. а б Міхась Скобла. 1968 год: як адгукнулася аперацыя “Дунай” у Беларусі. “Вольная студыя”. Радыё «Свабода». Праверана 28 снежня 2008. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "BDG" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  5. Аляксей Баліеў. Он свернул с «генеральной линии» (руск.). «Литературная газета». Праверана 29 снежня 2008.