Чырвоная змена: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сучаснасць: "Чырвоная змена" выходзіць раз на два тыдні.
Радок 11: Радок 11:

== Сучаснасць ==
== Сучаснасць ==
З красавіка 2002 выходзіць у якасці дадатку да газеты [[Звязда (1917)|«Звязда»]] раз на два тыдні. Заснавальнікамі сёння з'яўляюцца газета [[Звязда (1917)|«Звязда»]]<ref>[http://www.zviazda.by]</ref> і Грамадскае аб'яднанне «[[Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі|Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі]]»<ref>[http://www.brsm.by]</ref> (рэгістрацыйны № 12).
З красавіка 2002 выходзіць у якасці дадатку да газеты [[Звязда (1917)|«Звязда»]] раз на два тыдні па чацвяргах. Заснавальнікамі сёння з'яўляюцца газета [[Звязда (1917)|«Звязда»]]<ref>[http://www.zviazda.by]</ref> і Грамадскае аб'яднанне «[[Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі|Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі]]»<ref>[http://www.brsm.by]</ref> (рэгістрацыйны № 12).

Галоўным героем на яе старонках застаецца моладзь, практычная дзейнасць маладзёжных арганізацый. У газеце змяшчаюцца інтэрв'ю з маладзёжнымі лідарамі вучэбных устаноў і працоўных калектываў. На працягу гады на старонках выдання публікуюцца матэрыялы з аўдыторый вядучых вучэбных устаноў краіны, расказы аб навучальным працэсе, аб падрыхтоўцы да тэставання, выніках ўступных іспытаў, аб дасягненнях беларускіх студэнтаў на міжнародных алімпіядах і конкурсах, ідзе размова аб вакансіях на рынку працы, аб правах выпускнікоў школ і ВНУ на працаўладкаванне, аб сацыяльнай падтрымцы маладых сем'яў.

Версія ад 17:57, 28 кастрычніка 2015

«Чырвоная змена»[1] — беларуская маладзёжная газета. У 1921—2002 гадах з'яўлялася самастойным выданнем. З 2002 года дадатак да газеты «Звязда».

Гісторыя

Першы нумар газеты выйшаў (на рускай мове) 21 красавіка 1921 года ў дні работы ІІ з'езда камсамола Беларусі. Перадавы артыкул абвяшчаў: «Сёння выходзіць першы нумар газеты рабоча-сялянскай моладзі „Красная смена“. Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы, у якіх знаходзіцца Савецкая рэспубліка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае становішча, моладзь Беларусі мае свой орган». Да 1925 года выходзіла на рускай мове пад назвай «Красная смена». У 1925—1926 гадах — на беларускай і рускай мовах. У 1920-30-х гадах газета распавядала аб маладзёжных будоўлях падчас сацыялістычнага станаўлення грамадства.

У гады Вялікай Айчыннай вайны «Чырвоная змена» (са студзеня 1943 года) выходзіла ў глыбокім падполлі на базе партызанскай брыгады на востраве Зыслаў у Любанскім раёне Мінскай вобласці, расказваючы аб барацьбе беларускага народа з фашысцкімі акупантамі. Рэдагаваў газету былы выпускнік мінскага Камуністычнага інстытута журналістыкі (КІЖ) Міхаіл Барашкаў, выхадам газеты кіравала рэдакцыйная калегія, у якую ўваходзілі сакратары ЦК ЛКСМБ Міхаіл Зімянін, Кірыл Мазураў, сакратары Палескага, Мінскага і Магілёўскага падпольных абкамаў камсамола М. Пінязік, Я. Канаплін, П. Валожын. У сакавіку 1944 года «Чырвоная змена» пачала выходзіць у вызваленым Гомелі. Рэдактарам яе замест загінуўшага ў час блакады М. Барашкава стаў таксама прафесійны журналіст Іван Матыль.

Касцяк рэдакцыйнага калектыву ў першыя пасляваенныя гады склалі прафесійныя газетчыкі, былыя партызаны, франтавікі-пісьменнікі Мікола Аўрамчык, Алесь Астапенка, Мікола Гамолка, Алесь Асіпенка, Хведар Бачыла і іншыя. Пры газеце працавала літаратурнае аб'яднанне, у розныя гады яго членамі былі Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Юрась Свірка, Уладзімір Паўлаў, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка, Іван Чыгрынаў. Тут адбылося адкрыццё таленту і Яўгеніі Янішчыц. З «Чырвонай зменай» ахвотна супрацоўнічаў Уладзімір Караткевіч, тут апублікаваны многія яго вершаваныя творы і эсэ: «Сплятайце рукі», «У тую ноч», «Як стажары ў небе заззялі», «Твой зорны шлях». На старонках газеты была апублікавана і аповесць Васіля Быкава «Жураўліны крык».

У красавіку 1971 года «за мабілізацыю моладзі на выкананне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва» «Чырвоная змена» ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга.

Сучаснасць

З красавіка 2002 выходзіць у якасці дадатку да газеты «Звязда» раз на два тыдні па чацвяргах. Заснавальнікамі сёння з'яўляюцца газета «Звязда»[2] і Грамадскае аб'яднанне «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі»[3] (рэгістрацыйны № 12).

Галоўным героем на яе старонках застаецца моладзь, практычная дзейнасць маладзёжных арганізацый. У газеце змяшчаюцца інтэрв'ю з маладзёжнымі лідарамі вучэбных устаноў і працоўных калектываў. На працягу гады на старонках выдання публікуюцца матэрыялы з аўдыторый вядучых вучэбных устаноў краіны, расказы аб навучальным працэсе, аб падрыхтоўцы да тэставання, выніках ўступных іспытаў, аб дасягненнях беларускіх студэнтаў на міжнародных алімпіядах і конкурсах, ідзе размова аб вакансіях на рынку працы, аб правах выпускнікоў школ і ВНУ на працаўладкаванне, аб сацыяльнай падтрымцы маладых сем'яў.

Галоўныя рэдактары

Зноскі

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945