Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
 
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 24: Радок 24:
|супрацоўнікаў =
|супрацоўнікаў =
|бюджэт =
|бюджэт =
|імя главы1 = [[Валянцін Пятровіч Шаеў|Валянцін Шаеў]]
|імя главы1 = <!--[[Прозвішча]]-->
|пасада главы1 = Старшыня
|пасада главы1 = Старшыня
|імя главы2 =
|імя главы2 =
Радок 41: Радок 41:
Следчы камітэт падпарадкоўваецца [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь]].
Следчы камітэт падпарадкоўваецца [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь]].


З [[16 лістапада]] [[2012]] года пасаду старшыні камітэта займае [[Валянцін Шаеў]].
<!--З [[дата]] [[год]] года пасаду старшыні камітэта займае [[Прозвішча]].-->


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 20:29, 4 лістапада 2015

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь
скарочана — СК РБ
Выява лагатыпа
Цэнтральны апарат Следчага камітэта
Цэнтральны апарат Следчага камітэта
Агульная інфармацыя
Краіна Рэспубліка Беларусь
Дата стварэння 2 жніўня 2011
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220034, Мінск, вул. Фрунзэ, д. 19
Сайт sk.gov.by/by

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь (Следчы камітэт) — адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з'яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.

Следчы камітэт з'яўляецца ваенізіраванай арганізацыяй, мае афіцыйныя геральдычныя сімвалы.

Следчы камітэт падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.


Гісторыя

Папярэдняе расследаванне ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўлялася следчымі пракуратуры, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі і фінансавых расследаванняў. Усе яны ўваходзілі ў структуру адпаведных ведамстваў.

Рашэнне аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь было прынята 2 жніўня 2011 г. на праведзенай пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы органаў папярэдняга расследавання.

12 верасня 2011 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 409 “Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь”.

Структура

Сістэму Следчага камітэта складаюць:

  • Цэнтральны апарат Следчага камітэта:
    • Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
    • Упраўленне кадраў і ідэалагічнай працы цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;
    • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
  • Упраўленні Следчага камітэта па абласцях і горадзе Мінску;
  • Раённыя (міжраённыя), гарадскія, раённыя ў гарадах аддзелы Следчага камітэта.

Задачы

  • Усебаковае, поўнае, аб'ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з паслядоўнасцю, устаноўленай крымінальна-працэсуальным заканадаўствам;
  • Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, арганізацый, абарона дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, захаванне законнасці пры праверцы заяў і паведамленняў аб злачынствах, распачынанні крымінальных спраў, ажыццяўленні папярэдняга следства;
  • Удасканаленне следчай працы, укараненне ў практыку дасягненняў навукі і тэхнікі, карыснага вопыту, прагрэсіўных формаў і метадаў арганізацыі папярэдняга следства;
  • Выяўленне парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі здзяйсненню злачынстваў, прыняцце захадаў па іх ліквідацыі;
  • Удзел у межах сваёй кампетэнцыі ў рэалізацыі дзяржаўнай крымінальнай палітыкі, распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні прававога рэгулявання ў сферы праваахоўнай дзейнасці;
  • Ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.

Паўнамоцтвы

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Стаб