Аляксей Кузьміч Гардзіцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Аляксей Кузьміч ГАРДЗІЦКІ''' ({{ДН|5|5|1934}}, [[Вёска Пугачова|в. Пугачова]] Брэсцкага раёна Брэсцкай вобл.<ref>З 1979 года ў межах [[Горад Брэст|Брэста]].</ref> — {{ДС|24|8|1999}}<ref>Ад нас адышлі…</ref>) — беларускі літаратуразнавец.
'''Аляксей Кузьміч ГАРДЗІЦКІ''' ({{ДН|5|5|1934}}, в. Пугачова Брэсцкага раёна, з 1979 года ў межах [[Горад Брэст|Брэста]] — {{ДС|24|8|1999}}<ref>Ад нас адышлі…</ref>) — беларускі літаратуразнавец.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 23:09, 6 лістапада 2015

Аляксей Кузьміч ГАРДЗІЦКІ (5 мая 1934, в. Пугачова Брэсцкага раёна, з 1979 года ў межах Брэста — 24 жніўня 1999[1]) — беларускі літаратуразнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956). Працаваў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, сакратаром райкама камсамола, журналістам на Брэстчыне. У 1959—1962 гадах — аспірант, у 1962—1966 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку. Член СП БССР (1970). З 1972 — літкансультант СП БССР. Член КПСС.[2][3]

Пахаваны на могілках у Камяніцы-Жыравецкай.

Творчасць

З рэцэнзіямі і артыкуламі на літаратурныя тэмы пачаў выступаць у 1959 годзе (брэсцкая абласная газета «Заря»). Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв'ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994).[2]

Зноскі

  1. Ад нас адышлі…
  2. а б Гардзіцкі…
  3. Пісьменнікі Савецкай Беларусі…

Літаратура