Полацкая і Глыбоцкая епархія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 29: Радок 29:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
{{асноўны|Полацкая епархія}}
{{асноўны|Полацкая епархія}}
[[Полацкая епархія]] вядзе сваю гісторыю ад 992 года, калі тут была заснавана першая на Беларусі епіскапская кафедра. Гэта падзея адносіцца да часу кіравання князя [[Ізяслаў Уладзіміравіч|Ізяслава]], сына роўнаапостальнага Уладзіміра і полацкай князёўны [[Рагнеда Рагвалодаўна|Рагнеды]].
[[Полацкая епархія]] вядзе сваю гісторыю ад канца Х - пачатку ХІ ст., калі тут была заснавана першая на Беларусі епіскапская кафедра. Меркаванне пра яе заснаванне ў 992 годзе не пацвярджаецца крыніцамі. У любым выпадку гэта адбылосе падчас кіравання князя [[Ізяслаў Уладзіміравіч|Ізяслава]], сына Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны [[Рагнеда Рагвалодаўна|Рагнеды]].


У X—XIII стст. у яе склад уваходзіла тэрыторыя з гарадамі [[Горад Віцебск|Віцебск]], [[Горад Мінск|Мінск]], [[Горад Заслаўе|Ізяслаўль]], [[Горад Лагойск|Лагойск]], [[Горад Слуцк|Слуцк]], [[Горад Друцк|Друцк]], [[Горад Навагрудак|Навагрудак]], [[Горад Орша|Орша]], [[Вёска Лукомль|Лукомль]].
У X—XIII стст. у яе склад уваходзіла тэрыторыя з гарадамі [[Горад Віцебск|Віцебск]], [[Горад Мінск|Мінск]], [[Горад Заслаўе|Ізяслаўль]], [[Горад Лагойск|Лагойск]], [[Горад Слуцк|Слуцк]], [[Горад Друцк|Друцк]], [[Горад Навагрудак|Навагрудак]], [[Горад Орша|Орша]], [[Вёска Лукомль|Лукомль]].

Версія ад 16:24, 13 лістапада 2015

Полацкая і Глыбоцкая епархія
Свята-Богаяўленскі кафедральны сабор (Полацк)
Агульныя звесткі
Краіна Беларусь
Епархіяльны цэнтр Герб г. Полацк. Полацк
Заснавана 1104
Плошча 20 064,31 км²
Насельніцтва 439 624 (2009 год)
Кіраванне
Кіруючы архірэй Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій (Більчанка) (з 10 жніўня 1997)
Кафедральны храм Свята-Богаяўленскі сабор (Полацк)
Другі кафедральны храм Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (Глыбокае)
Статыстыка
Благачынняў 10
Храмаў 105 храмаў і капліц;
3 манастыры
(на 2012[1])
Святароў 63 (2012)[1]
Сайт eparhia992.by
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Полацкая і Глыбоцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая ўключае заходнюю частку Віцебскай вобласці з цэнтрам у Полацку. Гістарычна, кіруючыя епіскапы мелі рознае тытулаванне: Полацкія; архіепіскапы Полацкія і Віцебскія; Полацкія, Віцебскія і Мсціслаўскія; Полацкія і Вялікалуцкія; епіскапы Полацкія і Віленскія; Полацкія і Глыбоцкія.

Гісторыя

Полацкая епархія вядзе сваю гісторыю ад канца Х - пачатку ХІ ст., калі тут была заснавана першая на Беларусі епіскапская кафедра. Меркаванне пра яе заснаванне ў 992 годзе не пацвярджаецца крыніцамі. У любым выпадку гэта адбылосе падчас кіравання князя Ізяслава, сына Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды.

У X—XIII стст. у яе склад уваходзіла тэрыторыя з гарадамі Віцебск, Мінск, Ізяслаўль, Лагойск, Слуцк, Друцк, Навагрудак, Орша, Лукомль.

З 1391 года кафедра атрымала статус архіепархіі.

Знаходзілася ў кананічнай юрысдыкцыі: Кіева-Літоўскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхата (13151329, 1356—1362, 1415—1419); Кіеўскай мітраполіі (16201628). Пасля ўзяцця Полацка ў 1563 годзе войскамі Івана Грознага на некаторы час перайшла ў распараджэнне Маскоўскай мітраполіі.

З кастрычніка 1596 года па кастрычнік 1620 года, са жніўня 1628 года па чэрвень 1657 года епархія заставалася без епіскапа ў сувязі з пераходам духавенства ва ўніяцтва. У 1662 годзе епархія канчаткова была скасавана.

У 1833 годзе епархія была адроджана і называлася Полацкай і Віленскай. У яе склад увайшлі землі Віцебскай, Віленскай і Курляндскай губерняў. З 1840 года епархія называлася Полацкай і Віцебскай.

У 1840—1856 гадах дзейнічала Полацкая духоўная семінарыя. У 1856 годзе яна была пераведзена ў Віцебск, але працягвала называцца Полацкай да снежня 1871 года.

Да пачатку Другой сусветнай вайны на Полацкай зямлі не засталося ніводнага дзеючага храма. Епархія спыніла сваё існаванне.

Падчас вайны адкрылася некалькі храмаў і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.

У 1955 годзе ў Віцебскай вобласці налічвалася 26 цэркваў, але 10 з іх і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр былі закрыты падчас хрушчоўскіх ганенняў на Царкву.

Царкоўнае жыццё стала аднаўляцца толькі ў канцы 1980-х гадоў. 6 ліпеня 1989 года Полацкая епархія была адроджана.

Сучасны стан

Тэрыторыя епархіі ўключае: тэрыторыі Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Міёрскага, Полацкага, Пастаўскага, Расонскага, Ушацкага, Шаркоўшчынскага раёнаў.

Кафедральныя саборы — Богаяўленскі (Полацк), Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (Глыбокае).

Налічвае (2012): 100 прыходаў; 63 святароў (59 святароў, 4 дыяканs).

Кіруючы архірэй з 10 жніўня 1997 года — Феадосій (Більчанка), архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі.

Добрапрыстойныя акругі

  • Полацкае благачынне (16 прыходаў)
  • Глыбоцкае благачынне (18 прыходаў)
  • Браслаўскае благачынне (8 прыходаў)
  • Верхнядзвінскае благачынне (9 прыходаў)
  • Докшыцкае благачынне (13 прыходаў)
  • Міёрскае благачынне (14 прыходаў)
  • Пастаўскае благачынне (7 прыходаў)
  • Шаркоўшчынскае благачынне (8 прыходаў)
  • Расонскае благачынне (2 прыходу)
  • Ушацкае благачынне (5 прыходаў)[2]

Манастыры

Епіскапы полацкія і глыбоцкія

Галерэя

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі