Шалёўка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Шалёўка''' — знадворная абшыўка дошкамі ці дранкамі сцяны, франтона і і...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:13, 14 лістапада 2015

Шалёўка — знадворная абшыўка дошкамі ці дранкамі сцяны, франтона і іншых элементаў драўлянага будынка. Выконвае дэкаратыўную і засцерагальную функцыі. Выкарыстоўваецца ў сядзібна-палацавым і культавым будаўніцтве, асабліва ў народным дойлідстве.

Беларусь

Віды шалёўкі:
1 — вертыкальная; 2 — гарызантальная з нашчыльнікамі; 3 — гарызантальная; 4 — ромбападобная; 5 — у елачку; 6 — камбінаваная.

З'явілася ў беларускім манументальным дойлідстве XVII ст., пераважна ў сядзібна-палацавым і культавым, пад уплывам мураванай архітэктуры стылю рэнесансу. Пашырылася ў 2-й пал. XVIII ст. ў архітэктуры стыляў класіцызму і ампіру. У сядзібным дойлідстве стварала гарызантальны, у культавым дойлідстве — вертыкальны рытм.

У народным дойлідстве шырока выкарыстоўваецца з 1940-1950-х гг. Вядомы шалёўка вертыкальная, гарызантальная, гарызантальная з нашчыльнікамі, камбінаваная, у елачку, ромбападобная і інш. На ўсходзе і паўднёвым усходзе Беларусі шалёўка сцен і франтонаў утварае шэраг гарызантальных паясоў, кожны з якіх мае адметны малюнак. Вуглы закрываюцца дошкамі, часта з накладнымі элементамі ці прапілоўкай. Дэкаратыўны акцэнт узмацняюць фігурныя паяскі, ажурныя карнізы і інш. Арыгінальная шалёўка франтонаў жылля цэнтральнага Палесся з выкарыстаннем салярных матываў. Мастацкая выразнасць шалёўкі ўзмацняецца расфарбоўка з выкарыстаннем кантрастных колераў ці розных адценняў аднаго колеру.

Літаратура

Спасылкі