Вішнева (Валожынскі раён): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Славутасці |
|||
Радок 66: | Радок 66: | ||
== Славутасці == |
== Славутасці == |
||
* [[Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Вішнева|Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] (1637—1641) |
* [[Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Вішнева|Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] (1637—1641) |
||
* Могілкі яўрэйскія |
* Могілкі яўрэйскія |
||
* Могілкі старыя хрысціянскія |
* Могілкі старыя хрысціянскія |
||
* Сядзіба Храптовічаў (пач. ХХ ст.) |
* Сядзіба Храптовічаў (пач. ХХ ст.) |
||
* [[Свята-Казьма-Дзям'янаўская царква, Вішнева|Царква Св. Казьмы і Дзям'яна (1865) |
* [[Свята-Казьма-Дзям'янаўская царква, Вішнева|Царква Св. Казьмы і Дзям'яна]] (1865) |
||
== Вядомыя ўраджэнцы == |
== Вядомыя ўраджэнцы == |
Версія ад 23:12, 14 лістапада 2015
Вёска
Вішнева
| ||||||||||||||||||||||||
Ві́шнеў, Ві́шнева (польск.: Wiszniew) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, у 18 км на захад ад Валожына, на левым беразе ракі Гальшанка. З'яўляецца цэнтрам Вішнеўскага сельсавета.
Гісторыя
У часы Рэчы Паспалітай мястэчка знаходзілася ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.
У час Першай сусветнай вайны праз Вішнева праходзіла ўмацаваная нямецкая лінія абароны. Жыхары былі выселены, мястэчка знішчана артылерыяй да апошняй хаты. Знамянальна, што ў касцёл і царкву, пабудаваных на самых высокіх месцах, не трапіў ніводзін снарад.
год
У 1921—1939 гадах мястэчка ўваходзіла ў Польскую Рэспубліку, у Валожынскі павет Навагрудскага ваяводства, з'яўлялася цэнтрам гміны. У ноч з 18 на 19 ліпеня 1924 года на мястэчка здзейсніла грабежніцкі напад бальшавіцкая дыверсійная група.[2]
Колькасць насельніцтва гэтага мястэчка складала ў 1907 годзе 2650 жыхароў, з якіх 1863 — яўрэі. Асноўная частка іх пазней эмігравала альбо была знішчаная нацыстамі, якія 30 жніўня 1942 года забілі 1100 яўрэяў. Пра гэту трагедыю нагадвае мемарыяльны камень.
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1637—1641)
- Могілкі яўрэйскія
- Могілкі старыя хрысціянскія
- Сядзіба Храптовічаў (пач. ХХ ст.)
- Царква Св. Казьмы і Дзям'яна (1865)
Вядомыя ўраджэнцы
- Нахум Гольдман — грамадскі дзеяч, адзін з лідараў сіянісцкага руху, заснавальнік і старшыня Сусветнага яўрэйскага кангрэса.
- Уладзіслава Луцэвіч — беларуская літаратуразнаўца, жонка Янкі Купалы.
- Шымон Перэс — вядомы ізраільскі палітык, прэзідэнт Ізраіля і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 года. З'ехаў з Вішнева са сваёй сям'ёй у 1934 годзе.
- Юрый Храптовіч — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян смаленскі і жамойцкі, ваявода парнаўскі і новагародскі.
Вядомыя жыхары
- Сымон Будны — дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік, гісторык Вялікага Княства Літоўскага. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі.
- Канстанцыя Буйло — беларуская паэтэса.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Robert Litwiński, Kontrola granicy wschodniej przez Policję Państwową w okresie międzywojennym, referat na posiedzenie Komisji Historycznej OL PAN (польск.)
Спасылкі
- Здымкі на Radzima.org
- Месцазнаходжанне (англ.)
- Падзеі ў Вішневе падчас Другой сусветнай вайны (англ.)
- Гістарычныя падзеі (англ.)
- Сведка падзей у Вішневе (англ.)
- Фотаздымкі яўрэйскай абшчыны (англ.)