Уйгурскае пісьмо: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
на аснове БелЭн |
др афармленне |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[File:UighurPrincess.png|thumb|Выява знатнай уйгурскай жанчыны з надпісам старауйгурскім пісьмом.]] |
[[File:UighurPrincess.png|thumb|Выява знатнай уйгурскай жанчыны з надпісам старауйгурскім пісьмом.]] |
||
'''Уйгу́рскае пісьмо́''' — літарна-гукавое пісьмо, якім карыстаюцца [[цюркскія мовы|цюркамоўныя]] народнасці [[Усходні Туркестан|Усходняга Туркестана]]. |
'''Уйгу́рскае пісьмо́''', ці '''старо́е уйгу́рскае пісьмо́''' — літарна-гукавое пісьмо, якім карыстаюцца [[цюркскія мовы|цюркамоўныя]] народнасці [[Усходні Туркестан|Усходняга Туркестана]]. |
||
Склалася на аснове [[сагдыйскае пісьмо|сагдыйскага пісьма]], якое ў сваю чаргу развілося з [[арамейскае пісьмо|арамейскага пісьма]]. |
Склалася на аснове [[сагдыйскае пісьмо|сагдыйскага пісьма]], якое ў сваю чаргу развілося з [[арамейскае пісьмо|арамейскага пісьма]]. |
Версія ад 00:20, 16 лістапада 2015
Уйгу́рскае пісьмо́, ці старо́е уйгу́рскае пісьмо́ — літарна-гукавое пісьмо, якім карыстаюцца цюркамоўныя народнасці Усходняга Туркестана.
Склалася на аснове сагдыйскага пісьма, якое ў сваю чаргу развілося з арамейскага пісьма.
Літары уйгурскага пісьма ішлі зверху ўніз, радкі — злева направа. Адрозніваліся розныя формы літар у залежнасці ад іх месца ў слове, а таксама кніжны почырк (у тэкстах рэлігійнай літаратуры) і скарапісны курсіў (дзелавыя паперы і інш.).
Першыя датаваныя помнікі вядомы з пачатку 8 ст. Пашырэнне атрымала ў 9—13 ст. у цюркскіх плямён, якія вызнавалі будыйскую рэлігію. Пасля прыняцця гэтымі народамі ісламу яно было выцеснена арабскім пісьмом, але ў будыйскіх манастырах уйгурскае пісьмо выкарыстоўвалі і ў 18 ст.
У 13 ст. уйгурскае пісьмо было запазычана манголамі, у якіх яно было пераўтворана ў мангольскае пісьмо. На аснове уйгурскага пісьма створана і маньчжурскае пісьмо.
Літаратура
- Уйгурскае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 190.
- Закиров Р. У. Уйгурское письмо // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
- Малов С. Е. Памятники древнетюркской письменности. М.; Л., 1951.
- Павленко Н. А. История письма. 2 изд. Мн., 1987.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уйгурскае пісьмо