Цыбуліна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
__NOTOC__
__NOTOC__
[[Файл:Nsr-slika-003.png|thumb|Цыбуліна {{bt-bellat|цыбуля рэпчатая{{!}}цыбулі рэпчатай|Allium cepa}} [[L.]] [[Батанічная ілюстрацыя]] з кнігі {{не перакладзена 3|Марцін Ціленшак|Марціна Ціленшака|sl|Martin Cilenšek}} «''Naše škodljive rastline''», 1892]]

'''Цыбу́ліна''' ({{lang-la|búlbus}})&nbsp;— відазменены, звычайна падземны [[парастак]] раслін з патоўшчаным кароткім плоскім [[сцябло|сцяблом]] (донцам) і разрослымі мясістымі або плёнчатымі бясколернымі асновамі [[ліст|лісця]] (лускі), якія назапашваюць ваду і пажыўныя рэчывы, а таксама служаць органам вегетатыўнага размнажэння. Плёнчатыя цыбуліны апрануты агульнай плёнчатай луской ([[цыбуля]]). Луска цыбулін утворана суцэльнымі [[ліст|лісцямі]], пазбаўленымі [[хларафіл]]у ([[лілея]]), асновамі асімілюючага лісця (цыбуля) ці спалучэннем тых і іншых ([[пралеска]])<ref name="БиоЭС">[http://dic.academic.ru/dic.nsf/dic_biology/3020/ЛУКОВИЦА Биологический энциклопедический словарь&nbsp;— Луковица]{{V|29|07|2009}}</ref>. У лускаватых, ці даховачных, цыбулін мясістае лускападобнае лісце сядзіць на донцы свабодна, а вонкавая луска драбней унутраных (лілея). У [[пазуха]]х лускі знаходзяцца [[пупышка|пупышкі]], з якіх развіваюцца надземныя пабегі ці даччыныя цыбуліны&nbsp;— ''дзеткі''.
'''Цыбу́ліна''' ({{lang-la|búlbus}})&nbsp;— відазменены, звычайна падземны [[парастак]] раслін з патоўшчаным кароткім плоскім [[сцябло|сцяблом]] (донцам) і разрослымі мясістымі або плёнчатымі бясколернымі асновамі [[ліст|лісця]] (лускі), якія назапашваюць ваду і пажыўныя рэчывы, а таксама служаць органам вегетатыўнага размнажэння. Плёнчатыя цыбуліны апрануты агульнай плёнчатай луской ([[цыбуля]]).
Луска цыбулін утворана суцэльнымі [[ліст|лісцямі]], пазбаўленымі [[хларафіл]]у ([[лілея]]), асновамі асімілюючага лісця (цыбуля) ці спалучэннем тых і іншых ([[пралеска]])<ref name="БиоЭС">[http://dic.academic.ru/dic.nsf/dic_biology/3020/ЛУКОВИЦА Биологический энциклопедический словарь&nbsp;— Луковица]{{V|29|07|2009}}</ref>. У лускаватых, ці даховачных, цыбулін мясістае лускападобнае лісце сядзіць на донцы свабодна, а вонкавая луска драбней унутраных (лілея). У [[пазуха]]х лускі знаходзяцца [[пупышка|пупышкі]], з якіх развіваюцца надземныя пабегі ці даччыныя цыбуліны&nbsp;— ''дзеткі''.

Цыбуліны могуць быць аднагадовымі ([[цюльпан]], цыбуля, [[кандык]]) і шматгадовымі ([[Нарцыс, расліна|нарцыс]], [[амарыліс]]), паводле спосаба нарастання&nbsp;— [[Монападыяльныя расліны|монападыяльнымі]] (аднаўленне ідзе з верхавіннай пупышкі, а [[кветанос]]ны [[парастак|парасткі]] ўтвараюцца з пазушных пупышак, напрыклад, у нарцыса, пралескі), і [[Сімпадыяльныя расліны|сімпадыяльнымі]] (кветаносныя парасткі развіваюцца з верхавіннай пупышкі, а аднаўленне адбываецца з пазушнай, напрыклад, у цюльпана, [[рабчык, расліна|рабчыка]], цыбулі). Калі ў рост кратаюцца дзве ці некалькі пупышак, цыбуліна галінуецца, утвараючы дзеткі. У складаных цыбулін ([[часнок]]) у [[пазуха, батаніка|пазусе]] кожнай лускавінкі фарміруецца некалькі цыбулін-дзетак (так званых ''зубчыкаў'')<ref name="БиоЭС"/>.

Версія ад 11:47, 16 лістапада 2015

Цыбуліна цыбулі рэпчатай (Allium cepa) L. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Марціна Ціленшака  (славенск.) «Naše škodljive rastline», 1892

Цыбу́ліна (лац.: búlbus) — відазменены, звычайна падземны парастак раслін з патоўшчаным кароткім плоскім сцяблом (донцам) і разрослымі мясістымі або плёнчатымі бясколернымі асновамі лісця (лускі), якія назапашваюць ваду і пажыўныя рэчывы, а таксама служаць органам вегетатыўнага размнажэння. Плёнчатыя цыбуліны апрануты агульнай плёнчатай луской (цыбуля).

Луска цыбулін утворана суцэльнымі лісцямі, пазбаўленымі хларафілу (лілея), асновамі асімілюючага лісця (цыбуля) ці спалучэннем тых і іншых (пралеска)[1]. У лускаватых, ці даховачных, цыбулін мясістае лускападобнае лісце сядзіць на донцы свабодна, а вонкавая луска драбней унутраных (лілея). У пазухах лускі знаходзяцца пупышкі, з якіх развіваюцца надземныя пабегі ці даччыныя цыбуліны — дзеткі.

Цыбуліны могуць быць аднагадовымі (цюльпан, цыбуля, кандык) і шматгадовымі (нарцыс, амарыліс), паводле спосаба нарастання — монападыяльнымі (аднаўленне ідзе з верхавіннай пупышкі, а кветаносны парасткі ўтвараюцца з пазушных пупышак, напрыклад, у нарцыса, пралескі), і сімпадыяльнымі (кветаносныя парасткі развіваюцца з верхавіннай пупышкі, а аднаўленне адбываецца з пазушнай, напрыклад, у цюльпана, рабчыка, цыбулі). Калі ў рост кратаюцца дзве ці некалькі пупышак, цыбуліна галінуецца, утвараючы дзеткі. У складаных цыбулін (часнок) у пазусе кожнай лускавінкі фарміруецца некалькі цыбулін-дзетак (так званых зубчыкаў)[1].

Цыбуліна характэрна для цыбульных, шматлікіх лілейных (цюльпан, гіяцынт, лілея), амарылісавых (пралеска, нарцыс).

Служыць для вегетатыўнага аднаўлення раслін. Увесну кветкавая пупышка і зародкі лісця развіваюцца ў квітнеючую расліну, карыстаючыся запасам вады і пажыўных рэчываў, назапашаным у мясістым лісці цыбуліны. Калі кветка адамрэ, лісце працягвае жыць і вырабляць пажыўныя рэчывы, якія пераносяцца да асноў лісця. Яны разбухаюць і ператвараюцца ў новыя цыбуліны. Пазушныя пупышкі могуць развіцца ў даччыныя цыбуліны, якія, аддзяліўшыся, даюць пачатак новым раслінам[2].

Расліны з характэрным спецыялізаваным органам — цыбулінай завуцца цыбульныя расліны. Цыбульныя шырока прадстаўлены сярод аднадольных у сямействах Лілейныя, Амарылісавыя, Ірысавыя; сярод двухдольных сустракаюцца радзей, толькі ў некаторых родах (напрыклад, Кісліца, Буйміна)[3].

У некаторых (наогул вельмі нешматлікіх) раслін цыбулінкі (лац.: bulbilli) утвараюцца і на надземных органах, так, напрыклад, у Lilium bulbiferum — у пазухах лісця[4].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Botanics-stub