Дзяржаўны гістарычны музей (Масква): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
на аснове БелЭн
 
выява
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Państwowe_Muzeum_Historyczne_w_Moskwie_01.JPG|thumb|]]
'''Дзяржа́ўны гістары́чны музе́й''' у [[Масква|Маскве]] — цэнтральны дзяржаўны музей гісторыі [[Расія|Расіі]] ад старажытных часоў да сучаснасці, буйное сховішча помнікаў матэрыяльнай культуры народаў [[СССР]].
'''Дзяржа́ўны гістары́чны музе́й''' у [[Масква|Маскве]] — цэнтральны дзяржаўны музей гісторыі [[Расія|Расіі]] ад старажытных часоў да сучаснасці, буйное сховішча помнікаў матэрыяльнай культуры народаў [[СССР]].



Версія ад 11:04, 2 снежня 2015

Дзяржа́ўны гістары́чны музе́й у Маскве — цэнтральны дзяржаўны музей гісторыі Расіі ад старажытных часоў да сучаснасці, буйное сховішча помнікаў матэрыяльнай культуры народаў СССР.

Заснаваны ў 1872 па ініцыятыве А. А. Зялёнага (кіраўнік музея ў 1872—80), А. С. Уварава (кіраўнік у 1881—84) і інш. Адкрыты ў 1883, меў 11 залаў, больш за 3 тыс. экспанатаў. У 1992 больш за 4 млн экспанатаў.

Збор музея

Мае калекцыі: археалагічную (каля 1 млн адзінак), нумізматычную (каля 1,5 млн адзінак), зброі, адзення, вырабаў з металу, шкла, керамікі, косці, дрэва; захоўвае сусветна вядомыя зборы рукапісаў, старадрукаў, старажытнага жывапісу, графікі і картаграфіі.

Ёсць экспанаты з Беларусі: матэрыялы археалагічных раскопак Е. Р. Раманава і братоў Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў (працавалі на Віцебшчыне, Лагойшчыне, вывучалі курганы Палесся і Падняпроўя); скарб сярэбраных рэчаў 11—12 ст. з Полацка; калекцыя слуцкіх паясоў; збор беларускіх рукапісаў 16—17 ст. (Слуцкі і Баркулабаўскі летапісы, рукапісы Сімяона Полацкага), першадрукаваных кніг Ф. Скарыны (84 экз.), С. Буднага і інш., дакументы па гісторыі Беларусі 19 ст., у т.л. фонд віленскага губернатара Пахвіснева і інш.

Літаратура

  • Гістарычны музей у Маскве // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 271.
  • Кириченко Е. И. Исторический музей. М., 1984.
  • Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1984.

Спасылкі