Пралетарый (кінатэатр, Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 6: Радок 6:
[[1 красавіка]] [[1932]] г. на пасяджэнні Сакратарыята Мінскага гарадскога камітэта [[КП(б)Б]] было прынята рашэнне: ''«На працягу будаўнiчага сэзону г.г. пераабсталяваць кiно „Пролетарый“, зрабiўшы яго на 600—700 мейсц, шляхам дабудовы глядзельнай залi»''. Праект рэканструкцыі быў выкананы [[Герасім Васільевіч Якушка|Герасімам Васільевічам Якушкам]] у вельмі кароткі тэрмін і прадугладжваў не павелічэнне ўмяшчальнасці старой глядзельнай залы, а ўзвядзенне новага будынка<ref name="arcp"/>.
[[1 красавіка]] [[1932]] г. на пасяджэнні Сакратарыята Мінскага гарадскога камітэта [[КП(б)Б]] было прынята рашэнне: ''«На працягу будаўнiчага сэзону г.г. пераабсталяваць кiно „Пролетарый“, зрабiўшы яго на 600—700 мейсц, шляхам дабудовы глядзельнай залi»''. Праект рэканструкцыі быў выкананы [[Герасім Васільевіч Якушка|Герасімам Васільевічам Якушкам]] у вельмі кароткі тэрмін і прадугладжваў не павелічэнне ўмяшчальнасці старой глядзельнай залы, а ўзвядзенне новага будынка<ref name="arcp"/>.


Новы кінатэатр «Пралетарый» быў адкрыты ў жніўні [[1934]] г. Па ўмяшчальнасці ён быў другім па велічыні пасля [[кінатэатр «Чырвоная зорка», Мінск|кінатэатра «Чырвоная зорка»]]. На яго экране дэманстраваліся як [[Кінематограф СССР|савецкія]], у тым ліку і [[Кінематограф Беларусі|беларускія]], так і замежныя фільмы. Напрыклад, [[13 верасня]] [[1938]] г. адбыўся паказ знакамітага фільма [[Чарлі Чаплін|Чарлі Чапліна]] «[[Агні вялікага горада, фільм|Агні вялікага горада]]»<ref name="arcp"/>.
Новы кінатэатр «Пралетарый» быў адкрыты ў жніўні [[1934]] г. Па ўмяшчальнасці ён быў другім па велічыні пасля [[кінатэатр «Чырвоная зорка», Мінск|кінатэатра «Чырвоная зорка»]]. На яго экране дэманстраваліся як [[Кінематограф СССР|савецкія]], у тым ліку і [[Кінематограф Беларусі|беларускія]], так і замежныя фільмы. Напрыклад, [[13 верасня]] [[1938]] г. адбыўся паказ знакамітага фільма [[Чарлі Чаплін]]а «[[Агні вялікага горада, фільм|Агні вялікага горада]]»<ref name="arcp"/>.


У [[1938]] г. кінатэатр зачынілі на рэканструкцыю па праекце архіт. Г. Якушкі, у выніку якой умяшчальнасць залы павялічылася да 1000 месцаў. Пасля рэканструкцыі кінатэатр атрымаў новую назву «'''Радзіма'''»<ref name="arcp"/>.
У [[1938]] г. кінатэатр зачынілі на рэканструкцыю па праекце архіт. Г. Якушкі, у выніку якой умяшчальнасць залы павялічылася да 1000 месцаў. Пасля рэканструкцыі кінатэатр атрымаў новую назву — «'''Радзіма'''»<ref name="arcp"/>.


[[21 чэрвеня]] [[1941]] года ў кінатэатры «Радзіма» прайшло апошняе ў горадзе даваеннае грамадскае мерапрыемства: вячэрняя дэманстрацыя фільма «[[Франтавыя сяброўкі, фільм|Франтавыя сяброўкі]]», паўночнае вясёлае выступленне «Тэа-джаза» і ў 0:20, ужо [[22 чэрвеня]] [[1941]], дадатковы сеанс фільма. [[24 чэрвеня]] ў 9:40 нямецкая авіяцыя пачала асабліва масіраваную і бязлітасную эшаланаваную [[бамбардзіроўка Мінска|бамбардзіроўку Мінска]]. Кінатэатр і прылеглыя да яго будынка цалкам выгарэлі і ўяўлялі сабой скрынкі-руіны. Пасля вайны гэты квартал горада аднаўляць не сталі<ref name="arcp"/>.
[[21 чэрвеня]] [[1941]] года ў кінатэатры «Радзіма» прайшло апошняе ў горадзе даваеннае грамадскае мерапрыемства: вячэрняя дэманстрацыя фільма «[[Франтавыя сяброўкі, фільм|Франтавыя сяброўкі]]», паўночнае вясёлае выступленне «Тэа-джаза» і ў 0:20, ужо [[22 чэрвеня]] [[1941]], — дадатковы сеанс фільма. [[24 чэрвеня]] ў 9:40 нямецкая авіяцыя пачала асабліва масіраваную і бязлітасную эшаланаваную [[бамбардзіроўка Мінска|бамбардзіроўку Мінска]]. Кінатэатр і прылеглыя да яго будынка цалкам выгарэлі і ўяўлялі сабой скрынкі-руіны. Пасля вайны гэты квартал горада аднаўляць не сталі<ref name="arcp"/>.


== Архітэктура ==
== Архітэктура ==
Фасад будынка быў заглыблены адносна фронту фасадаў суседніх будынкаў і рэзка кантраставаў з імі [[канструктывізм|канструктывісцкім]] характарам свайго [[кампазіцыя, архітэктура|кампазіцыйнага рашэння]]. Паводле вобразнага рашэння і функцыянальнай структуры ён стэрэатыпна ўспрымаецца як фасад жылога дома з крамнымі вітрынамі на першым паверсе, што абумоўлена абмежаваннямі, у якіх ажыццяўлялася распрацоўка функцыянальна-планіровачнага рашэння — прыстасаванне вузкай прасторы, 15 м па шырыні, паміж будынкамі пад размяшчэнне аб'ёму [[глядзельная зала|глядзельнай залы]] значнай умяшчальнасці з забеспячэннем нарматыўных выхадаў з яго, а таксама [[фае]] з [[каса]]вым [[вестыбюль|вестыбюлем]] і шэрагам дапаможных памяшканняў. Пры гэтым вырашалася задача рацыянальнага выкарыстання параўнальна невялікай прасторы над аб'ёмам кінатэатра, якая была адведзена пад жылыя памяшканні. Пра прыналежнасць будынка інфармаваў толькі аб'ёмны [[надпіс]] на [[атык]]у — «КIНО» і ўнізе над сцяной-вітражом, зашклёнай вертыкальнымі палотнамі ў выглядзе «гармоніка»  — «ПРОЛЕТАРЫЙ»<ref name="arcp"/>.
Фасад будынка быў заглыблены адносна фронту фасадаў суседніх будынкаў і рэзка кантраставаў з імі [[канструктывізм|канструктывісцкім]] характарам свайго [[кампазіцыя, архітэктура|кампазіцыйнага рашэння]]. Паводле вобразнага рашэння і функцыянальнай структуры ён стэрэатыпна ўспрымаецца як фасад жылога дома з крамнымі вітрынамі на першым паверсе, што абумоўлена абмежаваннямі, у якіх ажыццяўлялася распрацоўка функцыянальна-планіровачнага рашэння — прыстасаванне вузкай прасторы, 15 м па шырыні, паміж будынкамі пад размяшчэнне аб'ёму [[глядзельная зала|глядзельнай залы]] значнай умяшчальнасці з забеспячэннем нарматыўных выхадаў з яго, а таксама [[фае]] з [[каса]]вым [[вестыбюль|вестыбюлем]] і шэрагам дапаможных памяшканняў. Пры гэтым вырашалася задача рацыянальнага выкарыстання параўнальна невялікай прасторы над аб'ёмам кінатэатра, якая была адведзена пад жылыя памяшканні. Пра прыналежнасць будынка інфармаваў толькі аб'ёмны [[надпіс]] на [[атык]]у — «КIНО» і ўнізе над сцяной-вітражом, зашклёнай вертыкальнымі палотнамі ў выглядзе «гармоніка»  — «ПРОЛЕТАРЫЙ»<ref name="arcp"/>.


Уваход у новы кінатэатр прадугледжваўся праз ўваходную зону будынка, які прылягаў да яго злева - былога кінатэатра «Ілюзіён». Таксама ў на першым паверсе гэтага будынка размяшчаліся касавы вестыбюль, [[туалет]]ы з [[курыльня]]й і невялікая [[більярдная]]<ref name="arcp"/>.
Уваход у новы кінатэатр прадугледжваўся праз ўваходную зону будынка, які прылягаў да яго злева — былога кінатэатра «Ілюзіён». Таксама ў на першым паверсе гэтага будынка размяшчаліся касавы вестыбюль, [[туалет]]ы з [[курыльня]]й і невялікая [[більярдная]]<ref name="arcp"/>.


[[Фае]] і кіназала планіровачна размяшчаліся паслядоўна ў глыбіню дваровай тэрыторыі. У фае з вышынёй [[столь|столі]] 5,5 м быў запраектаваны балкон-[[антрэсоль]], арыентаваны ў бок вітража вонкавай сцяны. Уваход у фае і на балкон размяшчаўся з боку вестыбюльнай зоны, у глядзельную залу праз два праёмы ў тарцавой сцяне фае пад балконам. Кіназала з найбольшай вышынёй столі каля 8 м, шырынёй прыкладна 15 м і даўжынёй звыш 33 м ў месцы размяшчэння месцаў для гледачоў меў нахіленую [[падлога|падлогу]] і невялікі балкон над кінаапаратнай. Праектная ўмяшчальнасць залы складала 600 месцаў. Выхад гледачоў пасля сеансу забяспечваўся праз 7 дзвярных праёмаў і праз [[тамбур]] на тэрыторыю ўнутранага двара<ref name="arcp"/>.
[[Фае]] і кіназала планіровачна размяшчаліся паслядоўна ў глыбіню дваровай тэрыторыі. У фае з вышынёй [[столь|столі]] 5,5 м быў запраектаваны балкон-[[антрэсоль]], арыентаваны ў бок вітража вонкавай сцяны. Уваход у фае і на балкон размяшчаўся з боку вестыбюльнай зоны, у глядзельную залу — праз два праёмы ў тарцавой сцяне фае пад балконам. Кіназала з найбольшай вышынёй столі каля 8 м, шырынёй прыкладна 15 м і даўжынёй звыш 33 м ў месцы размяшчэння месцаў для гледачоў меў нахіленую [[падлога|падлогу]] і невялікі балкон над кінаапаратнай. Праектная ўмяшчальнасць залы складала 600 месцаў. Выхад гледачоў пасля сеансу забяспечваўся праз 7 дзвярных праёмаў і праз [[тамбур]] на тэрыторыю ўнутранага двара<ref name="arcp"/>.


Уваход на жылыя паверхі спраектаванага будынка ажыццяўляўся праз калідор і лесвічныя маршы ў аб'ёме жылога дому, які прылягаў справа да будынка кінатэатра<ref name="arcp"/>.
Уваход на жылыя паверхі спраектаванага будынка ажыццяўляўся праз калідор і лесвічныя маршы ў аб'ёме жылога дому, які прылягаў справа да будынка кінатэатра<ref name="arcp"/>.


Унутрывуглавыя [[балкон]]ы на жылых паверхах будынка кінатэатра ўспрымаліся як завяршэнні гарызантальных [[Чляненне, архітэктура|чляненняў]] фасадаў суседніх будынкаў, што забяспечыла іх кампазіцыйна-ансамблевую ўзаемасувязь. Памер і форма аконных праёмаў жылых паверхаў вырашана ў канструктывісцкай манеры амаль [[стужачнае шкленне]] з праёмамі на ўсю шырыню пакояў, з вузкімі міжаконнямі і трохстворкавымі рамамі. Па праекце ўсе паверхі мелі аднолькавае вырашэнне вокнаў, пазней форма і колькасць аконных праёмаў верхняга паверху былі зменены на шэраг вузкіх вертыкальных, што ў пэўнай ступені ажывіла агульную кампазіцыю фасада. Быў уведзены глухі [[франтон]] па вышыні да ўзроўню [[карніз]]аў суседніх будынкаў і [[казырок|казыркі]] над вуглавымі балконамі верхняга паверху, што ў яшчэ большай ступені забяспечыла кампазіцыйную сувязь з суседнімі фасадамі<ref name="arcp">[http://arcp.by/ru/article/kinoteatr-proletariy Кинотеатр «Пролетарий»]. Юрий Жутяев // Архитектура и строительство №2 2015 г.</ref>.
Унутрывуглавыя [[балкон]]ы на жылых паверхах будынка кінатэатра ўспрымаліся як завяршэнні гарызантальных [[Чляненне, архітэктура|чляненняў]] фасадаў суседніх будынкаў, што забяспечыла іх кампазіцыйна-ансамблевую ўзаемасувязь. Памер і форма аконных праёмаў жылых паверхаў вырашана ў канструктывісцкай манеры — амаль [[стужачнае шкленне]] з праёмамі на ўсю шырыню пакояў, з вузкімі міжаконнямі і трохстворкавымі рамамі. Па праекце ўсе паверхі мелі аднолькавае вырашэнне вокнаў, пазней форма і колькасць аконных праёмаў верхняга паверху былі зменены на шэраг вузкіх вертыкальных, што ў пэўнай ступені ажывіла агульную кампазіцыю фасада. Быў уведзены глухі [[франтон]] па вышыні да ўзроўню [[карніз]]аў суседніх будынкаў і [[казырок|казыркі]] над вуглавымі балконамі верхняга паверху, што ў яшчэ большай ступені забяспечыла кампазіцыйную сувязь з суседнімі фасадамі<ref name="arcp">''Жутяев Ю.'' [http://arcp.by/ru/article/kinoteatr-proletariy Кинотеатр «Пролетарий»] [об архитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство № 2, 2015. — С. 60-62.</ref>.


{{зноскі}}
{{зноскі}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://arcp.by/ru/article/kinoteatr-proletariy Кинотеатр «Пролетарий»]. Юрий Жутяев // Архитектура и строительство №2 2015 г.
* ''Жутяев Ю.'' [http://arcp.by/ru/article/kinoteatr-proletariy Кинотеатр «Пролетарий»] [об архитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство № 2, 2015. — С. 60-62.


[[Катэгорыя:Кінатэатры Мінска]]
[[Катэгорыя:Кінатэатры Мінска]]

Версія ад 16:49, 3 снежня 2015

«Пралетарый» (арыг. «Пролетарый») — колішні кінатэатр у Мінску. Размяшчаўся па вул. Савецкай, 87 насупраць Цэнтральнага сквера на месцы сучаснай Кастрычніцкай плошчы, недалёка ад скрыжавання вул. Энгельса з пр. Незалежнасці. Будынак кінатэатра ў стылі канструктывізм пабудаваны па праекце вядомага беларускага архітэктара Герасіма Васільевіча Якушкі.

Гісторыя

З 1907 г. на вуліцы Захар'еўскай на першым паверсе правай часткі чатырохпавярховага дома ўладальніка Поляка працаваў кінатэатр «Ілюзіён», які, як і іншыя кінатэатры дарэвалюцыйнага Мінска, карыстаўся вялікай папулярнасцю. Паводле паведамлення газеты «Звязда», у чэрвені 1924 г. у былым памяшканні кінатэатра «Ілюзіён» адкрыўся новы кінатэатр «Пралетарый» на 300 месцаў. Пазней кінатэатр, верагодна, быў пераназваны, таму што ў шэрагу публікацый адзначалася, што 15 ліпеня 1924 г. у тым жа памяшканні па вул. Савецкай, 87 прыняў першых гледачоў новы кінатэатр «Чырвоная паходня». У кастрычніку 1928 г. тут арганізавалі прагляд фільмаў для дзяцей, і кінатэатр атрымаў назву «Юны піянер». У гэтым статусе ён праіснаваў некаторы час, пакуль да яго не вярнулася ранейшая назва — «Пралетарый»[1].

1 красавіка 1932 г. на пасяджэнні Сакратарыята Мінскага гарадскога камітэта КП(б)Б было прынята рашэнне: «На працягу будаўнiчага сэзону г.г. пераабсталяваць кiно „Пролетарый“, зрабiўшы яго на 600—700 мейсц, шляхам дабудовы глядзельнай залi». Праект рэканструкцыі быў выкананы Герасімам Васільевічам Якушкам у вельмі кароткі тэрмін і прадугладжваў не павелічэнне ўмяшчальнасці старой глядзельнай залы, а ўзвядзенне новага будынка[1].

Новы кінатэатр «Пралетарый» быў адкрыты ў жніўні 1934 г. Па ўмяшчальнасці ён быў другім па велічыні пасля кінатэатра «Чырвоная зорка». На яго экране дэманстраваліся як савецкія, у тым ліку і беларускія, так і замежныя фільмы. Напрыклад, 13 верасня 1938 г. адбыўся паказ знакамітага фільма Чарлі Чапліна «Агні вялікага горада»[1].

У 1938 г. кінатэатр зачынілі на рэканструкцыю па праекце архіт. Г. Якушкі, у выніку якой умяшчальнасць залы павялічылася да 1000 месцаў. Пасля рэканструкцыі кінатэатр атрымаў новую назву — «Радзіма»[1].

21 чэрвеня 1941 года ў кінатэатры «Радзіма» прайшло апошняе ў горадзе даваеннае грамадскае мерапрыемства: вячэрняя дэманстрацыя фільма «Франтавыя сяброўкі», паўночнае вясёлае выступленне «Тэа-джаза» і ў 0:20, ужо 22 чэрвеня 1941, — дадатковы сеанс фільма. 24 чэрвеня ў 9:40 нямецкая авіяцыя пачала асабліва масіраваную і бязлітасную эшаланаваную бамбардзіроўку Мінска. Кінатэатр і прылеглыя да яго будынка цалкам выгарэлі і ўяўлялі сабой скрынкі-руіны. Пасля вайны гэты квартал горада аднаўляць не сталі[1].

Архітэктура

Фасад будынка быў заглыблены адносна фронту фасадаў суседніх будынкаў і рэзка кантраставаў з імі канструктывісцкім характарам свайго кампазіцыйнага рашэння. Паводле вобразнага рашэння і функцыянальнай структуры ён стэрэатыпна ўспрымаецца як фасад жылога дома з крамнымі вітрынамі на першым паверсе, што абумоўлена абмежаваннямі, у якіх ажыццяўлялася распрацоўка функцыянальна-планіровачнага рашэння — прыстасаванне вузкай прасторы, 15 м па шырыні, паміж будынкамі пад размяшчэнне аб'ёму глядзельнай залы значнай умяшчальнасці з забеспячэннем нарматыўных выхадаў з яго, а таксама фае з касавым вестыбюлем і шэрагам дапаможных памяшканняў. Пры гэтым вырашалася задача рацыянальнага выкарыстання параўнальна невялікай прасторы над аб'ёмам кінатэатра, якая была адведзена пад жылыя памяшканні. Пра прыналежнасць будынка інфармаваў толькі аб'ёмны надпіс на атыку — «КIНО» і ўнізе над сцяной-вітражом, зашклёнай вертыкальнымі палотнамі ў выглядзе «гармоніка»  — «ПРОЛЕТАРЫЙ»[1].

Уваход у новы кінатэатр прадугледжваўся праз ўваходную зону будынка, які прылягаў да яго злева — былога кінатэатра «Ілюзіён». Таксама ў на першым паверсе гэтага будынка размяшчаліся касавы вестыбюль, туалеты з курыльняй і невялікая більярдная[1].

Фае і кіназала планіровачна размяшчаліся паслядоўна ў глыбіню дваровай тэрыторыі. У фае з вышынёй столі 5,5 м быў запраектаваны балкон-антрэсоль, арыентаваны ў бок вітража вонкавай сцяны. Уваход у фае і на балкон размяшчаўся з боку вестыбюльнай зоны, у глядзельную залу — праз два праёмы ў тарцавой сцяне фае пад балконам. Кіназала з найбольшай вышынёй столі каля 8 м, шырынёй прыкладна 15 м і даўжынёй звыш 33 м ў месцы размяшчэння месцаў для гледачоў меў нахіленую падлогу і невялікі балкон над кінаапаратнай. Праектная ўмяшчальнасць залы складала 600 месцаў. Выхад гледачоў пасля сеансу забяспечваўся праз 7 дзвярных праёмаў і праз тамбур на тэрыторыю ўнутранага двара[1].

Уваход на жылыя паверхі спраектаванага будынка ажыццяўляўся праз калідор і лесвічныя маршы ў аб'ёме жылога дому, які прылягаў справа да будынка кінатэатра[1].

Унутрывуглавыя балконы на жылых паверхах будынка кінатэатра ўспрымаліся як завяршэнні гарызантальных чляненняў фасадаў суседніх будынкаў, што забяспечыла іх кампазіцыйна-ансамблевую ўзаемасувязь. Памер і форма аконных праёмаў жылых паверхаў вырашана ў канструктывісцкай манеры — амаль стужачнае шкленне з праёмамі на ўсю шырыню пакояў, з вузкімі міжаконнямі і трохстворкавымі рамамі. Па праекце ўсе паверхі мелі аднолькавае вырашэнне вокнаў, пазней форма і колькасць аконных праёмаў верхняга паверху былі зменены на шэраг вузкіх вертыкальных, што ў пэўнай ступені ажывіла агульную кампазіцыю фасада. Быў уведзены глухі франтон па вышыні да ўзроўню карнізаў суседніх будынкаў і казыркі над вуглавымі балконамі верхняга паверху, што ў яшчэ большай ступені забяспечыла кампазіцыйную сувязь з суседнімі фасадамі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Жутяев Ю. Кинотеатр «Пролетарий» [об архитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство № 2, 2015. — С. 60-62.

Спасылкі