Пралетарый (кінатэатр, Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: шаблон
Радок 27: Радок 27:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* ''Жутяев Ю.'' [http://arcp.by/ru/article/kinoteatr-proletariy Кинотеатр «Пролетарий»] [об архитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство № 2, 2015. — С. 60-62.
* ''Жутяев Ю.'' [http://arcp.by/ru/article/kinoteatr-proletariy Кинотеатр «Пролетарий»] [об архитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство № 2, 2015. — С. 60-62.

{{Кінатэатры Мінска}}


[[Катэгорыя:Кінатэатры Мінска]]
[[Катэгорыя:Кінатэатры Мінска]]

Версія ад 12:28, 4 снежня 2015

«Пралетарый» (арыг. «Пролетарый») — колішні кінатэатр у Мінску. Размяшчаўся па вул. Савецкай, 87 насупраць Цэнтральнага сквера на месцы сучаснай Кастрычніцкай плошчы, недалёка ад скрыжавання вул. Энгельса з пр. Незалежнасці. Будынак кінатэатра ў стылі канструктывізм пабудаваны па праекце вядомага беларускага архітэктара Герасіма Васільевіча Якушкі.

Гісторыя

З 1907 года на вуліцы Захар'еўскай на першым паверсе правай часткі чатырохпавярховага дома ўладальніка Поляка працаваў кінатэатр «Ілюзіён», які, як і іншыя кінатэатры дарэвалюцыйнага Мінска, быў вельмі папулярны. Паводле паведамлення газеты «Звязда», у чэрвені 1924 года ў былым памяшканні кінатэатра «Ілюзіён» адкрыўся новы кінатэатр «Пралетарый» на 300 месцаў. Пазней кінатэатр, верагодна, быў перайменаваны, бо ў шэрагу публікацый адзначалася, што 15 ліпеня 1924 года ў тым жа памяшканні па вул. Савецкай, 87 прыняў першых гледачоў новы кінатэатр «Чырвоны факел». У кастрычніку 1928 года тут арганізавалі прагляд фільмаў для дзяцей, і кінатэатр атрымаў назву «Юны піянер». У гэтым статусе ён праіснаваў некаторы час, пакуль да яго не вярнулася ранейшая назва — «Пралетарый»[1].

На пасяджэнні Сакратарыята Мінскага гарадскога камітэта КП(б)Б 1 красавіка 1932 года было прынята рашэнне: «На працягу будаўнічага сэзону г.г. пераабсталяваць кіно „Пролетарый“, зрабіўшы яго на 600—700 мейсц, шляхам дабудовы глядзельнай залі». Праект рэканструкцыі быў выкананы Герасімам Васільевічам Якушкам у вельмі кароткі тэрмін і прадугледжваў не павелічэнне ўмяшчальнасці старой глядзельнай залы, а ўзвядзенне новага будынка[1].

Новы кінатэатр «Пралетарый» быў адкрыты ў жніўні 1934 года. Па ўмяшчальнасці ён быў другім па велічыні пасля кінатэатра «Чырвоная зорка». На яго экране дэманстраваліся як савецкія, у тым ліку і беларускія, так і замежныя фільмы. Напрыклад, 13 верасня 1938 года адбыўся паказ знакамітага фільма Чарлі Чапліна «Агні вялікага горада»[1].

У 1938 годзе кінатэатр закрылі на рэканструкцыю па праекце архітэктара Г. Якушкі, у выніку якой умяшчальнасць залы павялічылася да 1000 месцаў. Пасля рэканструкцыі кінатэатр атрымаў новую назву — «Радзіма»[1].

21 чэрвеня 1941 года ў кінатэатры «Радзіма» прайшло апошняе ў горадзе даваеннае грамадскае мерапрыемства: вячэрняя дэманстрацыя фільма «Франтавыя сяброўкі», паўночнае вясёлае выступленне «Тэа-джаза» і а 0:20, ужо 22 чэрвеня 1941, — дадатковы сеанс фільма. 24 чэрвеня 1941 года а 9:40 нямецкая авіяцыя пачала асабліва масіраваную і бязлітасную эшаланаваную бамбардзіроўку Мінска. Кінатэатр і прылеглыя да яго будынкі цалкам выгарэлі і ўяўлялі сабой скрыні-руіны. Пасля вайны гэты квартал горада не аднавілі[1].

Архітэктура

Фасад будынка быў заглыблены адносна фронту фасадаў суседніх будынкаў і рэзка кантраставаў з імі канструктывісцкім характарам свайго кампазіцыйнага рашэння. Паводле вобразнага рашэння і функцыянальнай структуры ён стэрэатыпна ўспрымаецца як фасад жылога дома з крамнымі вітрынамі на першым паверсе, што абумоўлена абмежаваннямі, у якіх ажыццяўлялася распрацоўка функцыянальна-планіровачнага рашэння — прыстасаванне вузкай прасторы, 15 м па шырыні, паміж будынкамі пад размяшчэнне аб'ёму глядзельнай залы значнай умяшчальнасці з забеспячэннем нарматыўных выхадаў з яго, а таксама фае з касавым вестыбюлем і шэрагам дапаможных памяшканняў. Пры гэтым вырашалася задача рацыянальнага выкарыстання параўнальна невялікай прасторы над аб'ёмам кінатэатра, якая была адведзена пад жылыя памяшканні. Пра прыналежнасць будынка інфармаваў толькі аб'ёмны надпіс на атыку — «КIНО» і ўнізе над сцяной-вітражом, зашклёнай вертыкальнымі палотнамі ў выглядзе «гармоніка»  — «ПРОЛЕТАРЫЙ»[1].

Уваход у новы кінатэатр прадугледжваўся праз ўваходную зону будынка, які прылягаў да яго злева — былога кінатэатра «Ілюзіён». Таксама на першым паверсе гэтага будынка размяшчаліся касавы вестыбюль, туалеты з курыльняй і невялікая більярдная[1].

Фае і кіназала планіровачна размяшчаліся паслядоўна ў глыбіню дваровай тэрыторыі. У фае з вышынёй столі 5,5 м быў запраектаваны балкон-антрэсоль, арыентаваны ў бок вітража вонкавай сцяны. Уваход у фае і на балкон размяшчаўся з боку вестыбюльнай зоны, у глядзельную залу — праз два праёмы ў тарцавой сцяне фае пад балконам. Кіназала з найбольшай вышынёй столі каля 8 м, шырынёй прыкладна 15 м і даўжынёй звыш 33 м у месцы размяшчэння месцаў для гледачоў мела нахіленую падлогу і невялікі балкон над кінаапаратнай. Праектная ўмяшчальнасць залы складала 600 месцаў. Выхад гледачоў пасля сеансу забяспечваўся праз 7 дзвярных праёмаў і праз тамбур на тэрыторыю ўнутранага двара[1].

Уваход на жылыя паверхі спраектаванага будынка ажыццяўляўся праз калідор і лесвічныя маршы ў аб'ёме жылога дому, які прылягаў справа да будынка кінатэатра[1].

Унутрывуглавыя балконы на жылых паверхах будынка кінатэатра ўспрымаліся як завяршэнні гарызантальных чляненняў фасадаў суседніх будынкаў, што забяспечыла іх кампазіцыйна-ансамблевую ўзаемасувязь. Памер і форма аконных праёмаў жылых паверхаў вырашаны ў канструктывісцкай манеры — амаль стужачнае шкленне з праёмамі на ўсю шырыню пакояў, з вузкімі міжаконнямі і трохстворкавымі рамамі. Па праекце ўсе паверхі мелі аднолькавае вырашэнне вокнаў, пазней форма і колькасць аконных праёмаў верхняга паверху былі зменены на шэраг вузкіх вертыкальных, што ў пэўнай ступені ажывіла агульную кампазіцыю фасада. Быў уведзены глухі франтон па вышыні да ўзроўню карнізаў суседніх будынкаў і казыркі над вуглавымі балконамі верхняга паверху, што ў яшчэ большай ступені забяспечыла кампазіцыйную сувязь з суседнімі фасадамі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Жутяев Ю. Кинотеатр «Пролетарий» [об архитектурном проекте: Минск] // Архитектура и строительство № 2, 2015. — С. 60-62.

Спасылкі