Тайвань: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 59: Радок 59:
<!-- |Без гімна=* -->
<!-- |Без гімна=* -->
}}
}}
'''Рэспубліка Кітай''' ({{lang-zh|中華民國}}) — часткова прызнаная дзяржава ва [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]]. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя [[Макаа]] і [[Ганконг]]а. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнана па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі [[Востраў Тайвань|астравоў Тайвань]], [[Востраў Пескадорас|Пескадорас]], [[Востраў Кіньмень|Кіньмень]] і [[Востраў Мацу|Мацу]]. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва '''Тайвань''', калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва [[Кітай]] жа ёсць практычна манапалізаванаю [[КНР|Кітайскай Народнай Рэспублікай]]. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на [[Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульнях]], Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем '''Кітайскі Тайбэй'''.
'''Тайв́ань''' ({{lang-zh|臺灣}} або {{lang-zh|台灣}}), афіцыйна '''Рэспубліка Кітай''' ({{lang-zh|中華民國}}) — часткова-прызнаная дзяржава ва [[Усходняя Азія|Усходняй Азіі]]. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя [[Макаа]] і [[Ганконг]]а. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнана па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі [[Востраў Тайвань|астравоў Тайвань]], [[Востраў Пескадорас|Пескадорас]], [[Востраў Кіньмень|Кіньмень]] і [[Востраў Мацу|Мацу]]. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва '''Тайвань''', калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва [[Кітай]] жа ёсць практычна манапалізаванаю [[КНР|Кітайскай Народнай Рэспублікай]]. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на [[Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульнях]], Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем '''Кітайскі Тайбэй'''.


== Палітычны статус ==
== Палітычны статус ==
Радок 80: Радок 80:
* [[Tuntex Sky Tower]]
* [[Tuntex Sky Tower]]


{{зноскі}}
{{Краіны ля Паўднёва-Кітайскага мора}}
{{Краіны ля Паўднёва-Кітайскага мора}}
{{Азія}}
{{Азія}}






[[Катэгорыя:Часткова прызнаныя дзяржавы]]
[[Катэгорыя:Часткова прызнаныя дзяржавы]]
[[Катэгорыя:Кітайская Рэспубліка|*]]
[[Катэгорыя:Тайвань| ]]

Версія ад 13:59, 7 снежня 2015

Рэспубліка Кітай
中華民國
Герб Рэспублікі Кітай
Сцяг Рэспублікі Кітай Герб Рэспублікі Кітай
Гімн: «中華民國國歌»
Заснавана 1911
Афіцыйная мова Путунхуа
Сталіца Тайбэй
Найбуйнейшыя гарады Новы Тайбэй
Форма кіравання Змяшаная рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Старшыня Выканаўчага Юаня
Ма Інцзю
У Дуньі
Цзян Іхуа
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
136-я ў свеце
36.193 км²
10,34
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

23.373.517 чал. (50-я)
644 чал./км²  (17-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$977,088 млрд  (20-ы)
$41.581  (17-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$517,019 млрд  (25-ы)
$22.002  (39-ы)
ІРЧП (2012) 0,890 (вельмі высокі) (23-ы)
Этнахаронім Тайванцы або кітайцы
Валюта Новы тайванскі долар (NT$, TWD)
Інтэрнэт-дамены .tw, .台灣, .台湾
Код ISO (Alpha-2) TW
Код ISO (Alpha-3) TWN
Код МАК ROC і TWN
Тэлефонны код +886
Часавыя паясы +8

Тайв́ань (кіт.: 臺灣 або кіт.: 台灣), афіцыйна Рэспубліка Кітай (кіт.: 中華民國) — часткова-прызнаная дзяржава ва Усходняй Азіі. Раней кіраўніцтва Рэспублікі Кітай кантралявала ўсе тэрыторыі, за якімі замацаваная назва Кітай, акрамя Макаа і Ганконга. Але ж пасля грамадзянскай вайны кіраўніцтва Рэспублікі Кітай было выгнана па-за межы мацерыка; зараз яно кантралюе толькі тэрыторыі астравоў Тайвань, Пескадорас, Кіньмень і Мацу. З пачатка 1990-ых гадоў усё часцей выкарыстоўваецца ў СМІ і паўсядзённым ужытку па ўсім свеце назва Тайвань, калі размова ідзе пра Рэспубліку Кітай, назва Кітай жа ёсць практычна манапалізаванаю Кітайскай Народнай Рэспублікай. У міжнародных арганізацыях і, напрыклад, на Алімпійскіх гульнях, Рэспубліка Кітай удзельнічае з імем Кітайскі Тайбэй.

Палітычны статус

Нягледзячы на страту ўлады на тэрыторыі мацерыка, Рэспубліка Кітай дэ-юрэ пазначае сваёй сталіцай горад Нанкін, і да гэтага часу афіцыйна прэтэндуе на землі Кітайскай Народнай Рэспублікі, цэнтральнаазіяцкіх дзяржаў былога СССР, Манголіі, паўночнай М'янмы, хаця сучасны ўрад не звяртае асаблівай увагі на былыя ўладанні. А Кітайская Народная Рэспубліка, у сваю чаргу, не прызнае за законнае існаванне Рэспублікі Кітай і таму прэтэндуе на яе тэрыторыю.

Кітайская Народная Рэспубліка і па сённяшні дзень намагаецца дасягнуць кансэнсуса і мірна ўніфікаваць Кітай. На выпадак, калі «мірная ўніфікацыя» не здарыцца, Кітайская Народная Рэспубліка ладзіць на ўзбярэжжы Фуджыян ракеты, накіраваныя супраць Рэспублікі Кітай і рыхтуецца да ваеннага ўварвання на яе тэрыторыю. У сваю чаргу, ЗША рыхтуюць войскі Рэспублікі Кітай і экспартуюць амерыканскую зброю на Тайвань. ЗША маюць свой погляд на сітуацыю ў рэгіёне. Згодна з ім, мінулыя непаразуменні не павінны зрабіцца прычынай агрэсіі супраць Тайваня.

У самім Тайвані існуюць розныя меркаванні наконт гэтага. Кіруючая партыя Гаміньдан згодна з пазіцыяй ЗША і не адмаўляе магчымую ўніфікацыю ў больш-менш аддаленай будучыні. Аднак яна мае шэраг патрабаванняў, якія абавязкова павінна выканаць Кітайская Народная Рэспубліка, калі хоча, каб краіны аб'ядналіся. Вось яны:

  • КНР абавязана дэмакратызаваць сацыяльнае жыццё да ўзроўню Тайваня.
  • КНР абавязана ўзняць узровень жыцця сваіх грамадзян да ўзроўню Тайваня.

Дэмакратычная прагрэсіўная партыя таксама падтрымлівае пазіцыю ЗША, аднак выключае магчымасць уніфікацыі і выступае за адмову ад тэрытарыяльных прэтэнзій і за абвяшчэнне незалежнасці краіны пад назвай Рэспубліка Тайвань.

Згодна з «палітыкай аднаго Кітая», якую праводзяць Кітайская Народная Рэспубліка і Тайвань, ўсе краіны, якія ўсталявалі дыпламатычныя дачыненні з адной дзяржавай, не могуць мець стасункі з другой. У абход гэтага патрабавання, Тайвань у большасці краін свету стварыў «Прадстаўніцтвы Тайваня ў пытаннях культуры і эканомікі». Гэтыя прадстаўніцтвы, па дыяпазоне абавязкаў і пытанняў, што там разглядаюць, падобны да дыпламатычных пасольстваў. А ў 25 краінах свету знаходзяцца афіцыйныя пасольствы Тайваня.

Таксама, «палітыка адзінага Кітая» зазначае, што КНР будзе ўдзельнічаць толькі ў тых арганізацыях, дзе не прызнаны Тайвань. Раней (з 1945), Тайвань быў членам-заснавальнікам ААН. Аднак, у 1971 права прадстаўніцтва Кітая ў арганізацыі і Савеце Бяспекі было перададзена КНР, а Рэспубліка Кітай пазбаўлена членства. На Алімпійскіх гульнях забараняецца ўзнімаць тайванскі сцяг і выконваць нацыянальны гімн.

Таму наладжванне стасункаў з КНР на сённяшні дзень з'яўляецца прыярытэтным кірункам палітыкі РК. На гэта накіравана знешняя палітыка Тайваня

Гл. таксама

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia