Корань расліны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 18: Радок 18:


Некаторыя расліны адкладаюць у корані запасныя [[пажыўныя рэчывы]], такія ўтварэнні завуць [[Карняплоды|''карняплодамі'']].
Некаторыя расліны адкладаюць у корані запасныя [[пажыўныя рэчывы]], такія ўтварэнні завуць [[Карняплоды|''карняплодамі'']].

== Літаратура ==
* Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9.


[[Катэгорыя:Корань]]
[[Катэгорыя:Корань]]

Версія ад 10:01, 14 снежня 2015

Корань — восевы вегетатыўны орган вышэйшых раслін, які мае радыяльную сіметрыю, здольны неабмежавана нарастаць у даўжыню і валодае станоўчым геатрапізмам. Корань ажыццяўляе замацаванне расліны ў глебе і забяспечвае паглынанне і правядзенне вады з растворанымі мінеральнымі рэчывамі да сцябла і лісця. На корані няма лісця, у клетках кораня няма хларапластаў.

Функцыі кораня

Корань выконвае некалькі найважнейшых функцый:

  • утрымлівае расліну ў глебе;
  • усмоктвае з глебы ваду і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы, неабходныя для жыцця расліны;
  • у корані ўтвараюцца многія арганічныя рэчывы, неабходныя расліне для нармальнага росту і развіцця;
  • выдзяляе ў навакольнае асяроддзе розныя рэчывы;
  • у каранях могуць адкладвацца запасныя пажыўныя рэчывы.

Каранёвая сістэма

Корань здольны пранікаць у глебу на розную глыбіню. Напрыклад, карані кукурузы дасягаюць глыбіні 1,5 — 2 м, а некаторых дрэў — 15 — 20 м. Пры прарастанні семені першым ідзе ў рост зародкавы карэньчык. Ён дае пачатак галоўнаму кораню. Галоўны корань расце вертыкальна ўніз па напрамку сілы цяжару. Умоўная мяжа паміж галоўным коранем і сцяблом называецца каранёвай шыйкай. Карані, якія ўзнікаюць на сцёблах, лістах, цыбулінах, клубнях, карэнішчах, называюцца прыдаткавымі. Прыдаткавыя карані развіваюцца ў бульбы, цыбулі, цюльпана, тамата, кукурузы, пшаніцы і інш. Галоўны і прыдаткавы карані могуць галінавацца. Пры гэтым на іх утвараюцца бакавыя карані. Сукупнасць усіх каранёў расліны складае яго каранёвую сістэму. У залежнасці ад тыпу каранёў, якія ўваходзяць у яе, адрозніва- юць каранёвыя сістэмы стрыжнёвага і валасніковістага тыпу.

У выпадку, калі галоўны корань малаважна выяўлены, а прыдатачныя карані выяўлены значна, каранёвая сістэма завецца валасніковістай. Калі галоўны корань выяўлены значна, каранёвая сістэма завецца стрыжневай.

Некаторыя расліны адкладаюць у корані запасныя пажыўныя рэчывы, такія ўтварэнні завуць карняплодамі.

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 199 с. : іл. ISBN 978-985-03-1340-9.