Гіральд з Камбрыі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27: Радок 27:


== Спадчына ==
== Спадчына ==
Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 [[Агіяграфія|агіяграфічных]] і [[Схаластыка|схаластычных]] прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — "Апісанне Гібернікі" (1188 г.), "Наступ на Гіберніку", "Вандроўка па Камбрыі" (1191 г.) і "Апісанне Камбрыі" (1194 г.). Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.
Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым [[пісьменнік]]ам. Пісаў на [[лацінская мова|лацінскай мове]]. Аўтар 4 [[Агіяграфія|агіяграфічных]] і [[Схаластыка|схаластычных]] прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя [[Ірландыя|Ірландыі]] і [[Уэльс]]у, — "Апісанне Гібернікі" ([[1188]] г.), "Наступ на Гіберніку", "Вандроўка па Камбрыі" ([[1191]] г.) і "Апісанне Камбрыі" ([[1194]] г.). Апісаў [[культура|культуру]] і [[гісторыя|гісторыю]] [[кельты|кельцкіх народаў]]. Прыйшоў да высновы, што [[кельцкія мовы]] маюць адзінае паходжанне з [[французская мова|французскай]] і [[лацінская мова|лацінскай]]. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы [[Англія|Англіі]], але захоўваў лаяльнасць да [[Спіс брытанскіх манархаў|англійскіх каралёў]].


== Спіс прац ==
== Спіс прац ==

Версія ад 19:41, 19 снежня 2015

Геральд з Камбрыі
Giraldus Cambrensis
Род дзейнасці Святар, гісторык
Дата нараджэння 1146(1146)
Месца нараджэння Мэнарбір, Уэльс
Дата смерці 1223(1223)
Месца смерці Херэфорд, Англія
Грамадзянства  Англія
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Вільям Фіц-Ода дэ Бэры
Маці Энгарад Фіцджэральд дэ Бэры
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гі́ральд з Камбрыі (лац.: Giraldus Cambrensis, або Ге́ральд дэ Бэры (фр.: Gerald de Barri); каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны валійскі і англійскі гісторык, асабісты святар караля Генрыха II.

Біяграфія

Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай валійсай сям'і нармандскага паходжання. У перапісцы з Інакенцій III сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх. Навучаўся ў Парыжы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам арцыбіскупа Кентэрберыйскага ва Уэльсе. У 1174 г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у каталіцкай царкве Англіі. Фактычна выконваў біскупскія абавязкі ў некалькіх парафіях. У 1184 г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара караля Генрыха II. У 1185 г. суправаджаў прынца Джона ў Ірландыю. У 1196 г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана Лінкальнскага сабора, дзе мелася багатая бібліятэка. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў Рым, аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у Херэфордзе, недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.

Спадчына

Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 агіяграфічных і схаластычных прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — "Апісанне Гібернікі" (1188 г.), "Наступ на Гіберніку", "Вандроўка па Камбрыі" (1191 г.) і "Апісанне Камбрыі" (1194 г.). Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.

Спіс прац

  • Topographia Hibernica (1188 г.)
  • Expugnatio Hibernica
  • Itinerarium Cambriae (1191 г.)
  • Descriptio Cambriae (1194 г.)
  • De instructione principis
  • De rebus a se gestis
  • De Menevensi ecclesia dialogus
  • Gemma ecclesiastica Textus
  • Speculum ecclesiae
  • Symbolum electorum
  • Invectionum libellus
  • De invectionibus
  • Vita sancti Hugonis
  • De vita Galfridi archiepiscopi Eboracensis
  • Vita sancti Ethelberti
  • Vita sancti Remigii
  • Vita sancti David Textus

Літаратура

Зноскі