Дайнава (рэгіён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8: Радок 8:


== Гістарычны нарыс ==
== Гістарычны нарыс ==
Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 гістарычная вобласць (зямля) Дайнова заселеная [[яцвягі|яцвяжскім]] племем<ref>Гарады і вёскі Беларусі…</ref>. Упамінаецца ў [[1255]] у грамаце [[Міндоўг]]а крыжакам (магчыма, падробленай). 3 1259 княства ў складзе дзяржавы [[Міндоўг]]а. У XIII ст. землі Дайновы падвергліся нашэсцю [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на іншыя тэрыторыі.
Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 гістарычная вобласць (зямля) Дайнова заселеная [[яцвягі|яцвяжскім]] племем<ref>Гарады і вёскі Беларусі…</ref>. Упамінаецца ў [[1255]] у грамаце [[Міндоўг]]а крыжакам (магчыма, падробленай). 3атым княства ў складзе дзяржавы [[Міндоўг]]а. У XIII ст. землі Дайновы падвергліся нашэсцю [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на іншыя тэрыторыі.


Мяркуецца, што з 1260-х гадоў дайноўцы, страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе будучага вялікага князя літоўскага Трайдзеня ([[Трайдзен]]а)<ref>ЭГБ у 6 т. Т. 3.</ref>. Беларускі гісторык [[Вячаслаў Насевіч]] звяртае ўвагу, што прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя [[Яцвягі|Яцвягіі]] імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў<ref>[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.
Мяркуецца, што з 1260-х гадоў дайноўцы, страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе будучага вялікага князя літоўскага Трайдзеня ([[Трайдзен]]а)<ref>ЭГБ у 6 т. Т. 3.</ref>. Беларускі гісторык [[Вячаслаў Насевіч]] звяртае ўвагу, што прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя [[Яцвягі|Яцвягіі]] імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў<ref>[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.

Версія ад 16:52, 3 студзеня 2016

Дайнава, Дайнова (літ.: Dainava) — гістарычная вобласць у Літве і на паўночным захадзе Беларусі; іншыя назвы: Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія). Дайнова — назва аднаго з заходнябалцкіх плямён, якое разам з паляксянамі і ятвягамі складала адзіны племянны саюз[1] (Гл.далей яцвягі). Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю пляменнага княства, якое ў 2-й пал. XIII ст. ўвайшло ў склад ВКЛ і было паступова асімілявана: на поўначы літоўцамі, на поўдні — русінамі, продкамі беларусаў.

Лакалізацыя

Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа Нёмана на паўночны ўсход ад Гродна, у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных Гродзенскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У XIII—XIV ст. княства дайноўцаў займала тэрыторыі паміж Нёманам (правыя прытокі Дзітва, Гаўя з р. Жыжма) і Віліяй, па р. Котра межавала з Гарадзенскім княствам[2].

Сляды пражывання дайноўцаў на землях Беларусі захаваліся ў шматлікіх тапонімах — Дзейнова, Дайнава, Дайноўка і інш., якія лакалізаваны ў міжрэччы Віліі і Верхняга Нёмана і ў раёнах Валожына, Гродна, Івянца, Радашковіч, Слоніма.

Гістарычны нарыс

Паводле летапісу «Манумента Германіка» вядома з 1217 гістарычная вобласць (зямля) Дайнова заселеная яцвяжскім племем[3]. Упамінаецца ў 1255 у грамаце Міндоўга крыжакам (магчыма, падробленай). 3атым княства ў складзе дзяржавы Міндоўга. У XIII ст. землі Дайновы падвергліся нашэсцю Тэўтонскага ордэна. Частка насельніцтва была сілай пераселена ў Прусію, частка мігрыравала на іншыя тэрыторыі.

Мяркуецца, што з 1260-х гадоў дайноўцы, страціўшы сваіх князёў, запрасілі да сябе будучага вялікага князя літоўскага Трайдзеня (Трайдзена)[4]. Беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч звяртае ўвагу, што прыкладна з часу Трайдзена дайнаўскія землі робяцца часткай Вялікага Княства Літоўскага — гэта лёгка тлумачылася б тым, што князь Дайнавы, стаўшы вярхоўным князем Літвы, зліў сваю вотчыну з уладаннямі папярэдняй дынастыі. У той жа час тэрыторыя Яцвягіі імкліва сціскаецца крыжакамі з захаду, мазаўшанамі і валынцамі з поўдня. Для ўладальніка самага ўсходняга з яцвяжскіх княстваў, Дайнавы, прадбачліва было не чакаць, пакуль варожая хваля дасягне яго землі, а загадзя шукаць паратунку ў зліцці з суседняй, адносна маналітнай Літвой, дзе якраз выявіўся недахоп князёў[5].

Дайноўскае ўдзельнае княства ў ВКЛ упамінаецца ў XIII—XIV ст. У 1270 г. Дайноўскім княствам валодаў вялікі князь літоўскі Трайдзень. Па некаторых звестках яго сталіцай была цяперашняя вёска Дайнава (Воранаўскі раён)[6]. У 1323 г. Гедымін перанес сталіцу княства ў Ліду, утварылася Лідскае княства; пры Вітаўце ў канцы XIV ст. Лідскае княства ўключана ў склад Віленскага княства ВКЛ[7]. У XV ст. і пазней большасць гэтага абшару займала малазаселеная Дайнаўская пушча — традыцыйнае месца палявання вялікіх князёў літоўскіх[8].

Культура

Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. На думку В. Сядова, ім належаць каменныя могільнікі ў міжрэччы Нёмана і вярхоўях р. Віліі (Апонаўцы, Вензаўшчына, Клепачы, Маркіняты, Салапяцішкі, Пузелі і інш.).

Зноскі

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі…
  2. ЭГБ у 6 т. Т. 3.
  3. Гарады і вёскі Беларусі…
  4. ЭГБ у 6 т. Т. 3.
  5. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы
  6. Гарады і вёскі Беларусі…
  7. Гарады і вёскі Беларусі…
  8. БЭ ў 18 т. Т. 6.

Літаратура