Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64: Радок 64:


== Вядомыя асобы ==
== Вядомыя асобы ==
* [[Венядзікт Васілевіч Ерафееў]]
* [[Фердынанд Рушчыц]]
* [[Францішак Чарняўскі]]
* [[Францішак Чарняўскі]]
* [[Віктар Шутовіч]]
* [[Віктар Шутовіч]]

* [[Венядзікт Васілевіч Ерафееў]]
== Літаратура ==
== Літаратура ==
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Версія ад 20:17, 4 студзеня 2016

Ашмянскі павет
Краіна  Вялікае Княства Літоўскае
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Горад Ашмяны
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1795
Насельніцтва (1790) 118 475
Плошча 15 925 км²
Ашмянскі павет на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Павятовая пячатка

Ашмянскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў XVI — XX ст. Цэнтр — Ашмяны. У часы ВКЛ у складзе Віленскага ваяводства. У XVI — XVII ст. неаднаразова быў тэатрам ваенных дзеянняў. Земскія і гарадскія суды Ашмянскага павета знаходзіліся ў Ашмянах і Мядзелі, з 1775 г. — у Ашмянах і Паставах. У 1791 г. падзелены на Ашмянскі павет (з цэнтрам у Ашмянах) і Завілейскі павет (з цэнтрам у Паставах).

У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да Расійскай імперыі. З 1795 г. Ашмянскі павет адыйшоў да Віленскай губерні. Складаўся з 7 валасцей (праўленні ў Ашмянах, Бакштах, Дзевянішках, Крэве, Лошы, Смаргоні, Трабах), у канцы XIX — пачатку XX ст. з 23 валасцей, тэрыторыя 6196,5 кв. вёрст, насельніцтва 233 559 чалавек.

З кастрычніка 1920 г. Ашмянскі павет знаходзіўся ў складзе Сярэдняй Літвы, з сакавіка 1922 г. да верасня 1939 г. — у Віленскім ваяводстве Польшчы. У 1931 г. тэрыторыя павета складала 2352 км², насельніцтва налічвала 101 542 чалавек. У 1940 г. на яго тэрыторыі быў утвораны Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны БССР.

Павет прафесійна вывучае гісторык Герман Брэгер.

Вядомыя асобы

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8