Свянцянскі павет (Расійская імперыя): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14: Радок 14:


== Адміністрацыйны падзел ==
== Адміністрацыйны падзел ==
У [[1913]] годзе ў павеце была 21 воласць:
У [[1913]] г. ў склад павета ўваходзіла 21 воласць:
* Аляксандраўская (цэнтр — в. [[Жукойні]]),
* Аляксандраўская (цэнтр — в. [[Жукойні]]),
* Вішнеўская,
* Вішнеўская,

Версія ад 21:13, 4 студзеня 2016

Свянцянскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віленская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Швянчоніс | Свянцяны
Дата ўтварэння 1795
Насельніцтва 172,2 тыс. (1 897)
Плошча 5,2 тыс. км²
Свянцянскі павет на карце

Завілейскі павет (1794—1842), Свянцянскі павет (1842—1920) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 17951920 гг. Цэнтр — горад Свянцяны.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 г. ў склад павета ўваходзіла 21 воласць:

  • Аляксандраўская (цэнтр — в. Жукойні),
  • Вішнеўская,
  • Войстамская,
  • Гадуцішская,
  • Даўгелішская (цэнтр — с. Новыя Даўгелішкі),
  • Дубатоўская,
  • Заблоцішская,
  • Занарацкая (цэнтр — в. Блізнікі),
  • Кямелішская,
  • Кабыльніцкая,
  • Камайская,
  • Кукуцішская,
  • Лынгмянская,
  • Лынтупская,
  • Мелеганская,
  • Міхайлаўская (цэнтр — застава Пяршукшта),
  • Свянцянская,
  • Свірская,
  • Цверацкая (цэнтр — с. Папоўка),
  • Шэметаўская,
  • Ясеўская (цэнтр — в. Загач)[1].

Гісторыя

Завілейскі павет у складзе Віленскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расіі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1842 пераназваны ў Свянцянскі павет. У 1920 годзе павет адышоў да Польскай Рэспублікі.

Насельніцтва

Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 172,2 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 47,5 %; літоўцы — 33,8 %; яўрэі — 7,1 %; палякі — 6,0 %; рускія — 5,4 %. У павятовым горадзе Свянцяны пражывала 6025 чал.[2]

Зноскі