Веліжскі павет: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:
|губерня = Віцебская губерня
|губерня = Віцебская губерня
|губерні =
|губерні =
|герб =
|герб = Coat of Arms of Velizh.png
|шырыня герба =
|шырыня герба =
|карта = Vitebskaya Gub Velizhskiy uezd.png
|карта = Vitebskaya Gub Velizhskiy uezd.png

Версія ад 21:27, 4 студзеня 2016

Веліжскі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Веліж
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1927
Насельніцтва 100 100 жыхароў (1 897) - без уліку г. Дрыса
Плошча 4,4 тыс. кв. км
Веліжскі павет на карце

Ве́ліжскі павет, (Вяліжскі павет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай, Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772-1927 гадах. Цэнтр - горад Веліж.

Адміністрацыйны падзел

У 1906 годзе ў павеце было 13 валасцей [1]:

  • Баранаўская,
  • Будніцкая,
  • Вузскаўская,
  • Вязьменская (цэнтр - м. Крутое),
  • Ільінская,
  • Казакоўская,
  • Крэстаўская,
  • Маклакоўская,
  • Сярцейская,
  • Усвяцкая,
  • Усмынская,
  • Царкавішчанская,
  • Чапельская.

У 1926 годзе колькасць валасцей скарацілася да шасці:

  • Веліжская,
  • Ільінская,
  • Крэстаўская,
  • Селязнёўская,
  • Усвяцкая,
  • Усмынская.

Гісторыя

Веліжскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай. У сакавіку 1924 года, у сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні, павет быў перададзены ў Пскоўскую губерню. 1 жніўня 1927 скасаваны разам з губерняй.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 100,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы - 85,7%; яўрэі - 9,8%; латышы - 2,5%; рускія - 1,3%. У павятовым горадзе Вяліж пражывала 12193 чал.

У 1926 годзе ў павеце, які зменшыўся да таго часу па плошчы, пражывала 128,2 тыс. чал.

Сучаснае становішча

У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917) уваходзіць у склад Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, Куньінскага і Усвяцкага раёнаў Пскоўскай вобласці, Заходнедзвінскага і Жаркоўскага раёнаў Цвярской вобласці Расіі і Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Зноскі