Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16: Радок 16:


== Нашчадкі ==
== Нашчадкі ==
Дачка М.Мялешкі - Людміла Сакалова - пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Яго ўнучка, кампазітарка Наталля Спічко, напісала вакальны цыкл "Самарский туесок", які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССр Артура Эйзена.
Дачка М.Мялешкі - Людміла Сакалова - пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Яго ўнучка, кампазітарка Наталля Спічко, напісала вакальны цыкл "Самарский туесок", які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена.


== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==
Радок 33: Радок 33:
* Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1994.
* Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1994.
* ''Драўніцкі І.'' [http://pawet.net/ns/2012/22/%E2%84%96_22_%281069%29.html Сын нарачанскага рыбака] // Наша Слова № 22 (1069), 30 траўня 2012 г.
* ''Драўніцкі І.'' [http://pawet.net/ns/2012/22/%E2%84%96_22_%281069%29.html Сын нарачанскага рыбака] // Наша Слова № 22 (1069), 30 траўня 2012 г.
* Лецка Я. Вяртанне Міхася Мялешкі// Голас радзімы. - №10(2620), 11 сакавіка 1999г.
* Лецка Я. Вяртанне Міхася Мялешкі// Голас Радзімы. - №10(2620), 11 сакавіка 1999г.
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
** Бібліятэка Міхася Мялешкі: Зводны каталог. Мн., 1998;
** Бібліятэка Міхася Мялешкі: Зводны каталог. Мн., 1998;

Версія ад 08:10, 15 студзеня 2016

Міхаіл Мялешка (1924)

Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка (27 красавіка (9 мая) 1892, в. Скары Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 19 красавіка 1941, Самара; Псеўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, пісьменнік, публіцыст.

Біяграфія

З 1911 года працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Б. Эпімах-Шыпілы. У 1914—1918 гадах у расійскай арміі. З 1917 года член БСГ. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў Мінску.

Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года член Інбелкульта. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—1928 — выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 года сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16.2.1938 года. Вызвалены з-пад следства 4.3.1940 года. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957, па другім — у 1962 годзе.

Дзейнасць

Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 гадоў у Беларусі. Аўтар працы пра М. Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў.

Творчасць

У 1913 годзе апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псеўданімам Міхалка Скарэўскі.

Нашчадкі

Дачка М.Мялешкі - Людміла Сакалова - пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Яго ўнучка, кампазітарка Наталля Спічко, напісала вакальны цыкл "Самарский туесок", які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена.

Бібліяграфія

  • Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905г.- Мн., 1927.
  • Камень у вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1929;
  • Славуты настаўнік, краязнавец і эксперыментатар Г.Дз.Смагін. - Самара, 1936.
  • Цэнтрархіў Беларусі // Полымя. 1923, № 7—8;
  • Паншчына на Беларусі // Полымя. 1924, № 4; 1925, № 4, 6;
  • Краязнаўства і архівы Беларусі // Наш край. 1927, № 11;
  • З. Жылуновіч як гісторык // Полымя. 1928, № 10;
  • Дзённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1994.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мн., 2000.
  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1994.
  • Драўніцкі І. Сын нарачанскага рыбака // Наша Слова № 22 (1069), 30 траўня 2012 г.
  • Лецка Я. Вяртанне Міхася Мялешкі// Голас Радзімы. - №10(2620), 11 сакавіка 1999г.
  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
    • Бібліятэка Міхася Мялешкі: Зводны каталог. Мн., 1998;
    • Скалабан В., Крапивин С. Михаил Мелешко: Долгое возвращение в Беларусь // Советская Белоруссия. 1998, 10 окт.;
    • Возвращенные имена;
    • ЭГБ, т.5.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5.: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-2
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с. — 9500 экз.