Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Цёзкі2|Мялешка}}
[[Файл:Міхаіл Мялешка.jpg|thumb|Міхаіл Мялешка (1924)]]
[[Файл:Міхаіл Мялешка.jpg|thumb|Міхаіл Мялешка (1924)]]
'''Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка''' ({{ДС|9|5|1892|27|4}}, в. Скары Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — {{ДС|19|4|1941}}, [[Самара]]; Псеўданімы: ''Міхалка Скарэўскі'', ''Міхалка С.''; крыптанімы: ''М.-о'', ''М. М-о'', ''N.'') — беларускі гісторык, пісьменнік, публіцыст.
'''Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка''' ({{ДС|9|5|1892|27|4}}, в. Скары Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — {{ДС|19|4|1941}}, [[Самара]]; Псеўданімы: ''Міхалка Скарэўскі'', ''Міхалка С.''; крыптанімы: ''М.-о'', ''М. М-о'', ''N.'') — беларускі гісторык, пісьменнік, публіцыст.

Версія ад 15:24, 15 студзеня 2016

Міхаіл Мялешка (1924)

Міхаіл Вінцэнтавіч Мялешка (27 красавіка (9 мая) 1892, в. Скары Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 19 красавіка 1941, Самара; Псеўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, пісьменнік, публіцыст.

Біяграфія

З 1911 года працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Б. Эпімах-Шыпілы. У 1914—1918 гадах у расійскай арміі. З 1917 года член БСГ. З 1918 года працаваў у Віцебскім аддзяленні Белнацкама. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Працаваў у Віцебскім археалагічным інстытуце і губернскім архіве. У 1920—1921 гадах служыў у Віцебскім губернскім ваенкамаце. З лістапада 1922 года ў Мінску.

Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 года ў Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года член Інбелкульта. У 1923—1924 гадах чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце. У 1926—1928 — выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі. Арыштаваны ДПУ БССР 18.7.1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 года сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16.2.1938 года. Вызвалены з-пад следства 4.3.1940 года. Рэабілітаваны па першым прыгаворы ў 1957, па другім — у 1962 годзе.

Нашчадкі

Дачка М. Мялешкі — Людміла Сакалова, пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Яго ўнучка — Наталля Спічко, кампазітар, аўтар вакальнага цыклу «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананні народнага артыста СССР Артура Эйзена.

Дзейнасць

Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 гадоў у Беларусі. Аўтар працы пра М. Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых даследаванняў.

Творчасць

У 1913 годзе апублікаваў першае апавяданне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газетах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзянніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псеўданімам Міхалка Скарэўскі.

Бібліяграфія

  • Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях 1905 г.- Мн., 1927.
  • Камень у вераваннях і паданнях беларусаў. Мн., 1929;
  • Славуты настаўнік, краязнавец і эксперыментатар Г.Дз. Смагін. — Самара, 1936.
  • Цэнтрархіў Беларусі // Полымя. 1923, № 7—8;
  • Паншчына на Беларусі // Полымя. 1924, № 4; 1925, № 4, 6;
  • Краязнаўства і архівы Беларусі // Наш край. 1927, № 11;
  • З. Жылуновіч як гісторык // Полымя. 1928, № 10;
  • Дзённік Міхаіла Мялешкі // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1994.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мн., 2000.
  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мн., 1994.
  • Драўніцкі І. Сын нарачанскага рыбака // Наша Слова № 22 (1069), 30 траўня 2012 г.
  • Лецка Я. Вяртанне Міхася Мялешкі// Голас Радзімы. — № 10(2620), 11 сакавіка 1999 г.
  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
    • Бібліятэка Міхася Мялешкі: Зводны каталог. Мн., 1998;
    • Скалабан В., Крапивин С. Михаил Мелешко: Долгое возвращение в Беларусь // Советская Белоруссия. 1998, 10 окт.;
    • Возвращенные имена;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5.: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-2
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с. — 9500 экз.