Васка да Гама: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25: Радок 25:
}}
}}
'''Ва́ска да Га́ма''' ({{lang-pt|Vasco da Gama}}; [[1469]]—[[1524]]) — [[Партугалія|партугальскі]] даследчык, вядомы як першы [[Еўрапейцы|еўрапеец]], які здзейсніў марское падарожжа ў [[Індыя|Індыю]].
'''Ва́ска да Га́ма''' ({{lang-pt|Vasco da Gama}}; [[1469]]—[[1524]]) — [[Партугалія|партугальскі]] даследчык, вядомы як першы [[Еўрапейцы|еўрапеец]], які здзейсніў марское падарожжа ў [[Індыя|Індыю]].

Адкрыццё да Гама было вельмі значным і адкрыла шлях на цэлае стагоддзе для глабальнага імперыялізму і дазволіла партугальцам ўсталяваць вялізную [[каланіяльная імперыя|каланіяльную імперыю]] ў [[Азія|Азіі]]. Усталяванне маршруту азначала, што партугальцам больш не трэба будзе перасякаць ні [[Міжземнае мора]] ні небяспечны [[Аравійскі паўвостраў]], і што ўвесь шлях будзе зроблены па моры. Сума адлегласцяў, пакрытых ў туды і назад, зрабіла рэйс экспедыцыі самым доўгім марскім рэйсам да таго часу, больш працяглым, чым поўнае падарожжа вакол света па [[экватар]]у<ref>Diffie, Bailey W. and George D. Winius, "Foundations of the Portuguese Empire, 1415–1580", p.176</ref>.


Васка да Гама нарадзіўся ў [[1469]] г. у сям'і [[алкайд]]а горада [[Сініш]] і [[магістр]]а [[Ордэн Сант'яга|ордэна Сант'яга]] [[Эштэван да Гама|Эштэвана да Гамы]] (1430—1497 гг.). Маці — Ізабэл Садрэ.
Васка да Гама нарадзіўся ў [[1469]] г. у сям'і [[алкайд]]а горада [[Сініш]] і [[магістр]]а [[Ордэн Сант'яга|ордэна Сант'яга]] [[Эштэван да Гама|Эштэвана да Гамы]] (1430—1497 гг.). Маці — Ізабэл Садрэ.

Версія ад 10:22, 19 студзеня 2016

Васка да Гама
парт.: Vasco da Gama
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, удзельнік кругасветнага падарожжа, мараплавец, ваенна-марскі афіцэр
Дата нараджэння 1460 або 1469
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 1524(1524-12-24)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Estêvão da Gama[d]
Маці Izabel Sodre[d][1]
Жонка Catarina de Ataíde[d]
Дзеці Estêvão da Gama[d] і Cristóvão da Gama[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́ска да Га́ма (парт.: Vasco da Gama; 14691524) — партугальскі даследчык, вядомы як першы еўрапеец, які здзейсніў марское падарожжа ў Індыю.

Адкрыццё да Гама было вельмі значным і адкрыла шлях на цэлае стагоддзе для глабальнага імперыялізму і дазволіла партугальцам ўсталяваць вялізную каланіяльную імперыю ў Азіі. Усталяванне маршруту азначала, што партугальцам больш не трэба будзе перасякаць ні Міжземнае мора ні небяспечны Аравійскі паўвостраў, і што ўвесь шлях будзе зроблены па моры. Сума адлегласцяў, пакрытых ў туды і назад, зрабіла рэйс экспедыцыі самым доўгім марскім рэйсам да таго часу, больш працяглым, чым поўнае падарожжа вакол света па экватару[3].

Васка да Гама нарадзіўся ў 1469 г. у сям'і алкайда горада Сініш і магістра ордэна Сант'яга Эштэвана да Гамы (1430—1497 гг.). Маці — Ізабэл Садрэ.

Існуе версія, паводле якой кароль Мануэл I першапачаткова даручыў экспедыцыю ў Індыю бацьку Васка да Гамы, але ў сувязі з яго смерцю ў ліпені 1497 г. Васка да Гама прыняў камандаванне экспедыцыяй на сябе і адправіўся ў шлях з Лісабона 8 ліпеня 1497 г., абыйшоў Афрыку з поўдня, абмінуўшы мыс Добрай Надзеі, і дасягнуў паўднёва-заходняга Малабарскага берага Індыі 20 траўня 1498 г.

Вярнуўшыся ў Партугалію ў верасні 1499 г., Васка да Гама быў сустрэты з вялікай пашанай, атрымаў буйную грашовую ўзнагароду і тытул «Адмірал Індыйскага Акіяна», а таксама тытул Дон і горад Сініш і Віла-Нова-ды-Мілфантэш у вотчыну. У 1519 г. атрымаў тытул графа Відыгейра.

Пазней яшчэ двойчы быў у Індыі. Памёр у Качыне (Індыя) 24 снежня 1524 г. Прах быў перавезены ў Партугалію і пахаваны ў невялікай царкве Quinta do Carmo у Алентэжу. У 1880 г. прах быў перанесены ў Лісабон.

Займальныя факты

  • Падчас аднаго з плаванняў Васка да Гама вымяняў у афрыканскіх тубыльцаў быка і вырабы са слановай косткі за некалькі чырвоных шапак.
  • Уступіўшы на індыйскі бераг, Васка да Гама сустрэў там чалавека, які размаўляў на партугальскай мове. Як потым высвятлілася, гэта быў гандляр з Паўночнай Афрыкі.

Літаратура

Спасылкі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Diffie, Bailey W. and George D. Winius, "Foundations of the Portuguese Empire, 1415–1580", p.176