Першы ліст да Карынфян Святога Апостала Паўла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Дзяніс Тутэйшы перайменаваў старонку Першы ліст да Карынфянаў Святога Апостала Паўла у [[Першы ліст да Карынфян Святога Апостала Паўла...
др арфаграфія: тарашкевіцы ў назвах не месца
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:El Greco - Saint Paul.JPG|thumb|200px|[[Эль Грэка]]. Св. Павел]]
[[Выява:El Greco - Saint Paul.JPG|thumb|200px|[[Эль Грэка]]. Св. Павел]]
'''Пе́ршы ліст да Карынфя́наў Свято́га Апо́стала Па́ўла'''<ref name=AK>{{кніга|аўтар = Анатоль Клышка|частка = |загаловак = Новы Запавет |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мінск |выдавецтва = Пазітыў-цэнтр |год = 2014 |том = |старонкі = |старонак = 610 |серыя = |isbn = 978-985-6983-42-2 |тыраж = 3000}}</ref>, '''Пе́ршы ліст да Карынця́наў'''<ref name=UC>{{кніга|аўтар = Уладзіслаў Чарняўскі |частка = |загаловак = Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мінск |выдавецтва = Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь |год = 2012 |том = |старонкі = |старонак = 1127 |серыя = |isbn = 978-985-6183-14-6 |тыраж = 4000}}</ref>, '''Пе́ршае пасла́ньне да Карынфя́наў'''<ref name=VS>{{кніга|аўтар = Васіль Сёмуха |частка = |загаловак = Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = DUNCANVILLE, USA |выдавецтва = WORLD WIDE PRINTING |год = 2002 |том = |старонкі = |старонак = 1538 |серыя = |isbn = 1-58712-085-2 |тыраж = 10000}}</ref> — адзін з лістоў [[апостал Павел|апостала Паўла]], які ўваходзіць у спіс кніг [[Новы Запавет|Новага Запавету]]. У спісе кніг Новага Запавету ліст знаходзіцца пасля [[Рымлянам|ліста да Рымлянаў]] і перад [[Карынфянам, 2-і ліст|другім лістом Карынфянам]].
'''Пе́ршы ліст да Карынфя́наў Свято́га Апо́стала Па́ўла'''<ref name=AK>{{кніга|аўтар = Анатоль Клышка|частка = |загаловак = Новы Запавет |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мінск |выдавецтва = Пазітыў-цэнтр |год = 2014 |том = |старонкі = |старонак = 610 |серыя = |isbn = 978-985-6983-42-2 |тыраж = 3000}}</ref>, '''Пе́ршы ліст да Карынця́наў'''<ref name=UC>{{кніга|аўтар = Уладзіслаў Чарняўскі |частка = |загаловак = Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = Мінск |выдавецтва = Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь |год = 2012 |том = |старонкі = |старонак = 1127 |серыя = |isbn = 978-985-6183-14-6 |тыраж = 4000}}</ref>, '''Пе́ршае пасла́нне да Карынфя́н'''<ref name=VS>{{кніга|аўтар = Васіль Сёмуха |частка = |загаловак = Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе |арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданне = |месца = DUNCANVILLE, USA |выдавецтва = WORLD WIDE PRINTING |год = 2002 |том = |старонкі = |старонак = 1538 |серыя = |isbn = 1-58712-085-2 |тыраж = 10000}}</ref> — адзін з лістоў [[апостал Павел|апостала Паўла]], які ўваходзіць у спіс кніг [[Новы Запавет|Новага Запавету]]. У спісе кніг Новага Запавету ліст знаходзіцца пасля [[Рымлянам|ліста да Рымлянаў]] і перад [[Карынфянам, 2-і ліст|другім лістом Карынфянам]].


== Адрасат ==
== Адрасат ==

Версія ад 01:01, 20 студзеня 2016

Эль Грэка. Св. Павел

Пе́ршы ліст да Карынфя́наў Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Пе́ршы ліст да Карынця́наў[2], Пе́ршае пасла́нне да Карынфя́н[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. У спісе кніг Новага Запавету ліст знаходзіцца пасля ліста да Рымлянаў і перад другім лістом Карынфянам.

Адрасат

Месцазнаходжанне Карынфа на сучаснай карце Грэцыі

Ліст накіраваны да хрысціян горада Карынфу. Павел наведаў Карынф падчас сваёй другой місіянерскай вандроўкі, пасля чаго заснаваў там царкву. Апостал даволі працяглы час заставаўся ў Карынфе. Больш за паўтары гады ён прапаведваў і вучыў у гэтым грэчаскім горадзе. Так атрымалася невыпадкова — у сярэдзіне першага стагодзя Карынф быў вялізным гандлёвым горадам з двумя партамі, населены рознымі народамі, як грэкамі, дык і рымлянамі. Дакладна вядомы час, калі Павел прыйшоў у Карынф. Згодна кнігі Дзеянняў апосталаў гэта здарылася падчас пачатку кіравання праконсула Галіёна (51 г. н.э.), да якога Паўла прывялі раз'юшаныя яўрэі.

Карынфская суполка амаль цалкам складалася з былых язычнікаў, таму нядзіва, што апостал сутыкнуўся з праблемамі, якія былі распаўсюджаны сярод язычніцкага сусвету. Гэтыя праблемы ён яскрава акрэслівае ў сваім лісце: распуцтва і судовыя цяжбы. Таму апостал прылагае шмат намаганняў, каб звярнуць карынфян да святога жыцця. Акрама таго, жыхары Карынфу, як дарэчы і ўсе грэкі, былі апанаваны старадаўнягрэчаскай філасофіяй і рыторыкай, што лічылася сапраўднай праявай розуму. З гэтай прычыны яны з вялікім натхненнем прымалі настаўнікаў-вандроўнікаў, а таксама чакалі ад Паўла звыклых для іх паводзін. Таму апосталу прыходзілася прылагаць вялікія намаганні, каб пераканаць Карынфян ачысціць царкву ад распустных людей, якія не жадалі мяняць свой вобраз жыцця. Таму нават пасля таго, як Павел пакінуў Карынф, ён напісаў вернікам ліст, які не захаваўся да нашых дзён і пра існаванне ліста можна даведацца з тэкстаў 1 Кар. 5:9-10, і ў якім апостал наўтарыў сваі патрабаванні. Але, на жаль, вернікі Карынфа няверна зразумелі апостала, яны інтэрпрэтавалі словы Паўла як загад адмежавацца ад свету, што ён зусім не меў на ўвазе.

Аўтарства

Аўтарства ліста ніколі не ставілася пад сумнеў. У самым першым тэксце прыводзіцца імёны аўтараў: гэта апостал Павел і яго супрацоўнік Сасфен. Дакладна не вядома роля, якую граў Сасфен у напісанні ліста, але сапраўдным аўтарам ліста з'яўляецца Павел, бо з пачатку і да канца ліста выкарыстоўваецца займеннік першай асобы адзіночнага ліку.

Мэты напісання ліста

Павел даведаўся ад рабоў багатай жыхаркі Карынфа Хлоі, якіх даслалі ў Эфес па гаспадарчым справам, што ў Карынфскай суполкі з'явіліся сур'ёзныя праблемы. Так, у царкве ўтварыліся розныя групоўкі, паміж якімі перыядычна ўзнікалі спрэчкі і сваркі. Таксама Павел даведаўся пра абуральныя амаральныя паводзіны некаторых членаў суполкі, гэтак жа як і пра судзебныя цяжбы сярод хрысціян. Праз непрацяглы час да Паўла прыбылі прадстаўнікі царквы Стэфанас, Фартунат і Ахаік, якія прынеслі ахвяраванні для Іерусалімскай царквы. Акрамя грошай яны прынеслі шэраг пытанняў, на якія карынфская суполка жадала атрымаць адказ. Таму Павел накіраваў у Карынф свайга блізкага сябра і супрацоўніка Цімафея з лістом-адказам, у якім растлумачвалася пазіцыя апостала па вострым пытанням у жыцці хрысціян.

Змест ліста

Тэксты 1 Кар. 1:1-2 у грэчаскім манускрыпце 14 ст.
Тэксты 1 Cor. 1,1-21 у лацінскім тэксце пачатку 8 ст. Codex Amiatinus

Ліст складаецца з 16 раздзелаў. Па колькасці гэта столька ж, як і ў лісце да Рымлянам, аднак па колькасці разглядаемых тэм ліст значна пераўзыходзіць усе іншыя лісты Паўла.

Пачынаецца ліст з апавядання пра то, аб чым апостал даведаўся ад дамачадцаў Хлоі. Павел вельмі заклапочаны тым, што ў Карынфе з'явілася шмат кіраўнікоў, якія падзялі царкву на групы, што стала прычынай разладаў. Таму апостал шмат часу прысвячае тмумачэнню таго, што ў сваіх духоўных кіраўнікоў вернікі павінны бачыць служкаў Хрыста і прыклад браць з Хрыста. Потым Павел пераходзіць да адказаў на пытанні Карынфян. Вернікаў цікавіць погляд Паўла на шлюб, развод, удоўства і бясшлюбнасць. Таксама ў суполкі з'явіліся аскетычныя вучэнні, у якіх адмаўляліся шлюбныя адносіны. Яшчэ аднім спрэчным пытаннем было ўжыванне ў ежу прынесенага ў ахвяру язычніцкім багам мяса. Пыталі вернікі и пра дары Духа і пра тое, які з дароў Павел лічыць самым важкім. Карынфяне асабліва ганарыліся тым, што яны размаўлялі мовамі, гэта, як яны лічылі, рабіла іх асабліва духоўнымі. Былі ў вернікаў праблемы і з разуменнем уваскрасення мертвых, якое яны разумелі выключна матэрыяльна. На ўсе гэтыя пытанні адзін за аднім апостал дае адказы і тлумачэнні.

Але неглядзячы на ўсю гаму разглядаемых пытанняў, апостал выяўляе асноўную прычыну духоўных нястач карынфян: у іх мала любові. Гэтым тлумачацца разлады і цяжбы, ўзнясенне адзін перад адным духоўнымі дарамі, і бязладзіца падчас багаслужэння, і сацыяльная розніца падчас імшы. Дарэчы, у лісце змешчаны самое старадаўняе апавяданне пра правядзенне імшы ў першай царкве.

Павел параўноўвае хрысціянскую царкву з чалавечым целам, у якім кожны член суполкі з'яўляецца часткай цела, пры адсутнасці якога цела не можа паўнавартасна жыць і існаваць. І гэтак жа, як у целе ўсе часткі розныя, дык і ў царкве ў кожнага сваё духоўнае служэнне, а таму кожны мае свой непаўторны дар Духа. І як часткі цела ўзяемазвязаны аднім кіраўніцтвам, дык і царкве ўсе вернікі звязаны ўзаемнай любоўю, якая зыходзіць ад галавы царквы — Хрыста. Тэме любове Павел прысвячае цэлы раздзел, які стаў велічным гімнам любові.

Месца і час напісання ліста

Ліст напісаны з Эфеса, час напісання — 55 год, у той час апостал меў намер пакінуць правінцыю Азію і накіравацца ў Македонію і Ахею, а аттуль у Іерусалім.

Кароткі план ліста

  • Прывітанне і малітва (1:1-9)
  • Падзяленні ў царкве (1:10-4:21)
  • Маральнасць, шлюбныя адносіны (5:1-7:40)
  • Ужыванне ў ежы мяса язычніцкіх ахвяр (8:1-11:1)
  • Пытанні духоўнага парадку (11:2-14:40)
  • Паўстанне з мёртвых Хрыста і вернікаў (15:1-58)
  • Збор сродкаў для Іерусалімскіх вернікаў (16:1-4)
  • Планы Паўла і завяршэнне ліста (16:5-24)

Літаратура

  • Жан Кальвин. Толкование на Первое Послание апостола Павла к Коринфянам. Евангелие и Реформация, 2012, 342 стр. ISBN 1-56773-027-2
  • Н. Т. Райт. Павел. Послания к Коринфянам. Популярный комментарий. ББИ, 2010, 448 стр. ISBN 978-5-98647-215-7
  • Джон МакАртур. Толкование книг Нового Завета: 1 Коринфянам. СЕО, 2005, 572 стр. ISBN 1-56773-027-2

Спасылкі

Першы ліст Карынфянам у перакладзе В. Сёмухі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
  3. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.