Дзяўчынка з запалкамі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 26: Радок 26:


{{Ханс Крысціян Андэрсан}}
{{Ханс Крысціян Андэрсан}}
{{ізаляваны артыкул}}

[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1845 годзе]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1845 годзе]]
[[Катэгорыя:Калядныя апавяданні]]
[[Катэгорыя:Калядныя апавяданні]]

Версія ад 06:12, 28 студзеня 2016

Дзяўчынка з запалкамі
Den lille Pige med Svovlstikkerne
Выданне
Жанр казка
Аўтар Ханс Крысціян Андэрсан
Мова арыгінала дацкая
Дата першай публікацыі 1845
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дзяўчынка з запалкамі» (дацк.: Den lille Pige med Svovlstikkerne) — кароткі каляднае апавяданне Ханса Крысціяна Андэрсана, напісанае ў замку Аўгустэнбарг як тэкставае суправаджэнне да гравюры Іагана Лундбю  (дацк.) з выявай юнай прадаўшчыцы запалак. Апублікаваны ў 1845 годзе.

Апавяданне распавядае пра маленькую прадаўшчыцу запалак, якая замярзае ў пярэдадне Новага года, бо не можа вярнуцца дадому з-за страху перад жорсткім бацькам. Кожны раз, калі яна запальвае запалку, каб сагрэцца, перад яе вачамі паўстаюць светлыя вобразы — тлустая гусь, якая падымаецца з талеркі і ідзе ёй насустрач, калядная елка з цацкамі, памерлая бабуля… Ранкам дзяўчынку знаходзяць замёрзлай з пачкай спаленых запалак.

Па матывах знакамітага апавядання Жан Рэнуар у 1928 годзе зняў нямую кароткаметражку, а студыя Дыснею ў 2006 годзе стварыла кароткаметражны анімацыйны фільм (дзеянне якога перанесена ў дарэвалюцыйную Расію). Вядомыя і зусім раннія экранізацыі — 1903 года (Дж. Уільямсан) і 1919 года (Ю. А. Жалябужскі). У 1897 г. дацкім кампазітарам Аўгустам Энам паводле апавядання была напісана аднайменная опера.

Спасылкі

Шаблон:Ханс Крысціян Андэрсан