Уладзімір Елісеевіч Лабанок: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
др шаблон
Радок 17: Радок 17:


{{пачатак артыкулу}}
{{пачатак артыкулу}}
{{Старшыні Гомельскага аблвыканкама}}

{{DEFAULTSORT:Лабанок}}
{{DEFAULTSORT:Лабанок}}
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза]]
[[Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза]]

Версія ад 15:02, 7 лютага 2016

Уладзімір Елісеевіч Лабанок (20 чэрвеня (3 ліпеня) 19074 лістапада 1984) — беларускі дзяржаўны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Востраў (сучасны Пухавіцкі раён Мінскай вобласці). У 1931 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Са снежня 1941 па чэрвень 1944 года 1-ы сакратар Лепельскага падпольнага райкома КП(б)Б. З сакавіка 1942 года У. Е. Лабанок камандзір партызанскага атрада, са снежня 1942 — камісар Чашніцкай партызанскай брыгады («Дубрава»), з ліпеня 1943 года — камандзір Лепельскай партызанскай брыгады імя Сталіна. У снежні 1943 г. У. Е. Лабанок узначаліў аператыўную групу ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху па Полацка-Лепельскай партызанскай зоне. З 1944 года займаў пасады ў апараце ЦК КПБ, старшыні Полацкага і Гомельскага аблвыканкамаў, 1-га сакратара Палескага і Віцебскага (верасень 1956 — красавік 1962)[1] абкомаў КПБ.
З 1962 года У. Е. Лабанок на пасадзе 1-га намесніка старшыні Савета міністраў БССР, з 1974 — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

У 1968—1974 гг. У. Е. Лабанок займаў пасаду Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.

Зноскі

  1. Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 112, 113. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)

Літаратура

  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 112, 113. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1. (руск.)

Шаблон:Пачатак артыкулу