Хімія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены, арфаграфія
Радок 46: Радок 46:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Новікаў, Г. I., Жарскі, 1. М. Асновы агульнай хіміі. — Мн.: Выш. шк., 1995.— 656 с.: іл. ISBN 985-06-0046-2.
* {{крыніцы/БелЭн|17}}
* {{крыніцы/БелЭн|17}}
* Хімічны слоўнік навучэнца: дапаможнік для вучняў / Б. Качаргін, В. Макарэўскі, Л. Гарнастаева, В. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2004. - 287 с.: іл. ISBN 985-12-0631-8
* Хімічны слоўнік навучэнца: дапаможнік для вучняў / Б. Качаргін, В. Макарэўскі, Л. Гарнастаева, В. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2004. - 287 с.: іл. ISBN 985-12-0631-8

Версія ад 21:13, 11 лютага 2016

Хімія — навука пра рэчывы і рэакцыі паміж імі

Хі́мія (араб. كيمياء‎‎) — адна з найважнейшых галін прыродазнаўства, навука пра рэчывы, іх уласцівасці, састаў і структуру, а таксама іх пераўтварэнні ў выніку хімічных рэакцый[1]. Паколькі ўсе рэчывы складаюцца з атамаў, якія дзякуючы хімічным сувязям здольныя фарміраваць малекулы, то хімія займаецца ў асноўным вывучэннем узаемадзеянняў паміж атамамі і малекуламі, атрыманымі ў выніку такіх узаемадзеянняў. Прадметам хіміі з'яўляецца хімічныя элементы і іх злучэнні, а таксама заканамернасці, якім падпарадкоўваюцца розныя хімічныя рэакцыі. Хімія мае шмат агульнага з фізікай і біялогіяй, па сутнасці мяжа паміж імі ўмоўная. Хімію часам называюць «цэнтральнай навукай», таму што яна злучае фізіку з іншымі натуральнымі навукамі, як то геалогія і біялогія[2][3].

Усе рэчывы падзяляюцца на неарганічныя і арганічныя, і вывучаюцца, адпаведна, неарганічнай і арганічнай хіміяй.

Сучасная хімія з'яўляецца адной з самых шырокіх дысцыплін сярод усіх натуральных навук.

Этымалогія

Этымалогія слова з'яўляецца даволі спрэчнай. Генезіс слова можна аднесці да пэўнай практыкі, вядомай як алхімія, якая практыкуецца на працягу некалькіх тысячагоддзяў у розных частках свету, асабліва на Блізкім Усходзе. Алхімія ў сваю чаргу пайшла, як мяркуюць, пайшла ад егіпецкага хемічорны, адкуль таксама грэчаская назва Егіпта, чарназёму і свінцу — «чорная зямля»; іншыя магчымыя варыянты: ст.-грэч. Χυμος — сок, эсэнцыя, вільгаць, смак.

Гісторыя

Атамістычная філасофія Дэмакрыта была пазней прынята Эпікурам

Зародкі хіміі ўзніклі яшчэ з часоў з'яўлення чалавека разумнага. Паколькі чалавек заўсёды так ці інакш меў справу з хімічнымі рэчывамі, то яго першыя эксперыменты з агнём, апрацоўкай шкур, гатаваннем ежы можна назваць зачаткамі практычнай хіміі. Паступова практычныя веды назапашваліся, і ў самым пачатку развіцця цывілізацыі людзі ўмелі рабіць некаторыя фарбы, эмалі, атруты і лекі. Спачатку чалавек выкарыстоўваў біялагічныя працэсы, як то закісанне, гніенне, але з засваеннем агню пачаў выкарыстоўваць працэсы гарэння, спякання, сплаўленне. Выкарыстоўваліся акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі, які не назіраюцца ў жывой прыродзе, як то аднаўленне металаў з іхніх злучэнняў.

Такія рамёствы, як то металургія, ганчарства, шкларобства, фарбаванне, парфумерыя, касметыка дасягнулі значнага развіцця яшчэ да пачатку нашай эры. Напрыклад, састаў сучаснага бутэлькавага шкла практычна не адрозніваецца ад саставу шкла, ужывальнага ў 4000 годзе да н.э. у Егіпце. І хаця хімічныя веды старанна хаваліся жрацамі ад непасвячоных, яны ўсё роўна павольна пранікалі ў іншыя краіны. Да еўрапейцаў хімічная навука трапіла галоўным чынам ад арабаў пасля заваявання імі Іспаніі ў 711 годзе. Яны называлі гэтую навуку «алхіміяй», ад іх гэта назва распаўсюдзілася і ў астатняй Еўропе.

Вядома, што ў Егіпце ўжо ў 3000 годзе да н.э. людзі былі здольныя атрымліваць медзь з яе злучэнняў, выкарыстоўваючы драўняны вугаль у якасці аднаўляльніка, а таксама атрымлівалі серабра і волава. Паступова ў Егіпце і Месапатаміі была развіта вытворчасць бронзы, а ў паўночных краінах — жалеза. Рабіліся таксама тэарэтычныя знаходкі, як то ў Кітаі з XXII стагоддзя да н.э. існавала тэорыя аб асноўных элементах. У Месапатаміі ўзнікла ідэя аб супрацьлегласцях, з якіх пабудаваны свет, як то агонь—вада, цяпло—холад, сухасць—вільготнасць і гэтак далей.

У V стагоддзі да н.э. у Старажытнай Грэцыі Леўкіп і Дэмакрыт развілі тэорыю аб будове рэчыва з атамаў. Па аналогіі з будовай пісьма яны заключылі, што як гаворка дзеліцца на словы, а словы складаюцца з літар, так і ўсе рэчывы складаюцца з пэўных злучэнняў, гэта значыць малекул, якія ў сваю чаргу складаюцца з непадзельных элементаў, гэта значыць атамаў.

У V стагоддзі да н.э. Эмпедокл прапанаваў лічыць асноўнымі элементамі Ваду, Агонь, Паветра і Зямлю. У IV стагоддзі да н.э. Платон развіў вучэнне Эмпедокла, прысвоіўшы кожнаму з гэтых элементаў свой колер і правільную прасторавую фігуру атама, якая вызначае яго ўласцівасці. На думку Платона, менавіта з камбінацый гэтых «цаглінак» і быў пабудаваны ўвесь матэрыяльны свет. Вучэнне аб чатырох, якія ператвараюцца адзін у аднаго, было ўнаследавана Арыстоцелем.

Алхімія

Алхімікі ў пошуках філасофскага каменя

Культура Егіпта, як вядома, валодала добра развітымі тэхналогіямі, што дэманструюць аб'екты і збудаванні, стварэнне якіх магчыма толькі пры наяўнасці тэарэтычнай і практычнай базы. Пацвярджэнне развіцця першасных тэарэтычных ведаў у Егіпце навука атрымлівала ў апошні час. Тым не менш, на такое паходжанне паказвае, у большай ступені традыцыйныя крыніцы алхіміі, мудрагелістага і квяцістага «сімбіёзу» мастацтва і, у пэўнай ступені, хіміі. Сярод такіх крыніц у першую чаргу варта адзначыць «Ізумрудную скрыжаль» (па-лацінску: Tabula smaragdina) Гермеса Трысмегіста, як і шэраг іншых трактатаў «Вялікага алхімічнага збору»[4][5].

Меў месца яшчэ ў IVIII стагоддзях да н.э. на Усходзе, гэта значыць у Індыі, Кітаі, у арабскім свеце, ранні «прататып» алхіміі. У гэты і наступныя перыяды былі знойдзены новыя спосабы атрымання такіх элементаў, як то ртуць, сера, фосфар, ахарактарызаваны многія солі, ужо былі вядомыя і выкарыстоўваліся азотная кіслата (HNO3) і луг гідраксід натрыя (NaOH). З ранняга Сярэднявечча атрымлала развіццё тое, што зараз прынята разумець пад алхіміяй, у якой традыцыйна злучыліся, разам з вышэйназванымі навукападобнымі кампанентамі, у сэнсе сучаснага разумення метадалогіі навукі, філасофскія прадстаўленні эпохі і новыя для таго часу рамесныя навыкі, а таксама магічныя і містычныя прадстаўлення. Вядомымі алхімікамі таго часу былі Джабір ібн Хаян, Авіцэна і Абу-ар-Разі. Яшчэ ў антычнасці, дзякуючы інтэнсіўнаму развіццю гандлю, золата і серабро сталі ўсеагульным эквівалентам вырабляемых тавараў. Цяжкасці, з якімі звязана атрыманне гэтых параўнальна рэдкіх металаў, заахвоцілі да спробаў практычнага выкарыстання натурфіласофскіх поглядаў Арыстоцеля аб пераўтварэнні адных рэчываў у іншыя; узнікненне вучэння пра «трансмутацыі», разам з працамі Гермеса Трысмегіста, традыцыя алхімічнай школы звязвана з яго імем. Гэтыя ўяўленні зведалі мала змен аж да XIV стагоддзя[4][5].

У VII стагоддзі алхімія пракралася ў Еўропу. У той час, як і на працягу ўсёй гісторыі, у прадстаўнікоў пануючых пластоў грамадства асаблівай «папулярнасцю» карысталіся прадметы раскошы, у асаблівасці — золата, паколькі менавіта яно з'яўляліся эквівалентам гандлёвай ацэнкі. Алхімікаў, у ліку іншых пытанняў, працягвалі цікавіць спосабы атрымання золата з іншых металаў, а таксама праблемы іхняй апрацоўкі. Разам з тым, да таго часу арабская алхімія стала аддаляцца ад практыкі і страціла свой уплыў. З-за асаблівасцей тэхналогій, абумоўленых, у ліку іншага — сістэмай герметычных поглядаў, адрозненнем знакавых сістэм, тэрміналогіі і асабліва карпаратыўнага распаўсюджвання ведаў «алхімічныя дзействы» развіваліся вельмі марудна. Найбольш вядомымі еўрапейскімі алхімікамі лічацца Нікола Фламель, Альберт Вялікі, Джон Дзі, Роджэр Бэкан і Раймунд Лулій. Эпоха алхімікаў адзначыла атрыманне шматлікіх першасных рэчываў, распрацоўку спосабаў іх атрымання, выдзялення і ачысткі. Толькі ў XVI стагоддзі з развіццём розных вытворчасцей, у тым ліку металургіі, а таксама фармацэўтыкі, абумоўленым узрастаннем яе ролі ў медыцыне, пачалі з'яўляцца даследчыкі, чыя дзейнасць прывяла да істотных пераўтварэнняў у гэтай навуцы, якія наблізілі станаўленне добра асэнсаваных і актуальных практычных метадаў гэтай дысцыпліны. Сярод іх, перш за ўсё, варта адзначыць Георгія Агрыкалу і Парацэльса[4][5].

Раздзелы хіміі

Падзяляецца на арганічную хімію і неарганічную хімію. На стыку гэтых навук развіваюцца хімія комплексных злучэнняў і хімія элементаарганічных злучэнняў. Тлумачэннем сутнасці хімічных з'яў і ўстанаўленнем іх агульных заканамернасцей займаецца фізічная хімія, шэраг раздзелаў якой, звязаных з вывучэннем асаблівасцей працякання хімічных працэсаў пад уплывам розных фактараў, вылучыліся ў асобныя навукі, напрыклад, механахімія, радыяцыйная хімія, фотахімія і інш. Метады ідэнтыфікацыі рэчываў, што спалучаюць хімічныя падыходы з фізічнымі метадамі, вывучае аналітычная хімія.

Развіццё спецыяльных метадаў у 20 стагоддзі садзейнічала станаўленню і развіццю нанахіміі, аб'екты даследавання якой — часцінкі памерам некалькі нанаметраў. Тэарэтычныя асновы сучасных вытворчасцей вывучае хімічная тэхналогія.

На стыку хіміі з іншымі прыродазнаўчымі навукамі інтэнсіўна развіваюцца аграхімія, біяхімія, геахімія, квантавая хімія, хімічная фізіка і іншыя.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Chemistry (англ.)
  2. Theodore L. Brown, H. Eugene Lemay, Bruce Edward Bursten, H. Lemay. «Chemistry: The Central Science». Prentice Hall; 8 edition (1999). pp 3-4. ISBN 0-13-010310-1
  3. Carsten Reinhardt. «Chemical Sciences in the 20th Century: Bridging Boundaries». Wiley-VCH, 2001. pp. 1-2. ISBN 3-527-30271-9
  4. а б в «Возникновение и развитие химии с древнейших времён до XVIII века». Всеобщая история химии. М.: Наука. 1989.
  5. а б в Рабинович В. Л. «Алхимия как феномен средневековой культуры». М.: Наука. 1979

Літаратура

Спасылкі