Порта Нігра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 47: Радок 47:
[[Файл:Porta Nigra um 1900.jpg|thumb|Порта Нігра пасля разбурэння царквы (каля 1900)]]
[[Файл:Porta Nigra um 1900.jpg|thumb|Порта Нігра пасля разбурэння царквы (каля 1900)]]


Царква праіснавала да захопа Трыра французамі, толькі ў [[1804]] годзе [[Напалеон I|Напалеон]] аддаў загад прыбраць усе царкоўныя прыбудовы і тым самым вярнуцца да першапачатковага рымскага варыянта. З 1804 па 1809 былі разбураны ўнутраныя сцены. Прусы з 1815 года працягнулі працы па разбурэнню, да той стадыі, калі зноў паказаліся рымскія вежы. Была захавана толькі ніжняя частка сярэднявечнай апсіды. Будынак цяпер служыць як музей.
Царква праіснавала да захопа Трыра французамі, толькі ў [[1804]] годзе [[Напалеон I|Напалеон]] аддаў загад прыбраць усе царкоўныя прыбудовы і тым самым вярнуцца да першапачатковага рымскага варыянта. З 1804 па 1809 былі разбураны ўнутраныя сцены. Прусы з 1815 года працягнулі працы па разбурэнню, да той стадыі, калі зноў паказаліся рымскія вежы. Як архітэктурны помнік была захавана толькі ніжняя частка сярэднявечнай апсіды. Будынак цяпер служыць як музей.


У 1870 гады сцены горада і амаль усе сярэднявечныя вежы, сярод якіх была і Сімяонва брама былі разбураны.
У 1870 гады сцены горада і амаль усе сярэднявечныя вежы, сярод якіх была і Сімяонва брама былі разбураны.

Версія ад 21:57, 18 лютага 2016

Брама
Порта Нігра
Porta Nigra
Порта Нігра, выгляд са знешняга боку
Порта Нігра, выгляд са знешняга боку
49°45′35″ пн. ш. 6°38′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Горад Трыр
Архітэктурны стыль старажытнарымская архітэктура[d]
Дата заснавання 180[1]
Дата пабудовы 180 год
Сайт zentrum-der-antike.de/mo…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 367
рус.англ.фр.

Порта Нігра (лац.: Porta Nigra — «чорная брама») — самая вялікая і добра захаваная антычная брама ва ўсім свеце. Назва Porta Nigra паходзіць з часоў сярэднявечча. Другая сярэднявечная назва - Porta Martis - Брама Марса. Жыхары Трыра называюць яе проста «Порта» З 1986 года Порта Нігра уваходзіць у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА і з'яўляюцца сімвалам горада Трыр (Германія). Акрамя таго яня з'яўляецца ахоўваемым культурным аб'ектам паводле Гаагскай канвенцыі

Будаўніцтва

Выгляд з боку горада
Вячэрняя ілюмінацыя
Заходні бок з «калодзежнай плошчай» у 1955 годзе
Макет Порта Нігры ў часы Рымскай імперыі, каля 4-га стагоддзя

Брама, вышыня якой складае 29,3 м, была пабудавана ў 180 годзе як паўночны ўваход у горад Аўгуста Трэверарум, цяперашні Трыр, без ужывання цэмента. Светлыя пясчаныя камяні вагай да 6 тон рымляне распілоўвалі з дакладнасцю да міліметра бронзавымі піламі, які рухаліся пад уздеяннем млынавага камяня. Потым іх падымалі на драўляных лябёдках і злучалі жалезнымі скобамі, а потым жыдкім волавам злучалі са сцяной. Назву «Чорная брама» (Porta Nigra) брама атрымала з-за змены колера камення, выкліканай эрозіяй. І імя Чорная брама і імя Брама Марса былі згаданыў гістарычным творы XII стагоддзя Gesta Treverorum: «Яны (трэверы) завуць браму Марсавай з-за Марса, якога яны лічаць богам вайны; калі яны ідуць на вайну, яны маршыруюць праз браму з горада. Яны называюць яе Чорнай брамай з-за жалобы, калі яны вяртаюцца бягучы з поля праз яе». Сярэднявечны аўтар выказвае меркаванне, што брама пабудавана ў 2003 годзе да нараджэння Хрыстова трэвірамі, хаця горад быў заснаваны каля 16 года да нашай эры рымлянамі. Такім чынам і тлумачэнне назвы можна палічыць фантазіяй аўтара.

Гледзячы больш уважліва, магчыма заўважыць у розных месцах будынка выразаныя знакі, асобныя з якіх перавёрнутыя. Верагодна, гэта знакі муляроў. У заходняй вежы знаходзяцца таксама некалькі адзнак з дадзенымі. Так як адзнакі са згадваннем гадоў адсутнічаюць, не магчыма дакладна вызначыць, калі Порта Нігра была пабудавана. На падставе знакаў магчыма адносна дакладна вызначыць час, неабходны для будаўніцтва брамы, таму што былі пазначаны шмат якія з камянёў, адзін на адным. Калі спраецыраваць указанні часуна весь будынак і ўлічыць паўзы ў будаўніцтве (напрыклад зімы) можна прыйсці да высновы, што будаўніцтва брамы працягвалася чатыры гады. Канчаткова брама ніколі не была дабудавана. Каля Порта Нігры з паўночнага боку існавала Порта Альба (Белая брама), з усходняга бока, Порта медыя (Сярэдняя брама), з паўднёвага боку Порта Інкліта (Славутая брама) каля рымскага моста[2].

Раней гісторыкі лічылі, што Порта Нігра, як і рымская сцяна была пабудавана для абароны горада супраць германскіх атак у трэцім стагоддзі у Паўночнай Галіі. Сёння большасць спецыялістаў лічыць, што будынак у першую чаргу служыў не абароне, але прадстаўніцтву. Будаўніцтва пачалось у часы праўлення імператара Марка Аўрэлія і з-за недахопа грошай у наступныя гады не было скончана.

Сярэднявечча

Порта Нігра перабудаваная ў царкву Св. Сімяона

У Сярэднявеччы ў камянях былі зроблены адтуліны, каб дастаць металічныя скобы і яшчэ раз выкарыстаць іх. Большасць з гэтых адтулін магчыма ўбачыць нават сёння: па слядам ржаўчыны на камянях магчыма вызначыць месцазнаходжанні скоб. Саму ж браму ў Сярэднявеччы не кранулі, таму што пачынаючы з 1028 года ў Порта Нігры жыў Сімяон Трырскі, грэчаскі пустэльнік, манах егіпецкага манастыра Святой Кацярыны. Дзверы ў яго келлю, згодна з яго жаданнем былі замураваны. Пасля смерці ў 1035 годзе ён быў пахаваны ў скляпенні. Трэвірскі архіепіскап звярнуўся да папы з пытаннем аб кананізацыі пустэльніка. Каб ушанаваць святога, брама была перабудавана ў царкву, дзе святы быў пахаваны. Пабудавалі две малітоўныя залы, адну нада адной, дзе сёння бачна апсіда, памяшканне для аргана у верхняй малітоўнай зале. Так як для царквы была патрэбна адна вежа, другая вежа брамы была разбурана.

Праход праз Порта Нігра быў зачынены, а функцыю гарадскіх варот узяла Сімяонава брама, адразу на ўсдонім баку ад рымскай Порта Нігры. Гэтую, маленькую, у параўнанні з Порта Нігра браму, абараняла пабудаваная ў 1389 вельмі высокая абарончая вежа, так званая Вежа Рамсдак.

Новы час

Порта Нігра и царква Св. Сімяона, падчас разбурэння царквы
Порта Нігра пасля разбурэння царквы (каля 1900)

Царква праіснавала да захопа Трыра французамі, толькі ў 1804 годзе Напалеон аддаў загад прыбраць усе царкоўныя прыбудовы і тым самым вярнуцца да першапачатковага рымскага варыянта. З 1804 па 1809 былі разбураны ўнутраныя сцены. Прусы з 1815 года працягнулі працы па разбурэнню, да той стадыі, калі зноў паказаліся рымскія вежы. Як архітэктурны помнік была захавана толькі ніжняя частка сярэднявечнай апсіды. Будынак цяпер служыць як музей.

У 1870 гады сцены горада і амаль усе сярэднявечныя вежы, сярод якіх была і Сімяонва брама былі разбураны.

У 1986 годзе брама з рымскімі помнікамі у Трыры і наваколлі былі прызнаны ЮНЭСКА аб'ектам культурнай спадчыны.

Сляды пажару ў Порта Нігры, які адбыўся ў 2014 годзе
Ваенная эмблема з выявай Порта Нігры

Літаратура

  • Heinz Cüppers Porta Nigra. In: H Cüppers (Hrsg.): Die Römer in Rheinland-Pfalz. Lizenzausgabe, Nicol, hamburg 2002, ISBN 3-933203-60-0 S. 604-608.
  • Sabine Faust: Porta Nigra. In Rheinisches Landesmuseum Trier (Hrsg.): Führer zu archäologischen Denkmälern des Trierer Landes. Trier 2008, ISBN 978-3-923319-73-2, (Schiriftenreihe des Rheinischen Landesmuseums Trier 35) S. 56f.
  • Klaus-Peter Goethert: Porta Nigra. In: Römerbauten in Trier. Führungsheft 20, Edition Burgen, Schlösser,altertümer Rheinland-Pfalz, Schnell & Steiner, Regensburg 2003 ISBN 3-7954-1445-8 S. 23-57.
  • Lotar Schwinden: Die Porta Nigra. In: Hans-Peter Kuhnen (Hrsg.): Das römishe Trier. Theiss, Stuttgart 2001 ISBN 3-8062-1517-0 S. 143-157 (Führer zu archäologischen Denkmälern in deutschland 40).

Зноскі

Спасылкі