Калінкавічы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 89: Радок 89:


== Вядомыя ўраджэнцы і жыхары ==
== Вядомыя ўраджэнцы і жыхары ==
* [[Марыя Софія Ануфровіч-Плоская]],
* [[Марыя Софія Ануфровіч-Плоская]], польская рэвалюцыянерка
* [[Віталь Міхайлавіч Воўк]], беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
* [[Віталь Міхайлавіч Воўк]], беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь
* [[Раман Петрушэнка]],
* [[Раман Петрушэнка]],

Версія ад 12:10, 22 сакавіка 2016

Горад
Калінкавічы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
172 ± 1 м і 122 м[1]
Насельніцтва
38 100 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2345
Паштовы індэкс
247691 (247692, 247693, 247694, 247695)
Аўтамабільны код
3
СААТА
3223501000
Афіцыйны сайт
Калінкавічы на карце Беларусі ±
Калінкавічы (Беларусь)
Калінкавічы
Калінкавічы (Гомельская вобласць)
Калінкавічы

Калі́нкавічы (афіц. транс.: Kalinkavičy) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Калінкавіцкага раёна. Размешчаны за 122 км ад Гомеля, за 275 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўтамабільных дарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. Насельніцтва 37,7 тыс. чал. (2006).

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі гарадзішчы бронзавага і ранняга жалезнага вякоў, а таксама эпохі Кіеўскай Русі сведчаць аб засяленні мясцінаў у далёкай старажытнасці. Паводле пісьмовых крыніцаў Калінкавічы вядомыя з XVI ст. як в. Валенкавічы Мазырскага павета Мінскага ваяводства ВКЛ, вялікакняская ўласнасць. Упершыню ўпамінаецца як вёска Каленкавічы Багрымавіцкага стараства ў акце рэвізіі Мазырскага павета 1560 г., прыводзіцца апісане межаў вёскі. У 1582 г. упамінаецца ў межавай справе паміж маёнткам Гарбавічы, які належаў Аскеркам, і Багрымавіцкім стараствам. 16 мая 1774 г. складзены акт размежавання вёсак Гулевічы і Каленкавічы. У 1778 г. цэнтр Каленкавіцкай парафіі; у вёсцы 25 хат.

З 1793 г., пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Рэчыцкага павета, да 1805 г. належала князю Шахоўскаму. У 1795 г. мястэчка Старыя Каленкавічы (35 двароў) і в. Новыя Каленкавічы, на паштовым тракце Бабруйск — Мазыр. У 1856 г. узведзены будынак Мікалаеўскай царквы (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1827 г.). У 1864 г. адкрытае народнае вучылішча. У 1866 г. налічвалася 100 двароў. Памешчык Галалобаў у 1876 г. меў у вёсцы 71 дзесяціну зямлі, крупарушку. Са здачай у эксплуатацыю ў 1886 г. чыгункі Лунінец — Гомель пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. Паводле перапісу 1897 г. мястэчка ў Дудзіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Былі 2 майстэрні па апрацоўцы скураў, завод колавай мазі, 27 лавак, 3 карчмы, 3 пастаялыя двары. У сяле Каленкавічы ў гэты час былі царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка. У 1916 г., калі закончылася будаўніцтва чыгункі Жлобін — Оўруч, Калінкавічы сталі важным транспартным вузлом. У красавіку 1917 г. створаны валасны Савет сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З красавіка 1919 г. у Рэчыцкім павеце Гомельскай губерні. З мая 1923 г. да красавіка 1924 г. цэнтр Калінкавіцкай воласці, у склад якой ўвайшлі тэрыторыі скасаваных Аўцюцевіцкай і Дудзіцкай валасцей. З ліпеня 1924 г. у складзе БССР. З 1925 горад. У 19241930 цэнтр раёна. У 19201930 гг. дзейнічала рамеснае таварыства, працавалі паравы млын з лесапільняй, бачарня, кузня, электрастанцыя, цагельня, ткацкая, шавецкая, кравецкая майстэрні, тэлефонная станцыя. З лютага 1938 г. у Палескай вобласці. З 1939 г. — цэнтр раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупаваныя нямецка-фашысцкімі войскамі. Найменне «Калінкавіцкіх» прысвоена 21-й часці і злучэнню. Адна з вуліц горада носіць імя генерала-палкоўніка П. А. Бялова, кавалерыйскі корпус якога ўдзельнічаў у вызваленні Калінкавічаў. Усталяваныя помнікі на брацкіх магілах, помнік-танк у гонар вызвалення горада, мемарыяльны знак на могілках ахвяраў фашызму. З студзеня 1954 г. у Гомельскай вобласці. У 1961 годзе на тэрыторыі знойдзены Калінкавіцкі скарб. З сакавіка 1963 г. горад абласнога падпарадкавання. Працуюць мясакамбінат, хлебазавод, фабрыкі мэблевая і побытавай хіміі, Палескі хімлясгас, камбінат хлебапрадуктаў, іншыя прадпрыемствы і ўстановы. У канцы 1993 г. у горадзе адкрытая царква ў імя Казанскай Багародзіцы. З 1994 г. працуе Калінкавіцкі краязнаўчы музей.

Дэмаграфія

  • 2004 — 37,9 тыс. чал.
  • 2006 — 37,7 тыс. чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Дружба».

Культура

Калінкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музей.

Спорт

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Літаратура

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.