Хася Прусліна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{ізаляваны артыкул}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:


=== Дзейнасць падчас вайны ===
=== Дзейнасць падчас вайны ===
Калі Германія напала на [[СССР]], праводзіла мужа ў войска і засталася з двума дзецьмі. Неўзабаве ўсе трое апынуліся ў гета. Маленькага сына фашысты забілі падчас адной са сваіх «акцый». Дачку ўдалося запісаць беларускай і выратаваць, адправіўшы ў дзіцячы прытулак.
Калі Германія напала на [[СССР]], праводзіла мужа ў войска і засталася з двума дзецьмі. Неўзабаве ўсе трое апынуліся ў гета. Маленькага сына Мая фашысты забілі падчас карнай акцыі. Дачку Дзіну ўдалося запісаць беларускай і выратаваць, адправіўшы ў дзіцячы прытулак.


Хася ўзначаліла ў гета адну з падпольных груп-«дзясятак», у задачу якой уваходзіла сувязь з астатнім горадам. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай па-за гета і здолела звязаць нелегальныя габрэйскія групы з Мінскім падполлем. Аднак далейшае знаходжанне ў горадзе зрабілася смяротна небяспечным: на вуліцах з'явіліся сотні нямецкіх улётак з яе фотаздымкам. У партызанскім аддзеле яна адразу трапіла на падазрэнне «асобага аддзела», якія абвясцілі Прусліну засланкай акупантаў. На шчасце, адзін з байцоў аказаўся яе колішнім студэнтам і выратаваў Хасю ад расстрэлу.
Па даручэнні аднаго з кіраўнікоў падполля Міхаіла Гебелева Хая Менделевна ўзначаліла так званую «дзясятку» ўдзельнікаў супраціву ў горадзе. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай па-за гета і здолела звязаць нелегальныя габрэйскія групы з Мінскім падполлем. Арганізоўвала збор зброі, медыкаментаў, адзення для партызан, перапраўку вязняў гета ў лес, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Па заданні Гебелева Хася з дапамогай іншых жанчынўладкоўвала габрэйскіх дзяцей у дзіцячыя дамы. Аднак далейшае знаходжанне ў горадзе зрабілася вельмі небяспечным: на вуліцах з'явіліся сотні нямецкіх улётак з яе фотаздымкам, таму  Прусліна сышла ў партызанскі атрад. Там яна адразу трапіла пад падазрэнне Асобага аддзела ,які абвясціў Прусліну шпіёнкай. Ад растрэлу яе выратаваў адзін з байцоў, які аказаўся яе колішнім студэнтам.


=== Дзейнасць пасля вайны ===
=== Дзейнасць пасля вайны ===

Версія ад 11:24, 23 сакавіка 2016

Хася Мендзелеўна Прусліна

Хася Мендзелеўна Прусліна (23.1.1901, в. Гарбачова, цяпер Расонскі раён — 25.11.1972, Мінск) — дзеячка мінскага падполля, узначальвала атрад супраціву нацыстам у габрэйскім гета.

Дзейнасць падчас вайны

Калі Германія напала на СССР, праводзіла мужа ў войска і засталася з двума дзецьмі. Неўзабаве ўсе трое апынуліся ў гета. Маленькага сына Мая фашысты забілі падчас карнай акцыі. Дачку Дзіну ўдалося запісаць беларускай і выратаваць, адправіўшы ў дзіцячы прытулак.

Па даручэнні аднаго з кіраўнікоў падполля Міхаіла Гебелева Хая Менделевна ўзначаліла так званую «дзясятку» ўдзельнікаў супраціву ў горадзе. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай па-за гета і здолела звязаць нелегальныя габрэйскія групы з Мінскім падполлем. Арганізоўвала збор зброі, медыкаментаў, адзення для партызан, перапраўку вязняў гета ў лес, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Па заданні Гебелева Хася з дапамогай іншых жанчынўладкоўвала габрэйскіх дзяцей у дзіцячыя дамы. Аднак далейшае знаходжанне ў горадзе зрабілася вельмі небяспечным: на вуліцах з'явіліся сотні нямецкіх улётак з яе фотаздымкам, таму  Прусліна сышла ў партызанскі атрад. Там яна адразу трапіла пад падазрэнне Асобага аддзела ,які абвясціў Прусліну шпіёнкай. Ад растрэлу яе выратаваў адзін з байцоў, які аказаўся яе колішнім студэнтам.

Дзейнасць пасля вайны

Пасля вайны адмовілася ад прапановы пакінуць сабе падпольнае імя і змяніць нацыянальнасць.

Доўгі час над усімі ўдзельнікамі Мінскага падполля, якое не кантралявалася ўладамі, вісела абвінавачанне ў здрадніцтве. Падазрэнні здымаліся толькі з закатаваных у гестапа. Падпольны рух у гета не быў выключэннем, хутчэй наадварот, бо ўлады не прызнавалі асобай палітыкі гітлераўцаў у дачыненні да габрэяў.

З мэтаю рэабілітацыі мінскага, у тым ліку і габрэйскага супраціву нацыстам, Прусліна, рызыкуючы страціць працу, распачала чытанне сваіх неартадаксальных лекцый. У 1957-м, не зважаючы на папярэджанні «кампетэнтных органаў», яна арганізавала кампанію зваротаў да Мікіты Хрушчова, у ЦК КПСС і цэнтральныя выданні. Былі напісаны дзясяткі лістоў з сотнямі подпісаў былых падпольшчыкаў.

Праз тры гады намаганні Пруслінай далі плён: часопіс «Коммунист» надрукаваў першы артыкул, дзе Мінскае падполле прызнавалася, так бы мовіць, «легітымным».

Літаратура

  • Уладзімер Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. — 668 с.: іл.
  • Архив Хаси Пруслиной: Минское гетто, антифашистское подполье, репатриация детей из Германии / Сост. З. А. Никодимова; под ред. К. И. Козака. — Минск: И. П. Логвинов,2010. — 136 с.

Спасылкі