Георгій Паўлавіч Гольц: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 112: Радок 112:
* Архитектура советского театра. Москва: «Стройздат». 1986 г. Стр. 160—165.
* Архитектура советского театра. Москва: «Стройздат». 1986 г. Стр. 160—165.
* Зодчие Москвы. ХХ век. Москва: «Московский рабочий». 1988 г. Стр. 223—230.
* Зодчие Москвы. ХХ век. Москва: «Московский рабочий». 1988 г. Стр. 223—230.

== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{Commons|Category:}}
{{ізаляваны артыкул}}

[[Катэгорыя:Выпускнікі Мядзведнікаўскай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Мядзведнікаўскай гімназіі]]
[[Катэгорыя:Правадзейныя члены Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР]]
[[Катэгорыя:Правадзейныя члены Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР]]

Версія ад 20:47, 30 сакавіка 2016

Георгій Паўлавіч Гольц
Дата нараджэння 6 (18) сакавіка 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1946(1946-05-27)[2][3] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Архітэктурны стыль
Прэміі Сталінская прэмія — 1941
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Паўлавіч Гольц (руск.: Георгий Павлович Гольц; 22 лютага [6 сакавіка] 1893, Масква — 27 мая 1946, Масква) — рускі і беларускі архітэктар і тэатральны мастак. Правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (1939). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941)[4].

Біяграфія

Г. П. Гольц нарадзіўся 22 лютага (6 сакавіка) 1893 года ў Маскве ў сям'і механіка Болшаўскай мануфактуры. Скончыў 9-ю маскоўскую гімназію імя Мядзведнікавых, браў урокі жывапісу ў П. І. Келіна. У 1913 годзе паступіў на жывапіснае аддзяленне Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, але ў 1914 годзе перайшоў на архітэктурнае аддзяленне. У 19191922 гадах, з перапынкам у 1920—1921 гадах, калі служыў у Чырвонай Арміі, вучыўся ў маскоўскіх Вышэйшых дзяржаўных мастацка-тэхнічных майстэрнях[5]. Пасля заканчэння вучобы абараніў дыплом: «Сад-горад у Астанкіна».

Неўзабаве ў 1924 годзе здзейсніў паездку ў Італію. З 1926 года Член Маскоўскага архітэктурнага таварыства (МАТ).

З 1934 года выкладчык і кіраўнік кафедры праектавання Інстытута аспірантуры Акадэміі архітэктуры СССР. З 1935 года кіраўнік майстэрні Массавета. З 1939 года правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР.

Як тэатральны мастак афармляў спектаклі ў Маскоўскім тэатры для дзяцей, тэатрах Беларусі.

Магіла Гольца на Новадзявочых могілках Масквы.

Георгій Паўлавіч Гольц памёр 27 мая 1946 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 2).[6]

Сям'я

  • Сястра — Кацярына Паўлаўна Гольц (1892—1944) урач-фізіёлаг. Арыштавана за «контррэвалюцыйную агітацыю і антысавецкія сувязі» 23 красавіка 1939. Прысуджана да васьмі гадоў лагераў. Сканала па дарозе з лагера. Рэабілітавана 6 лютага 1990 года.
  • Жонка — Галіна Мікалаеўна Гольц (Шчаглова). Да нараджэння дачкі была танцоўшчыцай у школе-студыі І. С. Чарнецкай.
  • Дачка — Ніка Георгіеўна Гольц (1925—2012) мастачка, афарміцель дзіцячых кніг.

Тэатральныя працы

У БДТ-2 у Віцебску аформіў спектаклі[4]:

і інш.

У Маскоўскім тэатры для дзяцей:

У Тэатры імя Яўг. Вахтангава:

Узнагароды і прэміі

  • Сталінская прэмія другой ступені (1941) — за архітэктурныя праекты жылога дома па Вялікай Калужскай вуліцы ў Маскве (1940 г.).

Праекты і пабудовы

Беларусь

Дзяржаўны банк у Мінску. 1932

Масква

Іншыя гарады. Праекты і пабудовы

Зноскі

  1. а б Гольц Георгий Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Гольц Георгий Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Georgy Golts // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  5. Немцы России. Гольц Г. П.
  6. Гольц Георгий Павлович. 1893—1946 Архитектор В. Репин. Гранит.

Крыніцы

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  • Архитектурная газета. Приложение к № 24. 28 апреля 1937 г. «Павильон Москвы и Московской области на Всесоюзной сельскохозяйственной выставке». Хигер Р. Я.
  • Архитектура СССР. 1940 г. № 11. Стр. 4-19. «Конкурс на проект второго дома СНК СССР». Изаксон А.
  • Быков В. Е. Георгий Гольц. — М., Стройиздат, 1978. 160 с. (Серия: Мастера архитектуры).
  • Архитектура советского театра. Москва: «Стройздат». 1986 г. Стр. 160—165.
  • Зодчие Москвы. ХХ век. Москва: «Московский рабочий». 1988 г. Стр. 223—230.

Спасылкі