Гран-пры Сінгапура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
SHKOVS (размовы | уклад)
др Unomano перанёс старонку Гран-Пры Сінгапура у Гран-пры Сінгапура: арфаграфія
(Няма розніцы)

Версія ад 22:39, 7 красавіка 2016

Гран-Пры Сінгапура
Marina Bay Street Circuit
Інфармацыя аб гонцы
Колы 61
Даўжыня трасы 5.067 км
Даўжыня гонкі 309.087 км
Першая гонка 1966
Апошняя гонка 2012
Найбольшая колькасць
перамог (пілоты)
Сцяг Новай Зеландыі Грэм Лоўрэнс (3)
Найбольшая колькасць
перамог (канструктары)
McLaren, Red Bull і Ferrari (2)
Апошняя гонка (2012):
Поўл-пазіцыя Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан
McLaren-Mercedes
1:46.362
Подыум 1. Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль
Red Bull-Renault
2:00:26.144
2. Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан
McLaren-Mercedes
+8.929 secs
3. Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса
Ferrari
+15.227 secs
Найхутчэйшае кола Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг
Force India-Mercedes
1:51.033

Гран-Пры Сінгапура - гонка ў календары Чэмпіянату Свету па Формуле-1. Гран-пры праходзіць у Сінгапуры на Marina Bay Street Circuit, трасе, якая праходзіць па гарадскіх вуліцах горада. Гонка стала першай сярод усіх гран-пры, якая праводзілася пры штучным асвятленні ноччу. Таксама траса з'яўляецца першай гарадской трасай Формулы-1 у Азіі. Першым пераможцам Гран-Пры Сінгапура быў іспанскі пілот каманды Renault F1 Фернанда Алонса.

Гісторыя

Вытокі

Упершыню гран-пры быў праведзены ў 1961 годзе пад назвай Orient Year Grand Prix. У наступны год гонка атрымала назву Гран-Пры Малайзіі, бо Сінгапур з'яўляўся адным са Штатаў Малайзіі. Пасля 1965 года, калі Сінгапур атрымаў незалежнасць, гонка атрымала сваю цяперашнюю назву. Заезды праводзіліся па вуліцах горада, што выклікала шмат нязручнасцей для жыхароў і муніцыпалітэту. Па гэтых прычынах, у 1973 годзе правядзенне Гран-Пры Сінгапура было спынена.

Формула-1

Від на трасу Marina Bay Street Circuit ноччу

У лістападзе 2007 года Урад Сінгапура пры падтрымцы Сінгапурскага Агенцтва па Турызму і тэлекамунікацыйнай кампаніі SingTel падпісалі дамоўленасць з босам Формулы-1 Берні Эклстоўнам аб аднаўленні гран-пры і ўключэнні яго ў афіцыйны каляндар Формулы-1 з 2008 года. Усе 110.000 квіткоў былі распрададзены на першы гран-пры пасля аднаўлення. Гран-пры Сінгапура стаў 15 этапам чэмпіянату 2008 года, першым этапам, які праводзіўся ноччу пры штучным асвятленні. Гэта было зроблена для павялічэння тэлеаўдыторыі за кошт еўрапейскіх тэлегледачоў, якія атрымалі магчымасць сачыць за гонкай у больш зручны час. Гонка была выйграна пілотам каманды Renault F1 Фернанда Алонса, чыя перамога была, як потым высветлілася, спланавана з дапамогай махлярства з боку боса каманды Флавіа Брыаторэ і другога пілота каманды Нельсана Піке-малодшага.

За выключэннем дробных змен у паваротах 1, 2, 3 і 10 дзеля павелічэння верагоднасці абгонаў, профіль трасы амаль што не змяняўся.

Пераможцы

Ружовым пазначаны гонкі, якія не праводзіліся пад эгідай Формулы-1

Год Пілот Канструктар Клас Траса Афіцыйныя вынікі
2013 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Mercedes Формула-1 Marina Bay
2013 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Marina Bay Дэталі
2012 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Marina Bay Дэталі
2011 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Формула-1 Дэталі
2010 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Ferrari Формула-1 Дэталі
2009 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан McLaren-Mercedes Формула-1 Дэталі
2008 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Renault Формула-1 Дэталі
2007
-
1974
Не праводзілася
1973 Сцяг Аўстраліі Верн Шаппэн March-Hart Формула Libre Thomson Road
1972 Сцяг Аўстраліі Макс Сцюарт Mildren–Waggott Формула Libre
1971 Сцяг Новай Зеландыі Грэм Лоўрэнс Brabham-Ford Формула Libre
1970 Сцяг Новай Зеландыі Грэм Лоўрэнс Ferrari Формула Libre
1969 Сцяг Новай Зеландыі Грэм Лоўрэнс McLaren-Ford Формула Libre
1968 Сцяг Аўстраліі Гэрры Купер ElfinFord Формула Libre
1967 Сцяг Сінгапура Родні Сіо MerlynFord Формула Libre
1966 Сцяг Сінгапура Лі Хан Сенг Lotus-Ford Формула Libre

Спонсары

Ад самага пачатку Гран-Пры ў 2008 годзе і да гэтага часу асноўным спонсарам з'яўляецца мясцовая тэлекамунікацыйная кампанія SingTel. Гонка мае афіцыйную назву SingTel Singapore Grand Prix.

Літаратура

  • Solomon, Eli (2008). Snakes & Devils: A History of the Singapore Grand Prix (Hard cover). Singapore: Marshall Cavendish. ISBN 978-981-261-584-8.
  • De Cotta, Ian (2008). The Singapore Grand Prix - 50 Years In The Making. Singapore: MediaCorp Pte Ltd. ISBN 978-981-08-1341-3.

Спасылкі