Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
зацверджаны галоўным трэнерам «Слуцка»
катэгорыя
Радок 121: Радок 121:
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Мутэніцы]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск]]
[[Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск]]

Версія ад 23:10, 17 красавіка 2016

Футбол
Вячаслаў Грыгараў
Поўнае імя Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў
Нарадзіўся 8 сакавіка 1982(1982-03-08) (42 гады)
Баранавічы, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Слуцк
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1998 — 1999 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 40 (5)
2000 Сцяг Беларусі РШВСМ-Алімпія (Мінск) 4 (1)
2000 — 2002 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 40 (7)
2003 — 2004 Сцяг Беларусі Тарпеда-СКА (Мінск) 40 (2)
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 37 (1)
2007 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 12 (1)
2007 Сцяг Чэхіі Мутэніцы
2008 — 2010 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 61 (2)
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Слуцк 107 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 — 2002 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2015 Сцяг Беларусі Слуцк в.а.
2016 — Сцяг Беларусі Слуцк
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26.01.2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Вячаслаў Грыгараў (нар. 8 сакавіка 1982, Баранавічы) — былы беларускі футбаліст, гуляў на пазіцыі паўабаронцы. У цяперашні час з'яўляецца галоўным трэнерам футбольнага клуба «Слуцк».

Кар'ера

Клубная

Пачынаў кар'еру ў мінскіх клубах РВАР і «РШВСМ-Алімпія», якія ўваходзілі ў сістэму барысаўскага БАТЭ, а ў 2000 дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клуба. У сезоне 2001 трывала з'яўляўся на полі, а сезон 2002 выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА». У 2005 годзе, пасля таго як тарпедаўцы па фінансавых прычынах адмовіліся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, перайшоў у «Нёман».

У 2007 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу (хоць сам на некаторы час ад'ехаў у Чэхію, дзе выступаў у трэцім дывізіёне). У 2008—2009 гуляў за «Граніт» у Вышэйшай лізе, застаўся ў клубе і пасля вылету ў Першую лігу.

У 2011 годзе стаў іграком «Слуцка», дзе неўзабаве стаў адным з лідараў. Дапамог клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным апорным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[1]. Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, на полі з'явіўся толькі ў чэрвені. У жніўні 2015 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера случан Юрыя Крата, Грыгараў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[2]. У выніку, здолеў узняць каманду з апошняга 14-га месца на 11-е.

У студзені 2016 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[3] і неўзабаве быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Слуцка»[4].

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1998 Д3-А РВАР Сцяг Беларусі 20 2
1999 Д3-А РВАР Сцяг Беларусі 20 3
2000 (1) Д3-А РШВСМ-Алімпія Сцяг Беларусі 4 1
2000 (2) Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 12 2
2001 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 23 2
2002 Д1 БАТЭ Сцяг Беларусі 5 0
2003 Д1 Тарпеда-СКА Сцяг Беларусі 15 0
2004 Д1 Тарпеда-СКА Сцяг Беларусі 25 2
2005 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 20 1
2006 Д1 Нёман Сцяг Беларусі 17 0
2007 (1) Д2 Граніт Сцяг Беларусі 12 1
2007/08 (1) Д3 Мутэніцы Сцяг Чэхіі ? ?
2008 Д1 Граніт Сцяг Беларусі 25 2
2009 Д1 Граніт Сцяг Беларусі 12 0
2010 Д2 Граніт Сцяг Беларусі 24 0
2011 Д2 Слуцк Сцяг Беларусі 28 1
2012 Д2 Слуцк Сцяг Беларусі 19 2
2013 Д2 Слуцк Сцяг Беларусі 25 1
2014 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 27 0
2015 Д1 Слуцк Сцяг Беларусі 8 0

Зноскі

Спасылкі