Іван Фёдараў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
}} |
}} |
||
[[Image: |
[[Image: Ivan fedorov monument lviv 20060602.jpg|thumb|Помнік Івану Федаровічу ў Львове]] |
||
'''Іван Федаровіч''' ([[1510]]?, [[вёска Петкавічы|Петкавічы]]?<ref name=rusak>Біяграфічныя звесткі, пададзеныя ў [[В. Русакевіч]]. Старабеларускія граматыкі, 2001.</ref> — {{ДС|16|12|1583}}, {{Месца смерці|Львоў}}) — сярэдневяковы ўсходнееўрапейскі [[друкар]]. Лічыцца пачынальнікам друкарскай справы ў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржаве]] і, такім чынам, у [[Расія|Расіі]]. Быў настаўнікам друкара [[Грынь Іванавіч|Грыня Іванавіча]]. |
'''Іван Федаровіч''' ([[1510]]?, [[вёска Петкавічы|Петкавічы]]?<ref name=rusak>Біяграфічныя звесткі, пададзеныя ў [[В. Русакевіч]]. Старабеларускія граматыкі, 2001.</ref> — {{ДС|16|12|1583}}, {{Месца смерці|Львоў}}) — сярэдневяковы ўсходнееўрапейскі [[друкар]]. Лічыцца пачынальнікам друкарскай справы ў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржаве]] і, такім чынам, у [[Расія|Расіі]]. Быў настаўнікам друкара [[Грынь Іванавіч|Грыня Іванавіча]]. |
Версія ад 10:22, 19 красавіка 2016
Іван Федаровіч | |
---|---|
ст.-слав: Їѡаннъ | |
| |
| |
Род дзейнасці | друкар, кнігадрукар, выдавец |
Дата нараджэння | каля 1520 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1583 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Веравызнанне | праваслаўе і Праваслаўная Царква |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Федаровіч (1510?, Петкавічы?[2] — 16 снежня 1583, Львоў) — сярэдневяковы ўсходнееўрапейскі друкар. Лічыцца пачынальнікам друкарскай справы ў Маскоўскай дзяржаве і, такім чынам, у Расіі. Быў настаўнікам друкара Грыня Іванавіча.
Біяграфія
Месца яго нараджэння невядома, але, зыходзячы з геральдычнай трактоўкі друкарскага знака Федаровіча, некаторыя навукоўцы лічаць, што ён паходзіць дробнай заходнебеларускай або палеска-падляшскай шляхты, падпісваўся родавым гербам Рагозаў «Шранява»[2]. Паводле некаторых звестак, вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе ў 1532 годзе атрымаў ступень бакалаўра[2]. Існуе гіпотэза аб нараджэнні Івана Фёдарава на тэрыторыі сучаснага Вілейскага раёна[3]. Друкарскай справе вучыўся, відаць, у ананімнай друкарні ноўгарадскага святара Сільвестра (1553—1563)[2].
Друкарская дзейнасць у Маскве
У 1550-я гады працаваў у т. зв. ананімнай друкарні ў Маскве. З 19 красавіка 1563 да 1 сакавіка 1564 разам з Пятром Мсціслаўцам выдаў у Маскве першую дакладна датаваную расійскую друкаваную кнігу «Апостал» (захаваўся 61 асобнік). Рыхтуючы яе да выдання, першадрукары правялі вялікую тэксталагічную і рэдактарскую работу, аб чым сведчыць Сымон Будны ў прадмове да Новага Запавету (Лоск, 1574). 48 заставак гэтай кнігі, надрукаваных з 20 дошак, 22 буквіцы і іншыя друкарскія аздабленні вызначаюцца высокім мастацкім майстэрствам і працягваюць традыцыі арнаментальнага ўбранства старажытнарускіх рукапісных кніг школы Феадосія Ізографа. Перапрацаваўшы арнаментальныя прыёмы гэтай школы, Фёдараў (Федаровіч) і Мсціславец стварылі т. зв. старадрукарскі стыль, які потым атрымаў вялікае пашырэнне ў мастацкім аздабленні друкаваных і рукапісных кніг. Шрыфт «Апостала», які выкарыстоўваў Фёдараў (Федаровіч) і ў іншых сваіх выданнях, створаны на аснове маскоўскага паўустава канца XV — пач. XVI стагоддзяў.
29 верасня і 29 кастрычніка 1565 Фёдараў (Федаровіч) і Мсціславец выпусцілі ў Маскве 2 выданні «Часоўніка» (зберагліся 6 асобнікаў) — кнігі для пачатковага навучання грамаце.
Выгнанне з Масквы. Кнігадрукарства ў Беларусі
У 1566 з-за ганенняў з боку рэакцыйных расійскіх свецкіх і царкоўных колаў Фёдараў (Федаровіч) і Мсціславец пакінулі Маскву і накіраваліся ў Беларусь. Новую друкарню яны заснавалі ў Заблудаве каля Беластока (зараз Падляскае ваяводства ў Польшчы) у маёнтку гетмана Вялікага Княства Літоўскага Рыгора Хадкевіча. У Заблудаўскай друкарні ў 1568—1569 імі надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захаваліся 44 экз.) — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў. У ім змешчана таксама «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага — першы друкаваны помнік старажытнай усходнеславянскай літаратуры. На адвароце тытульнага аркуша кнігі ў тэхніцы ксілаграфіі змешчаны герб Хадкевіча. Потым гэта кніга неаднаразова перавыдавалася ў Беларусі. Пасля ад'езду Мсціслаўца ў Вільню Федаровіч надрукаваў у Заблудаве ў 1569—1570 Псалтыр з Часаслоўцам (зберагліся 3 асобнікі). У канцы гэтай кнігі змешчана Пасхалія ў табліцах. Складаючы яе, Федаровіч, відаць, выкарыстаў Пасхалію з «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны, выдадзенай каля 1522 у Вільні.
Пераезд у Львоў
Паколькі Хадкевіч рашыў спыніць выдавецкую дзейнасць, Федаровіч у канцы 1572 — пачатку 1573 пераехаў у Львоў і заснаваў там першую на Украіне друкарню, дзе ў 1574 выдаў першую ўкраінскую дакладна датаваную друкаваную кнігу «Апостал» (захавалася 97 асобнікаў, што сведчыць пра вялікі першапачатковы тыраж кнігі). Гэта кніга была паўторам маскоўскага выдання 1564 з даданнем некаторых уступных тэкстаў і пасляслоўяў «Повесть… откуду начася и како сверится друкарня сия». Гэта пасляслоўе — першы друкаваны твор рускай мемуарнай літаратуры. У кнізе змешчаныя 3 гравюры, кожная на старонку: герб Хадкевіча, выява апостала Лукі, геральдычная кампазіцыя з гербам горада Львова і друкарскім знакам Фёдарава.
У тым жа 1574 г. Федаровіч надрукаваў у Львове «Азбуку» («Буквар») — першы друкаваны рускі падручнік з практыкаваннямі для навучання грамаце, прыкладамі спражэння дзеясловаў, скланення назоўнікаў і прыметнікаў, выкарыстання «прасодый» (узоры выкарыстання над- і падрадковых знакаў). Кнігу завяршаюць тэксты для замацавання і развіцця навыкаў чытання і пісьма, т. зв. тлумачальная азбука, шырока вядомыя малітвы. Урыўкі з біблейскіх кніг у «Азбуцы» падабраны так, што яны фармулююць мэтанакіраваную гуманістычную праграму пачатковай школьнай адукацыі (адзін экзэмпляр гэтай кнігі захоўваецца ў бібліятэцы Гарвардскага ўніверсітэта, ЗША, другі — у Лондане).
На службе Канстанціна Астрожскага
У 1575 князь Канстанцін Астрожскі запрасіў Федаровіча на службу да сябе, дзе той выконваў абавязкі аканома Дзерманскага манастыра. Каля 1578 Астрожскі заснаваў у Астрогу друкарню, у якой 18 чэрвеня 1578 выйшла новае выданне «Азбукі», дапоўненае ў параўнанні з выданнем 1574 паралельнымі грэка-славянскімі тэкстамі, каб дапамагчы вучням авалодаць грэчаскай мовай (захаваліся 2 асобнікі: у Капенгагене і Гоце, Германія; невялікі яе фрагмент — у Дзяржаўнай Расійскай бібліятэцы ў Маскве). У гэтым выданні ўпершыню надрукаваны помнік старажытнабалгарскай літаратуры «Аб писменах» Чарнарызца Храбра пад назвай «Сказание како состави святый Кирил Философ азбуку по языку словеньску». У 1580 г. Фёдараў надрукаваў у Астрогу Псалтыр і Новы Запавет элегантным малым фарматам (у «васьмёрку»; збераглося 68 асобнікаў). Кнігу адкрывае прыгожы тытульны аркуш, заключаны ў гравіраваную па дрэве рамку. У тым жа годзе Фёдараў выдаў паказальнік да гэтых кніг: «Кніжку, збор рэчаў самых патрэбных…» — першы ў гісторыі айчыннай бібліяграфіі і дакументалістыкі алфавітна-прадметны паказальнік і адначасова зборнік афарызмаў і крылатых слоў (збераглося 16 асобнікаў).
5 мая 1581 г. у Астрогу лістоўкай Федаровіч надрукаваў «Храналогію» Андрэя Рымшы — першы беларускі друкаваны каляндар і першы асобна выдадзены твор беларускай паэзіі (адзіны экзэмпляр зберагаецца ў Санкт-Пецярбургу). Да 12 жніўня 1581 надрукаваў 1-е поўнае выданне славянскай Бібліі кірылічным пісьмом, т. зв. «Астрожскую Біблію» (захавалася 275 экз.). У яе змесце і аздабленні адчуваецца ўплыў выданняў Скарыны. Арнаментальнае аздабленне Бібліі зроблена таксама пад пэўным уплывам арнаментыкі скарынінскіх выданняў. Прасочваецца тоеснасць і ў некаторых загалоўных літарах (у Дзяржаўнай Расійскай бібліятэцы зберагаецца экзэмпляр гэтай Бібліі, дапоўнены рукапіснымі копіямі прадмоў і пасляслоўяў Бібліі Скарыны).
З 1582 г. Федаровіч зноў у Львове. Імкнучыся сабраць сродкі на адкрыццё новай друкарні, Федаровіч адліваў гарматы, вынайшаў шматствольную марціру з узаемазаменнымі часткамі.
У 1583 г. ён пабываў у Кракаве, Вене і, магчыма, у Дрэздэне. Захаваўся ліст Федаровіча да саксонскага курфюрста Аўгуста, напісаны з Вены 23 ліпеня 1583. У канцы 1583 Федаровіч вернуўся ў Львоў, дзе захварэў і памёр. Пахаваны ў Ануфрыеўскім манастыры. На яго надмагільнай пліце, якая захоўвалася да 1883, быў выбіты надпіс: «Друкар кніг дагэтуль нябачаных».
Дзейнасць
Выдаў, між іншага, «Апостал» (1563, у Маскве, разам з Пятром Мсціслаўцам), Евангелле Вучыцельнае (сакавік 1569, у Заблудаве, разам з П. Мсціслаўцам), граматыку-буквар (1574, у Львове), каляндар-паэму Андрэя Рымшы «Храналогія» (1580), «Астрожскую біблію» (1581), «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста» (у тлумачальнай частцы змешчаны беларускі корпус лексікі) і інш.
Азбука 1578[4]
Іван Федаровіч ўпершыню публікуе на яго старонках выдатны помнік старой балгарскай літаратуры — «Сказание, како состави святый Кирил Философ азбуку по языку словеньску и книги преведе от греческих на словеньский язык», шырока вядомае як «Паданне» Чорнарызца Храбра, якое шматбакова вывучана балгарскім даследчыкам Куё Куевым[5]. У Азбуцы ўпершыню ва ўсходнеславянскай кнізе друкуюцца паралельныя грэка-славянскія тэксты. Таксама упершыню з'яўляецца мастацка сфармаваны і адасоблены тытульны ліст.
Псалтыр и Новы запавет 1580[6]
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20190505105116/https://lia.lvivcenter.org/uk/objects/st-onuphrius-church/
- ↑ а б в г Біяграфічныя звесткі, пададзеныя ў В. Русакевіч. Старабеларускія граматыкі, 2001.
- ↑ Першадрукар Іван Фёдараў нарадзіўся на Вілейшчыне //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Grasshoff, H., Simmons, L.S.G. Iwan Fedorovs griechisch-russisch/kirchenslawishees Lesebuch von 1578 und der Gothaer Bukvar' von 1578—1580. — Berlin, 1969
- ↑ Куев, К. М. Черноризец храбр. — София, 1967; Сказания о начале славянской письменности. — М., 1981.
- ↑ Ісаєвич, Я. Д. Першодрукар Іван Федоров і виникнення друкарства на Україні. — Львів, 1975. — С. 85—90; Немировский, Е. Л. Начало книгопечатания на Украине: Иван Федоров. — М., 1964. — С. 113—124.
Літаратура
- Кацпржак Е. И. Первопечатник Иван Федоров. М., «Книга», 1964. 96 с. и ил.
- Коршунаў А. Ф. Іван Федараў і беларускае кнігадрукаванне. — Весці АН БССР. Мінск, 1964. Сер. грамадскіх навук, № 4, с. 79—85.
- Немировский Е. Л. Возникновение книгопечатания в Москве. Иван Федоров. Под ред. и с предисл. А. А. Сидорова. — М., «Книга», 1964. 404 с. и ил.
- Дзюбан Р. Друкарів захоплено в Полоцьку (до початків білоруського, українського та московського друкарства). Робоча гіпотеза / Роман Дзюбан. — Львів, 2013. — 64 с. : іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Фёдараў
- Гісторыя Беларусі. Асобы. Іван Фёдараў
- В Лукомскі. «Нацыянальнасць і родапаходжанне Івана Фёдарава, першадрукара ў Маскве»
- Біяграфія на np.by