Стоўбцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
testing, replaced: = }} → = |OpenStreetMap = 242978919 }} using AWB
Радок 98: Радок 98:
* [[Івонка Сурвіла]], старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]], мастачка.
* [[Івонка Сурвіла]], старшыня [[Рада БНР|Рады БНР]], мастачка.
* [[Залман Шазар]], 3-і прэзідэнт Ізраіля
* [[Залман Шазар]], 3-і прэзідэнт Ізраіля

== Гл. таксама ==
* [[Гарады Мінскай вобласці]]
* [[Гарады Беларусі]]


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 13:59, 30 красавіка 2016

Горад
Стоўбцы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Свержна
Вышыня цэнтра
164 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
15,4 тыс. чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Паштовы індэкс
222666
Аўтамабільны код
5
СААТА
6254501000
Афіцыйны сайт
Стоўбцы на карце Беларусі ±
Стоўбцы (Беларусь)
Стоўбцы
Стоўбцы (Мінская вобласць)
Стоўбцы

Сто́ўбцы (афіц. транс.: Stoŭbcy) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Стаўбцоўскага раёна, на правым беразе р. Нёман. У 78 км да паўднёвага захаду ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Брэст; каля аўтамагістралі Мінск-Брэст, вузел аўтадарог на Мір, Івянец, Нясвіж, Рубяжэвічы. Насельніцтва 15,5 тыс. чалавек (2006).

Гісторыя

Мястэчка заснавала ў 1593 г. Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі[2]. Сучасную назву атрымала ў першай трэці XVII ст. На той час мястэчка знаходзілася ў Менскім павеце ВКЛ, належала Аляксандру Слушку, які ў 1623 г. заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам. У 1669 г. Стоўбцы атрымалі прывілей на правядзенне таргоў і кірмашоў.

Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) і Паўночнай вайны (1700-1721) Стоўбцы былі моцна разбураны.

З пачатку XVIII ст. Стоўбцы сталі ўладаннем С. Дэнгофа, з 1728 г. — Чартарыйскіх, цэнтрам графства. У 1729 г. мястэчка атрымала магдэбургскае права. З 1793 г. — ў складзе Расійскай імперыі, з 1796 г. — цэнтр воласці Мінскага павета. У 1871 г. за 2 км ад Стаўбцоў на чыгунцы Масква—Брэст пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя. У 1921-1939 гг. - у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. З 1939 г. — ў БССР, з 1940 г. — цэнтр раёна.

У час нямецкай акупацыі 1943-1944 гг. у Стоўбцах працавала падпольная польская школа. Падпольную вучобу вёў былы суддзя Родэ, які чытаў лекцыі паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ. Родэ загінуў на вачах вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, падчас шматдзённага штурму горада Чырвонай Арміяй[3].

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Стоўбцы». Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку рэспубліканскага значэння «Стоўбцы».

Транспарт

Ад Стоўбцаў бярэ пачатак рэспубліканская аўтадарога на Івацэвічы і Кобрын Р2. Аўтадарогай Р64 Стоўбцы злучаны з гарадскім пасёлкам Мір.

Культура

Раённая філармонія. Мастацкая галерэя. У Акінчыцах мемарыяльная сядзіба Я. Коласа (частка філіяла Літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа).

Выдатныя мясціны

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Латушкін А. Заснаванне г. Стоўбцы (Свержна) // Верхняе Панямонне. - Мінск: І.П. Логвінаў. - Вып. 1. - 2012. - С. 7-29
  3. Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944 // Oświata.... — С. 76–77.

Літаратура

Спасылкі