Свіслач (горад): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 172: Радок 172:
* [http://www.radzima.org/be/miesca/svislach-1.html м. Свіслач] на [[Radzima.org]]
* [http://www.radzima.org/be/miesca/svislach-1.html м. Свіслач] на [[Radzima.org]]
* [http://www.globus.tut.by/svisloch_g/index.htm Здымкі на Globus.tut.by]
* [http://www.globus.tut.by/svisloch_g/index.htm Здымкі на Globus.tut.by]

{{Свіслацкі раён}}
{{Свіслацкі раён}}
{{Гарады Гродзенскай вобласці}}


[[Катэгорыя:Горад Свіслач| ]]
[[Катэгорыя:Горад Свіслач| ]]

Версія ад 20:21, 2 мая 2016

Горад
Свіслач
Будынак раённай адміністрацыі
Будынак раённай адміністрацыі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
4,28 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
6 600 чалавек[1] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1513
Паштовыя індэксы
231960, 231969
Аўтамабільны код
4
СААТА
4252501000
Афіцыйны сайт
Свіслач на карце Беларусі ±
Свіслач (горад) (Беларусь)
Свіслач (горад)
Свіслач (горад) (Гродзенская вобласць)
Свіслач (горад)

Сві́слач (афіц. транс.: Svislač) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага раёна, каля вытокаў р. Свіслач (басейн Нёмана). У 90 км да поўдня ад г. Гродна, 3 км ад аднайменнай станцыі на лініі Ваўкавыск—Свіслач, аўтадарогамі звязаная з Гродна, Ваўкавыскам, Поразавам. Насельніцтва 6 600 чал. (2016)[1].

У 1-й пал. XIX стагоддзя тут працавала найлепшая на Літве гімназія (цяпер гімназія № 1 імя К. Каліноўскага), у якой навучаліся Восіп Кавалеўскі, Напалеон Орда, Юзаф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі і іншыя вядомыя асобы.

Назва

Тапонім «Свіслач», відавочна, утварылася ад назвы ракі[2]. У сваю чаргу адпаведны гідронім мае яцвяскае паходжанне, і азначае «балота», «вільгаць». Назву горада звязваюць з ракой Вісла, адкуль рухаліся славянскія плямёны, або з ракой Свіслач, левым прытокам Нёмана[3].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Свіслач змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1256:

" Поиде Данило на Ятвязе с братом и сыном Львомъ и с Шварном младоу соушоу емоу и посла по Романа в Новъгородонъ и со Изяславом со Вислочьскимъ и со всего сторонеи приде Самовить со Мазовшаны и помочь о Болеслава со Соудимирцы и Краковляны
Іпацьеўскі летапіс
"

У ХIII ст. Свіслач зрабілася сталіцай удзельнага княства, якое неўзабаве далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пазней паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, а з 1507 зрабілася цэнтрам Свіслацкага староства Ваўкавыскага павета. У 1523 Свіслач атрымала статус мястэчка. З 1563 яна знаходзілася ва ўладанні Яна Хадкевіча, які ў 1572 годзе змяняў Свіслач на Ляхавічы.

Будынак гімназіі, 1880

З сяр. XVI ст. Свіслач перайшла да Заслаўскіх, у 1581 — зноў да Хадкевічаў. У 1667 уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У 1668 тут збудавалі Траецкі касцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка[4].

У 1778 Свіслач перайшла ў валоданне Вінцэнта Тышкевіча, сенатара Вялікага Княства Літоўскага, жанатага на пляменніцы караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рыначны пляц, заснаваў заапарк, тэатр з капэлай, парк. У 1793 Свіслач увайшла ў Гродзенскае ваяводства. У кан. XVIII ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, потым Літоўскай губерні. З 1801 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1804 В. Тышкевіч заснаваў тут гімназію, якую ў 1851 пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — Кастусь Каліноўскі, Восіп Кавалеўскі, Станіслаў Горскі, Юзаф Крашэўскі, Напалеон Орда, Рамуальд Траўгут. Станам на 1833 у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.

У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання ваколіцы Свіслачы сталі месцам актыўных ваенных дзеянняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расійскімі карнымі войскамі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.

У Першую сусветную вайну ў 19151918 Свіслач займалі нямецкія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны. За польскім часам тут дзейнічалі некалькі беларускіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый.

У верасні 1939 Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў студзені 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці. У Другую сусветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 Свіслач знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У лістападзе 1942 нацысты расстралялі 1536 вязняў яўрэйскага гета. 14 снежня 2000 Свіслач атрымала статус горада[5].

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, мэблевай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Свіслач».

Дэмаграфія

  • 1816 — 614 чал.
  • 2006 — 7,4 тыс. чал.
  • 2009 — 6 886 чал. (перапіс)
  • 2016 — 6 600 чал.[1]

Культура

Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. У 1990-я ў цэнтры горада пабудаваны касцёл святога Францыска Асізскага і святой Пяцідзесятніцы.

Турыстычная інфармацыя

Будынак Свіслацкай гімназіі
Касцёл Св. Францішка Асізскага

Працуе Свіслацкі гістарычна-краязнаўчы музей. Спыніцца можна ў гасцініцы «Свіслач»[6].

Славутасці

Помнікі:

У 1990-ягг. ў цэнтры горада збудавалі касцёл Святога Францішка Асізскага.

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі