Ян Станіслававіч Кішка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46: Радок 46:
Валодаў 70 гарадамі і 400 вёскамі, дзе распаўсюджваў [[арыянства]]. Заснаваў [[Іўеўская арыянская акадэмія|арыянскую акадэмію]] ў [[Іўе|Іўі]], друкарню ў [[Венгруў|Венгруве]] на Падляшшы (1570), [[Лоская друкарня|Лоскую друкарню]]. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.
Валодаў 70 гарадамі і 400 вёскамі, дзе распаўсюджваў [[арыянства]]. Заснаваў [[Іўеўская арыянская акадэмія|арыянскую акадэмію]] ў [[Іўе|Іўі]], друкарню ў [[Венгруў|Венгруве]] на Падляшшы (1570), [[Лоская друкарня|Лоскую друкарню]]. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.


На арыянскіх сінодах у [[1578]], [[1581]] і [[1582]] выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыанскую руху. На польскай [[вальны сойм|сойме]] [[1589]] года выступіў у абарону верацярпімасці.
На арыянскіх сінодах у [[1578]], [[1581]] і [[1582]] выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыанскую руху. На [[вальны сойм|вальным сойме]] Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасці.


== Сям'я ==
== Сям'я ==

Версія ад 14:10, 5 мая 2016

Ян Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
Кашталян віленскі
1589 — 1592
Папярэднік Астафій Валовіч
Пераемнік Павел Пац

Нараджэнне 1552(1552)
Смерць 26 ліпеня 1592(1592-07-26)
Род Кішкі
Бацька Станіслаў Кішка
Маці Ганна Радзівіл
Жонка Альжбета Астрожская
Дзеці няма
Веравызнанне Польскія браты[d][1]

Ян Кішка (1552 — 26 ліпеня 1592) — вялікалітоўскі дзяржаўны і культурны дзеяч.

Біяграфія

У пачатку 1560-х вучыўся ў Базелі, Цюрыху, Рыме, Неапалі і Балонні. Па вяртанні на радзіму займаў пасады вялікага крайчага літоўскага (15691579), падчашага (15791588), старосты жамойцкага (15791588), віленскага кашталяна1588). З 1589 староста берасцейскі, быў таксама дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім.

Удзельнік паходаў Стэфана Баторыя супраць Маскоўскай дзяржавы. За свой кошт выставіў 400 коннікаў і 120 чалавек пяхоты.

Валодаў 70 гарадамі і 400 вёскамі, дзе распаўсюджваў арыянства. Заснаваў арыянскую акадэмію ў Іўі, друкарню ў Венгруве на Падляшшы (1570), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.

На арыянскіх сінодах у 1578, 1581 і 1582 выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыанскую руху. На вальным сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасці.

Сям'я

Сын віцебскага ваяводы Станіслава Кішкі і Ганны Радзівіл, дачкі літоўскага падчашага Яна Радзівіла. Да 1575 ажаніўся з Альжбетай Астрожскай (памерла ў 1599), дачкой кіеўскага ваяводы Канстанціна-Васіля Астрожскага, але дзяцей не пакінуў. Альжбета Астрожская пасля смерці Яна Кішкі паўторна выйшла за Крыштафа Радзівіла Пяруна.

Літаратура

Спасылкі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 183. — ISBN 978-83-65880-89-5