Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32: Радок 32:
Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII ст. ([[Ашмяны]], [[Гродна]], [[Ліда]], [[Любча]], Мір, [[Навагрудак]] і інш.).
Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII ст. ([[Ашмяны]], [[Гродна]], [[Ліда]], [[Любча]], Мір, [[Навагрудак]] і інш.).


Аўтар прац па сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] як балта-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных галоўных высноў (2000):<ref>[https://pawet.net/library/history/bel_history/kraucewicz/01/Стварэнне_Вялікага_Княства_Літоўскага.html Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага]</ref>
Аўтар прац па сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] як балта-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных галоўных высноў (2000):<ref>[http://pawet.net/library/history/bel_history/kraucewicz/01/Стварэнне_Вялікага_Княства_Літоўскага.html Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага]</ref>
* ВКЛ узнікла ў сярэдзіне 13 ст. у балта-славянскай кантактнай зоне (басейн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
* ВКЛ узнікла ў сярэдзіне 13 ст. у балта-славянскай кантактнай зоне (басейн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
* Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэння стала знешняя пагроза з боку [[Залатая Арда|Залатой Арды]] і [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]].
* Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэння стала знешняя пагроза з боку [[Залатая Арда|Залатой Арды]] і [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]].

Версія ад 10:58, 8 мая 2016

Аляксандр, Аляксандр Краўцэвіч
Дата нараджэння 16 верасня 1958(1958-09-16) (65 гадоў)
Месца нараджэння в. Лупачы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Жонка Вышэйшая эканамічная школа ў Беластоку
Род дзейнасці археолаг, гісторык, выкладчык
Навуковая сфера медыевістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1999)
Альма-матар гістарычны факультэт БДУ
Навуковы кіраўнік Алег Анатолевіч Трусаў
Вядомы як аўтар манаграфіі пра ўзнікненне ВКЛ
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч (нар. 13 верасня 1958, в. Лупачы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.) — беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў гістфак БДУ (1981), аспірантуру Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве (1984), дактарантуру БДУ (1999).

З 1985 супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі, з 1987 працаваў у сістэме рэстаўрацыі, начальнік сектара археалагічных даследаванняў Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, з 1990 вядучы археолаг архітэктурна-рэстаўрацыйнага кааператыва пры Міністэрстве культуры БССР. Затым быў першым прарэктарам ГрДУ (1994—95). Праходзіў навуковую стажыроўку ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў, 1996—97). Прафесар Жэшаўскага філіяла Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (з 1999).

Аляксандр Краўцэвіч у Варшаве, 19 верасня 2013 года

Старшыня выканкама Рады Беларускага гістарычнага таварыства. Галоўны рэдактар навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны альманах».

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць

Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII ст. (Ашмяны, Гродна, Ліда, Любча, Мір, Навагрудак і інш.).

Аўтар прац па сярэднявечнай гісторыі Беларусі. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага як балта-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных галоўных высноў (2000):[1]

  • ВКЛ узнікла ў сярэдзіне 13 ст. у балта-славянскай кантактнай зоне (басейн Верхняга і Сярэдняга Нёмана — харонім «Літва»).
  • Штуршком да пачатку працэсу дзяржаваўтварэння стала знешняя пагроза з боку Залатой Арды і Тэўтонскага ордэна.
  • Існаванне раннефеадальнага балцкага дзяржаўнага ўтварэння (саюза ці канфедэрацыі) — папярэдніка ВКЛ нельга лічыць даказаным, яно, па ўсёй верагоднасці, міф.
  • Пачаткам ВКЛ стаў, утвораны каля 1248 г. саюз усходнеславянскага горада Наваградка з балцкім нобілем Міндоўгам.
  • ВКЛ з самага пачатку было біэтнічнай балта-ўсходнеславянскай дзяржавай з дамінаваннем усходнеславянскага элемента.

Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг.

Бібліяграфія

  • Краўцэвіч А. К. Майстар наш продак. — Мн.: Народная асвета, 1990. — 88 с.
  • Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV-XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.
  • Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 85 с.
  • Краўцэвіч А. К. Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 46 с.
  • Краўцэвіч А. К. Гродзенскі замак. — Мн.: Юнацтва, 1993. — 47 с.
  • Здановіч Н. І., Краўцэвіч А. К., Трусаў А. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 152 с.
  • Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 208 с.
  • Краўцэвіч А. К. Вялікі князь Вітаўт. — Мн.: Юнацтва, 1998. 48 с.
  • Краўцэвіч А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — 2-е выданне.- Жэшаў, 2000. — 238 с.
  • Krawcewicz Aleksander. Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. — 191 s.
  • Краўцэвіч А. К. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства: нарыс. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 163 с. іл.
  • Краўцэвіч А. К. Гістарычная Літва і этнагенез беларусаў // Наша Слова. — 2009. — № 11 (902).
  • Краўцэвіч А. К. Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 — 1341 гг.). — Гародня : Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 186 с. ISBN 978-83-7893-132-4
  • Hiedymin (1316—1341). Kingdom of Lithuania and Ruthenia: нарыс / Пераклад на англійскую мову Андрэя Бурсава; пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы; мастак Ігар Гардзіёнак. — Мінск: Татарнікава С. Ю., 2012. — 152 с.: іл. — (Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх = The Lives of the Great Dukes of Lithuania). ISBN 978-985-90263-1-7
  • Краўцэвіч А. Краіна пагранічча: Выбраныя творы. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 518 с. ISBN 978-5-00076-014-7
  • Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага (1248—1377 гг.) / Навуковы рэдактар Валянцін Голубеў. — Уроцлаў, 2015. — 304 с. — (“Гарадзенская Бібліятэка”). ISBN 978-83-7893-121-8

Зноскі

Літаратура

Спасылкі