Таёо Іто: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{архітэктар}}
[[File:Toyo Ito.jpg|thumb|Іто Таёо]]
'''ІТО Таёо''' ({{lang-jp|伊東 豊雄}} / ''Itō Toyoo''; нар. {{ДН|1|6|1941}}) — японскі архітэктар.
'''ІТО Таёо''' ({{lang-jp|伊東 豊雄}} / ''Itō Toyoo''; нар. {{ДН|1|6|1941}}) — японскі архітэктар.



Версія ад 15:37, 25 мая 2016

Таёо Іто
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1941(1941-06-01)[1][2][…] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Токіа, Лондан, Барселона і Яцусіра[d]
Уплыў на Kazuyo Sejima[d]
Узнагароды
toyo-ito.co.jp
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ІТО Таёо (яп.: 伊東 豊雄 / Itō Toyoo; нар. 1 чэрвеня 1941) — японскі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў архітэктурны факультэт Такійскага ўніверсітэта (1965), ужо праз 6 гадоў адкрыў уласнае архітэктурнае бюро Urban Robot (Urbot). У 1979 годзе, калі Іто ўжо стаў вядомым архітэктарам, патрэба ў кідкай назве адпала і бюро было перайменавана ў Toyo Ito & Associates.

Творчасць

Іто праектуе практычна ўсё ад прыватных дамоў да паркавых комплексаў. Таксама, ён не грэбуе і дызайнам тавараў паўсядзённага попыту — распрацаваў новае аблічча цыгарэт Davidoff, шафу-купэ для гандлёвай сеткі продажу мэблі і тавараў для дома Horn, свяцільнікі незвычайных форм, сервізы посуду ў мінімалісцкім стылі. Імя Іто Таёо — сцяг інаватараў. Яшчэ ў 1970-я гады архітэктар, які працаваў тады ў стылі мінімалізму, кампанаваў свае будынкі з лёгкавесных празрыстых абалонак з тканіны, перфараваных алюмініевых панэляў і выцягнутых металічных лістоў — на меркаванне Іто, самых прыдатных для мабільнага і нефармальнага гарадскога ладу жыцця.

Сусветную славу Іто прынёс праект будынка Гарадскога музея ў Яцусіро, пабудаванага ў 1991 годзе. Праект Медыятэкі ў Сэндаі, ажыццёўлены ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў Сэндаі называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.

Прызнанне

Выставы Іто праходзяць па ўсім свеце, архітэктар атрымаў вялікую колькасць узнагарод, у тым ліку Залаты медаль Гран-пры IAA interach 97 у Сафіі, Прэмія памяці Арнольда У. Брунера амерыканскай Акадэміі мастацтваў (1998), Залатая прэмія Японскай акадэміі дызайну (2001), Залаты медаль Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (2005). Вышэйшую з архітэктурных адзнак, Прытцкераўскую прэмію (2013) Іто Таёо атрымаў за канцэптуальныя інавацыі, невычарпальная дасціпнасць не пакідае архітэктара і на восьмым дзясятку гадоў.

Літаратура

Спасылкі

  1. Toyo Ito // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Toyo Ito // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.