Слонім: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 144: Радок 144:
* [[Майкл Маркс]], брытанскі прадпрымальнік
* [[Майкл Маркс]], брытанскі прадпрымальнік
* [[Венцаслаў Венцаслававіч Пелікан]], рэктар Віленскага ўніверсітэта
* [[Венцаслаў Венцаслававіч Пелікан]], рэктар Віленскага ўніверсітэта
* Віталь Аляксандравіч Прыма, беларускі дыпламат
* [[Віталь Аляксандравіч Прыма]], беларускі дыпламат
* [[Канстанцін Пушкарэвіч]], славяназнавец
* [[Канстанцін Пушкарэвіч]], славяназнавец
* [[Фёдар Міхайлавіч Сінічкін]] (1901—1962), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. [[Герой Савецкага Саюза]].
* [[Фёдар Міхайлавіч Сінічкін]] (1901—1962), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] ў гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. [[Герой Савецкага Саюза]].

Версія ад 11:33, 27 мая 2016

Горад
Слонім
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1252
Плошча
  • 46 км²
Вышыня цэнтра
156 ± 1 м і 134 м[1]
Насельніцтва
49 528 чалавек[2] (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Паштовыя індэксы
231800
Аўтамабільны код
4
СААТА
4254501000
Афіцыйны сайт
Слонім на карце Беларусі ±
Слонім (Беларусь)
Слонім
Слонім (Гродзенская вобласць)
Слонім

Сло́нім (афіц. транс.: Slonim) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слонімскага раёна, на р. Шчара пры ўпадзенні ў яе р. Іса. У 148 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі БаранавічыВаўкавыск. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Зэльвай, Дзятлавам. Насельніцтва 49 528 чалавек (2016)[2].

Гісторыя

Летапісныя назвы: Услонім, Васлонім, якія, магчыма, паходзілі ад слова «услон»—заслон, у значэнні фарпосту на важнай рачной магістралі.

Паводле археалагічных даследаванняў, у XI ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы. З XII ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў драўляны замак. Упершыню Слонім згадваецца ў Іпацьцеўскім летапісе пад 1252 г. У XII-XIII стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. З сярэдзіны XIII ст. знаходзіўся ў складзе ВКЛ. Пад 1281 г. узгадваецца «князь васлонімскі» Васілька[3]. Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. Слонімская харугва прымала ўдзел у Грунвальдскай бітве 1410. З 1413 г. Слонім знаходзіцца ў складзе Троцкага ваяводства.

У 1490 г. Казімір Ягелончык будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У 1506 г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У 1520 г., пры намесніку Яну Мікалаевічу Радзівілу, у асноўным закончаны новы замак. У 1531 вялікі князь Жыгімонт Стары даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 Жыгімонтам Вазам (скасавана ў 1776). Горад меў свой герб. З 1560 г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка Р. Валовіча, з 1586 — канцлера літоўскга Л. Сапегі. У XVI ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з'яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.

Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты Міхала Казіміра Агінскага. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў капэлу, тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага[4]. З 1777 г. існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 г. пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785 г. – 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней – прыгонных сялян[5].

Сучаснікі звалі Слонім «Палескiмі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII ст. кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на Мінск, Вільню (Моўчадскі тракт) і Гродна (з XV ст. Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку). Пад 1796 г. у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.

З 1795 г. Слонім у складзе Расійскай імперыі, цэнтр губерні. У 1801 г. як цэнтр павета ўвайшоў у Гродзенскую губерню. У 1886 г. праз горад прайшла чыгунка Баранавічы—Беласток, пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік (найстарэйшы ў горадзе). Падчас Першай сусветнай вайны акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гг. заняты польскімі войскамі. З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У 1954 г. Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва

  • 2010 – 48,8 тыс. чал.
  • 2016 – 49 528 чал.[2]

Эканоміка

У горадзе больш 20 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі, мэблевай, цэлюлозна-папяровай, харчовы, лёгкай і інш. галін прамысловасці. Цэнтр турызму. Гасцініца «Шчара». Санаторый-прафілакторый «Сонечны». Горад уключаны ў турыстычна-экскурсійныя маршруты «Каменны летапіс Панёмання», «На радзіму Тадэвуша Касцюшка», «Архіпелаг Сапегаў», «Сядзібы, палацы, замкі», «Архітэктурныя помнікі Слоніма».

У 1813—1905 працавала Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка.

Культура

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага

Слонімскі драматычны тэатр. Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. І. Стаброўскага, этнаграфічны музей-майстэрня «Беларускае мястэчка», музей кнігі Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа. Горад — старажытны цэнтр мастацкага ткацтва.

СМІ

Адукацыя

У Слонiме дзейнiчае кадэцкi корпус, якi быў заснаваны у 1997 годзе, кiраунiк i заснавальнiк падпалкоўнік Вiктар Мiкалаевiч Пенза.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
  3. ПСРЛ, СПб, 1843. Т.2. С.209.
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. – с. 90.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— с. 90.
  6. Дучыц Л. Слонімскі ідал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.6. Мінск, 2001.

Літаратура

Спасылкі