Трытон звычайны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: az:Adi triton
др робат Дадаем: hu:Pettyes gőte
Радок 29: Радок 29:
[[fr:Triton ponctué]]
[[fr:Triton ponctué]]
[[hr:Mali vodenjak]]
[[hr:Mali vodenjak]]
[[hu:Pettyes gőte]]
[[lt:Paprastasis tritonas]]
[[lt:Paprastasis tritonas]]
[[nl:Kleine watersalamander]]
[[nl:Kleine watersalamander]]

Версія ад 20:29, 20 лістапада 2008

Трытон звычайны (лац. Triturus Vulgaris), земнаводнае сямейства саламандравых.

Адзін з самых дробных трытонаў, даўжыня цела 3-5 см, разам з хвастом - 11 см, маса да 1,4 г. Характэрны палавы дымарфізм. Скура гладкая ў самцоў або дробназярністая ў самак. Цела злёгку сціснутае з бакоў. Верхняя частка тулава аліўкава-бурая, ніжняя - жаўтаватая, у шлюбны перыяд сярэдзіна брушка аранжавая. Па целе раскіданы дробныя цёмныя плямы, на галаве цёмныя палосы праходзяць праз вочы. Пальцы без плавальных перапонак і без мазалёў.

Арэал віду займае большую частку Еўропы, дасягае Заходняй Сібіры, паўночная мяжа праходзіць па Карэліі і Рэспубліцы Комі. Земнаводнае трапляецца месцамі на Каўказе і ў Казахстане. На Беларусі трытон звычайны пашыраны на ўсёй тэрыторыі краіны.

Звычайны трытон жыве ў вадаёмах і корміцца ў асноўным лічынкамі камароў, дробнымі насякомымі і іх лічынкамі, ракападобнымі і малюскамі. Імкнецца да лісцевых і мяшаных лясоў, хмызнякоў у поймах рэк і азёр, не пужае яго суседства з чалавекам. Трытоны кормяцца на змярканні і ноччу, але зрэдку іх можна сустрэць і днём пасля дажджу, калі яны паядаюць дажджавых чарвей. Вадаёмы для размнажэння трытон выбірае на адкрытых участках, якія добра праграюцца, сярод лесу і кустоў. Зімуюць трытоны, як правіла, на сушы: у норах, пад кучамі галля, лісця, часта цэлымі групамі, залазяць у скляпы, ямы для захавання бульбы.

Гл. таксама: Трытон грабеньчаты

Зноскі

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6

Вонкавыя спасылкі