Уладзімір Ільіч Вітко: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Творчасць: катэгорыя, дапаўненне
др →‎Выстаўкі: афармленне
Радок 33: Радок 33:


== Выстаўкі ==
== Выстаўкі ==
20 снежня 2016 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»<ref>[http://vlib.by/index.php/by/1516-otkrytie-khudozhestvennoj-vystavki-vladimira-vitko Адкрыццё мастацкай выстаўкі Уладзіміра Вітко]</ref>.
20 студзеня [[2016 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|2016]] года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»<ref>[http://vlib.by/index.php/by/1516-otkrytie-khudozhestvennoj-vystavki-vladimira-vitko Адкрыццё мастацкай выстаўкі Уладзіміра Вітко]</ref>.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 17:17, 4 чэрвеня 2016

Уладзімір Ільіч Вітко
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 мая 1933(1933-05-10) (90 гадоў)
Месца нараджэння Грэск Мінскай вобласці
Дата смерці 7 красавіка 2020(2020-04-07) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт, пейзаж, нацюрморт, тэматычная карціна
Вучоба Мінскае мастацкае вучылішча
Вядомыя працы «Стары Віцебск» (1988), «Беларускі пейзаж» (1978)

Уладзі́мір Ільіч Вітко́ (10 мая 1933, Грэск Мінскай вобласці) — беларускі мастак.

Біяграфія

У 1960 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, праз год пераехаў у Віцебск, дзе працаваў мастаком спачатку на фабрыцы «КІМ», затым на шаўковым камбінаце, а ў 1968 годзе перайшоў у Віцебскія мастацка-вытворчыя майстэрні. З'яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1963 года. Творы У. Вітко захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, у дырэкцыі выставак Мастацкага Фонда Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі.

Творчасць

Для творчасці мастака характэрна жанравая разнастайнасць. Аўтар пейзажаў, выкананых пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу — «Стары Віцебск» (1988), «Мой дом» (1987), адлюстраванне жыцця прыроды — «Квітнеюць лугі» (1984), «Беларускі пейзаж» (1978), нацюрмортаў — «Кветкі» (1988), партрэтаў — «Партрэт маці» (1978), займаецца сюжэтна-тэматычнай кампазіцыяй — «Спартыўны дзень» (1979). Для жывапіснай манеры мастака характэрнымі з'яўляюцца арыгінальнасць і смеласць каларыту, імкненне да абагульнення форм, дэкаратыўнай гучнасці, альбо, наадварот, наўмыснай прыглушанасці колеру.

Выстаўкі

20 студзеня 2016 года ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі Уладзіміра Вітко і прэзентацыя яго кнігі «Лёс і мастацтва»[1].

Зноскі