Маўрытанскі стыль: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
дапаўненне
Радок 17: Радок 17:
Сінагогі ў маўрытанскім стылі вядомыя таксама ў [[Магілёў|Магілёве]] і іншых месцах Беларусі.
Сінагогі ў маўрытанскім стылі вядомыя таксама ў [[Магілёў|Магілёве]] і іншых месцах Беларусі.


== Літаратура ==
{{няма крыніц}}
* {{Крыніцы/БіЕ|Мусульманское или магометанское искусство}}



[[Катэгорыя:Архітэктурныя стылі]]
[[Катэгорыя:Архітэктурныя стылі]]

Версія ад 15:17, 5 чэрвеня 2016

Хіральда

Маўрытанскі стыль, Маўрытанская архітэктура — архітэктурны стыль, які сфармаваўся пад уплывам берберскага і іспанскага стыляў у Паўночнай Афрыцы і Аль-Андалусе.

На пачатку VIII стагоддзя арабы ўтварылі ў Іспаніі халіфат, які ў XIII ст. скараціўся да малюсенькага Гранадского эмірата і быў ліквідаваны ў 1492 г. Непасрэднае суседства з хрысціянскім Захадам, няспыннае чаргаванне мірных адносінаў і непрыязных сутыкненняў з ім, фізічныя асаблівасці Пірэнэйскага паўвострава, урадлівасць глебы, мяккасць клімату і наогул умовы, якія дазволілі іспанскім маўрам жыць жыццём, асобным ад іх супляменнікаў у іншых краінах, карэнным чынам змянілі іх характар з суровага і ваяўнічага ў мяккі, культурны, рыцарскі, і паспрыялі высокаму развіццю іх мастацтва .

У маўрытанскай архітэктуры варта адрозніваць тры перыяды: прадстаўніцай першага можа служыць Вялікая мячэць у Кордаве (цяпер каталіцкі сабор); узорамі другога або пераходнага перыяду з'яўляюцца вежа Хіральда і Алькасар у Севільі. Пра трэці перыяд — перыяд найвышэйшай дасканаласці маўрытанского стылю — даюць выдатнае паняцце гранадскія палацы Альгамбра і Хенераліфе. Маўрытанскі стыль ярка выявіўся пазней ў архітэктуры сінагог Еўропы і некаторых іншых яўрэйскіх грамадскіх будынкаў, і быў адным з праяўленнем эклектыкі.

Характэрнымі элементамі стылю лічацца сотавыя зводы (мукарны), падковападобныя аркі,клінцовыя, цыбульчатыя і стрэльчатыя зводы вокнаў, купалы і інш.

На Беларусі будынкі ў такім стылі вядомыя з пачатку ХІХ ст. Магчыма, іх распаўсюджанне звязанае з імкненнем яўрэйскіх грамадаў прадэклараваць сваё блізкаўсходняе паходжанне, якое пазней праявілася ў зацверджанні стандарту вымаўлення ў мове іўрыт на аснове сефардскіх гаворак, г.зн. гаворак яўрэяў, якія жылі ў мусульманскіх краінах, каб такім чынам супрацьстаяць пагрозе асіміляцыі ў Еўропе. Адным з першых будынкаў маўрытанскага стылю на Беларусі з'яўляецца будынак гарадской яўрэйскай бальніцы ў Мінску, пабудаваны ў 1828 г. Сёння гэты будынак, значна перабудаваны, знаходзіцца ў ліку карпусоў 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Я. У. Клумава, і цалкам страціў прыкметы маўрытанскага стылю. Іншым значным будынкам гэтага стылю ў беларускай сталіцы была вялікая харальная сінагога, цяпер - Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага. Найбольш значным будынкам у Беларусі, які ў асноўным захаваў рысы гэтага стылю, можна лічыць Вялікую харальную сінагогу ў Гродна, пабудаваную ў 1902-1905 гг.

Сінагогі ў маўрытанскім стылі вядомыя таксама ў Магілёве і іншых месцах Беларусі.

Літаратура