Жазеф Арцюр дэ Габіно: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные
Радок 47: Радок 47:
[[Катэгорыя:Усходазнаўцы Францыі]]
[[Катэгорыя:Усходазнаўцы Францыі]]
[[Катэгорыя:Усходазнаўцы XIX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Усходазнаўцы XIX стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў дэпартаменце О-дэ-Сен]]

Версія ад 08:44, 17 чэрвеня 2016

Жазеф Арцюр дэ Габіно
фр.: Joseph Arthur comte de Gobineau
Граф дэ Габіно
Граф дэ Габіно
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Joseph Arthur de Gobineau
Псеўданімы Ariel des Feux[1][2] і Ariel Des Feux[2]
Дата нараджэння 14 ліпеня 1816(1816-07-14)
Месца нараджэння Віль-д'Аўрэ, Францыя
Дата смерці 13 кастрычніка 1882(1882-10-13) (66 гадоў)
Месца смерці Турын, Італія
Пахаванне
Грамадзянства  Францыя
Бацька Louis de Gobineau[d][3]
Жонка Clémence de Gobineau[d]
Дзеці Christine de Gobineau[d] і Diane de Guldencrone[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дыпламат, палітык, паэт, скульптар, антраполаг, журналіст, філосаф
Мова твораў французская
Прэміі
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жазеф Арцюр дэ Габіно (фр.: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — французскі сацыёлаг, этнолаг, антраполаг, пісьменнік, дыпламат, арыстакрат, кансерватар-манархіст.

Погляды

У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Габіно прапанаваў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасць паміж народамі звязаная з іх біялагічнымі схільнасцямі (галоўным чынам псіхічнымі якасцямі). Род homo sapiens дэ Габіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным плане — белая (пасля яе — жоўтая).

Ядром усіх узніклых цывілізацый дэ Габіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — з якімі даследчык атаясамліваў індаеўрапейцаў. Паводле дэ Габіно арыі (індаеўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіравання ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацый тлумачыцца дэ Габіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўгенікі і змяшэннем арыяў з мясцовым насельніцтвам.

Такім чынам Жазеф Арцюр дэ Габіно з'яўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорый, бо першым абгрунтаваў ідэю няроўнасці людзей па прычыне розніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біялагічна-расавых здольнасцей.

  1. http://catalogue.bnf.fr/ark:/12148/cb11905198w
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  3. http://data.bnf.fr/fr/11254677/louis_de_gobineau/