Эдвард Брансфілд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41: Радок 41:
[[Катэгорыя:Даследчыкі Антарктыкі]]
[[Катэгорыя:Даследчыкі Антарктыкі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Корку]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Корку]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Брайтане]]

Версія ад 10:16, 18 чэрвеня 2016

Эдвард Брансфілд
Edward Bransfield
Род дзейнасці мараплавец
Дата нараджэння 1785(1785)
Месца нараджэння графства Корк, Ірландыя
Дата смерці 31 кастрычніка 1852(1852-10-31)
Месца смерці Брайтан, Англія
Месца пахавання
Грамадзянства
Падданства Вялікабрытанія
Бітвы/войны

Э́двард Бра́нсфілд (англ.: Edward Bransfield; каля 1785 г. — 31 кастрычніка 1852 г.) — брытанскі мараплавец ірландскага паходжання. Адзін з першаадкрывальнікаў Антарктыды.

Біяграфія

Нарадзіўся каля 1785 г. не далёка ад Корка на поўдні Ірландыіі. У 1803 г. прыняты на ваенную службу.

У 1819 г. падчас знаходжання ў Паўднёвай Амерыцы атрымаў загад узначаліць экспедыцыю на караблі "Вільямс" для праверкі факта існавання Паўднёвых Шэтландскіх астравоў. У студзені 1820 г. экспедыцыя дасягнула астравоў. Эдвард Брансфілд часткова даследаваў іх, нанёс на карту і абвясціў валоданнем Вялікабрытаніі. 30 студзеня 1820 г. чальцы экспедыцыі заўважылі паўночны ўскраек Антарктыды. Хаця гэта здарылася пазней за адкрыццё Антарктыды амерыканцам Н. Палмерам і расійскай экспедыцыяй на чале Ф. Белінсгаўзена, Эдвард Брансфілд лічыцца многімі географамі першаадкрывальнікам самага паўднёвага кантынента.

Пасля вяртання ў Вялікабрытанію Эдвард Брансфілд выклаў звесткі пра сваю экспедыцыю ў кнізе. Апошнія гады жыцця правёў на поўдні Англіі. Памёр у 1852 г. і быў пахаваны ў Брайтане.

Памяць

Імя Эдварда Брансфілда прысвоена востраву, гары, праліву, групе скал і западзіне на Паўднёвых Шэтландскіх астравах.

Спасылкі