Адам Ідзкоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 37: Радок 37:


[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзііся ў Мазавецкім ваяводстве]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1798 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1798 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 снежня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 24 снежня]]

Версія ад 17:38, 19 чэрвеня 2016

Адам Ідзкоўскі

Адам Ідзкоўскі (польск.: Adam Idźkowski); 24 снежня 1798 в. Альшанка, Мазавецкага ваяводства3 мая 1879, Ліцін (цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна)) — польскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры, прадстаўнік позняга класіцызму.

Біяграфія

Скончыў будаўнічае аддзяленне Варшаўскага ўніверсітэта ў 1824 г. Яшчэ падчас вучобы таленавіты студэнт звярнуў на сябе ўвагу міністра фінансаў, князя Ф. К. Друцкага-Любярэцкага, дзякуючы якому атрымаў дзяржаўную стыпендыю для далейшага навучання ў Італіі ў фларэнтыйскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў, членам якой ён стаў у далейшым.

Пааля вяртання на радзіму быў прызначаны асесарам па будаўніцтву пры Камісіі веравызнанняў і грамадскай асветы. Вучань і паслядоўнік Антоніа Карацы.

У 1840-я гады працаваў на пасадзе архітэктара і будаўніка імператарскага замка і палацаў у Варшаве і Скернявіцах.

Абраныя работы

Аўтар праектаў шмат якіх з палацаў у Літве, Беларусі, Мазовіі і іншых месцах Царства Польскага і Расійскай імперыі.

  • У 1837 архітэктар Адам Ідзкоўскі распрацаваў праект перабудовы Саксонскага палаца. Замест разбуранай сярэдняй часткі архітэктар пабудаваў у 1839—1842 каланаду на адзінаццаці аркадах. Фасады палаца былі перабудаваны ў стылі класіцызму.
  • перабудаваў Сабор святога Іаана Хрысціцеля ў Варшаве ў стылі англійскай готыкі (1836—1840)
  • У 1840-я гады па праектам Адама Ідзкоўскага да цэнтральнай часткі гомельскага палаца, узведзенага пры П. А. Румянцаве-Задунайскім і набытага І. Паскевічам, былі прыбудаваны флігель і вежа, адначасова быў створаны пышны парк. Цяпер архітэктурна-паркавы ансамбль — візітная картка Гомеля.
  • спраектаваў варшаўскую бальніцу св. Лазара,
  • праект імператарскага палаца на Паўзонках,
  • перабудаваў касцёл св. Лаўра ў Варшаве ў царкву Ўладзімірскай іконы Божай Маці ў 1841.
  • аўтар пастамента помніка Каперніку (скульптар Торвальдсэн)
  • у 1828 годзе распрацаваў праект пабужовы тунэля пад ракой Вісла для злучэння Варшавы з Прагай, гістарычным раёнам польскай сталіцы — прадмесцем,якое знаходзіцца на правым беразе ракі (праект не быў рэалізаваны з-за адсутнасці сродкаў).
  • у 1843 распрацаваў праект маўзалея для імператара Напалеона.

Літаратура

  • Encyklopedia Warszawy. wydawnictwo Naukowe PWN, Warszawa 1994, s. 270. ISBN 83-01-08836-2.

Спасылкі