Кузьма Венедыктавіч Кісялёў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др вікіфікацыя |
др ілюстрацыя |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
{{Дзяржаўны дзеяч |
{{Дзяржаўны дзеяч |
||
| беларускае імя = Кузьма Венедыктавіч Кісялёў |
| беларускае імя = Кузьма Венедыктавіч Кісялёў |
||
| партрэт = |
| партрэт = Кузьма Венедыктавіч Кісялёў.jpg |
||
| шырыня партрэта = |
| шырыня партрэта = |
||
| подпіс = |
| подпіс = |
||
| герб = |
| герб = |
||
| подпіс герба = |
| подпіс герба = |
Версія ад 11:33, 22 чэрвеня 2016
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія
Нарадзіўся 1 лістапада 1903 года ў в. Лабковічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 гады К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.
З 1937 па 1938 гады — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938 па 1940 гады — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 гадах быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.
З 1944 па 1958 гады — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 гады — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР і членам ЦК КПБ.
Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).
Памёр 4 мая 1987 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Спасылкі
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў 1977 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Выпускнікі ВДУ
- Главы ўрада БССР
- Міністры аховы здароўя БССР
- Міністры замежных спраў БССР
- Члены КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Постаці беларускай дыпламатыі
- Постаці савецкай дыпламатыі
- Нарадзіліся ў Крычаўскім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
- Народныя камісары БССР