Microsoft Windows: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Робот: робот: избранная статья ceb:Microsoft Windows
AlleborgoBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: wuu:微软视窗
Радок 79: Радок 79:


{{Link FA|tl}}
{{Link FA|tl}}

{{Link FA|ceb}}


[[af:Microsoft Windows]]
[[af:Microsoft Windows]]
Радок 91: Радок 93:
[[bs:Microsoft Windows]]
[[bs:Microsoft Windows]]
[[ca:Microsoft Windows]]
[[ca:Microsoft Windows]]
[[ceb:Microsoft Windows]] {{Link FA|ceb}}
[[ceb:Microsoft Windows]]
[[cs:Microsoft Windows]]
[[cs:Microsoft Windows]]
[[da:Microsoft Windows]]
[[da:Microsoft Windows]]
Радок 160: Радок 162:
[[uz:Microsoft Windows]]
[[uz:Microsoft Windows]]
[[vi:Microsoft Windows]]
[[vi:Microsoft Windows]]
[[wuu:微软视窗]]
[[yi:ווינדאס]]
[[yi:ווינדאס]]
[[zh:Microsoft Windows]]
[[zh:Microsoft Windows]]

Версія ад 07:55, 30 лістапада 2008

Windows, сям'я аперацыйных сістэм ад карпарацыі Microsoft. Могуць выкарыстоўвацца на некалькіх платформах: сэрверы, убудаваныя сістэмы і, найчасцей, персанальныя камп'ютары. Microsoft упершыню прадставіла аперацыйнае асяроддзе з назвай Windows у лістападзе 1985, але толькі як дадатак для MS-DOS, які ўяўляў сабою графічны інтэрфейс карыстальніка. Windows з тых часоў амаль цалкам захапіла рынак персанальных камп'ютараў. Windows устаноўленая на 90% усіх камп'ютараў.

Версіі Windows

Назва "Windows" з'яўляецца зборным азначэннем сям'і аперацыйных сістэм ад Microsoft. Прынятая наступная класіфікацыя гэтых аперацыйных сістэм:

16-бітныя аперацыйныя асяроддзі

Першыя версіі Windows пазіцыянаваліся толькі ў якасці графічных інтэрфейсаў карыстальніка: усе яны ўстанаўляліся на аперацыйную сістэму MS-DOS і выкарыстоўвалі яе для ўсіх аперацый з файлавай сістэмай. Аднак нават самыя першыя 16-бітныя версіі Windows ужо мелі адметнасці, уласцівыя аперацыйным сістэмам: свой фармат выканальных файлаў, свае драйверы для апаратуры і інш. У адрозненне ад DOS, Windows дазваляла выконваць некалькі графічных праграм адначасова, дзякуючы кааператыўнай многазадачнасці. Да таго ж, у Windows з'явілася віртуальная памяць, якая дазваляла выконваць праграмы, якія патрабавалі больш памяці, чым устаноўллена ў камп'ютары. Узоры такіх асяроддзяў з'яўляюцца Windows 1.0 (1985), Windows 2.0 (1987) і іх блізкі родзіч Windows/286.

Гібрыдныя 16/32-бітныя аперацыйныя асяроддзі

У Windows/386 з'явілася 32-бітнае ядро абароненага рэжыму і манітор віртуальнай машыны, які падчас сеансу Windows ствараў адно ці некалькі віртуальных асяроддзяў 8086 і займаўся віртуалізацыяй відэакарты, клавіятуры, мышы, таймера і кантролера перарыванняў для кожнага з іх. Гэта зрабіла магчымасць выканання некалькіх сеансаў MS-DOS у асобных вокнах (графічныя праграмы патрабавалі поўнаэкраннага рэжыму працы). Праграмы Windows працягвалі выконвацца ў рэжыме кааператыўнай многазадачнасці ў адным з такіх асяроддзяў.

У Windows 3.0 (1990) і Windows 3.1 (1992) змяніўся ўнутраны лад, пераважна дзякуючы віртуальнай памяці і новым драйверам віртуальных прыстасаванняў (VxD), якія дазволілі паралельна выкарыстоўваць важныя прыстасаванні ў некалькіх сеансах DOS. Таму Windows-праграмы можна было выконваць у 16-бітным абароненым рэжыме, што дазволіла атрымаць доступ да некалькіх мегабайтаў аператыўнай памяці і абыходзіць патрабаванне ўдзелу ў праграмнай рэалізацыі віртуальнай памяці. Яны выконваліся ў той жа адраснай прасторы, дзе сегментная арганізацыя памяці забяспечвала нейкую ступень абароненасці, але ўжо ў рэжыме кааператыўнай многазадачнасці. Для Windows 3.0 праграмісты Microsoft перапісалі крытычныя функцыі з C на асэмблеры, што дазволіла зрабіць іх хутчэйшымі і менш патрабавальнымі да аб'ёму памяці.

Гібрыдныя 16/32-бітныя аперацыйныя сістэмы

Пасля з'яўлення 32-бітнага доступу да файлаў у "Windows for Workgroups 3.11" Windows змагла спыніць сваю залежнасць ад DOS у вобласці працы з файлавай сістэмай. Таму ў Windows 95 з'яўвіліся доўгія назвы файлаў, а роля DOS звузілася да функцый загрузчыка. MS-DOS пачаў пастаўляцца разам з Windows; праграмы для DOS пачалі працаваць з доўгімі назвамі файлаў, калі былі выкананыя ў асяроддзі Windows. Самай важнай зменай для карыстальніка з'явілася магчымасць выканання 32-бітных графічных праграм у рэжыме выцясняльнай многазадачнасці. Аднак неабходнасць сумяшчальнасці з 16-бітнымі праграмамі прымусіла пакінуць усе кампаненты графічнага інтэрфейсу 16-бітнымі і не цалкам выцясняльнымі, што зрабіла новую версію Windows маруднейшай і менш стабільнай за папярэднія.

Адбылося тры выпускі Windows 95 (першы ў 1995, выпраўленыя ў 1996 і 1997, але перададзеныя толькі вытворцам апаратуры, якія тым не менш дадавалі некаторую функцыянальнасць, напрыклад, падтрымку файлавай сістэмы FAT32). Наступнай АС ад Microsoft стала Windows 98; адбылося два выпускі гэтай сістэмы (першы ў 1998 і другі, названы "Windows 98 Second Edition" ("Windows 98 Другое Выданне"), у 1999). У 2000 Microsoft выпусціла Windows Me (Me азначае Millennium Edition — "Выданне Тысячагоддзя"), якая выкарыстоўвала тую ж аснову, што і Windows 98, але з дадаткам вонкавага выгляду Windows 2000 і новай магчымасці "System Restore" ("Аднаўленне сістэмы"). З'яўленне гэтай аперацыйнай сістэмы было дрэнна ўспрынята камп'ютарнай супольнасцю.

32-бітныя аперацыйныя сістэмы

Гэтая сям'я сістэм Windows была створана для бізнэс-ужытку, які патрабуе высокай надзейнасці, бяспекі і стабільнасці працы. Першым выпускам аперацыйнай сістэмы гэтай сям'і стала Windows NT 3.1 (1993, названая так, каб версія "3.1" супала з версіяй сваёй папулярнай аперацыйнай сістэмы "Windows 3.1" і каб пазіцыянаваць гэтую АС як "наступную версію" даволі папулярнай на той час аперацыйнай сістэмы OS/2 2.1, асноўнага канкурэнта новай Windows). Пасля была выпушчана Windows NT 3.5 (1994), Windows NT 3.51 (1995) і Windows NT 4.0 (1996). У апошняй (Windows NT 4.0) з'явіўся інтэрфейс Windows 95. Пасля гэтага Microsoft паспрабавала аб'яднаць свае дзве галіны аперацыйных сістэм у адну. Першай такой спробай была АС Windows 2000, якая не змагла выканаць гэтую задачу, аднак была даволі пазітыўна ўспрынята з боку бізнэс-карыстальнікаў. Варыянт гэтай АС для хатняга ўжытку, пад кодавай назвай "Windows Neptune", распрацоваўся, але не быў выстаўлены на рынак, замест яго Microsoft прапанавала ўладальнікам персанальных камп'ютараў аперацыйную сістэму на базе "Windows 98" — Windows Me. Аднак ідэі праекту "Neptune" былі выкарыстаны падчас распрацоўкі іншага праекту, "Whistler", які праз некаторы час стаў называцца Windows XP. Гэтая аперацыйная сістэма сапраўды змагла аб'яднаць дзве галіны аперацыйных сістэм ад Microsoft (на базе ядраў Windows 98 і Windows NT) і стала "народнай" сістэмай. У апошні час Microsoft выпусціла на рынак АС Windows Server 2003, якая нічым кардынальна не адрозніваецца ад папярэдніх сістэм на базе NT Windows, але падтрымлівае 64-бітны рэжым працы. Зараз Microsoft актыўна распрацоўвае аперацыйную сістэму Windows Vista, якая павінна (на думку прадстаўнікоў карпарацыі) канчаткова зацвердзіць манаполію Microsoft на рынку праграмнага забяспечання для персанальных камп'ютараў. Таксама Microsoft прапануе 32-бітную АС Windows CE для мабільных, кішэнных і пад. прыстасаванняў.

64-бітныя аперацыйныя сістэмы

Windows NT падтрымлівала некалькі апаратных платформаў да манапалізацыі рынку камп'ютарамі x86. Версіі NT ад 3.1 да 4.0 падтрымлівалі DEC Alpha і MIPS R4000, 64-бітныя платформы, хаця апрацыйная сістэма і працавала ў 32-бітным рэжыме.

Пасля з'яўлення ахітэктур IA-64 і AMD64 (таксама вядомая як x86-64, x64 ў тэрміналогіі Microsoft і рэалізаваная карпарацыяй Intel пад назвай EM64T) Microsoft выпусціла аперацыйныя сістэмы, якія падтрымліваюць гэтыя архітэктуры. Сучасная сям'я 64-бітных Windows складаецца з Windows XP 64-bit Edition для IA-64, Windows XP Professional x64 Edition для AMD64 і Windows Server 2003 для IA-64 і AMD64. Версіі Windows XP Professional and Windows Server 2003 для AMD64 выпушчаныя 25 красавіка 2005, а для IA-64 — разам з адпаведнымі аперацыйнымі сістэмамі для x86. Плануецца, што Windows Vista стане першай АС ад Microsoft, якую выпусцяць адначасова і для x86, і для x64.

Гісторыя Microsoft Windows

Microsoft заўсёды развівала свае аперацыйныя сістэмы па двух кірунках. Такім чынам, цяпер мы маем падзел на "дамашнія" версіі Windows (з прыгожым інтэрфейсам і бракам бяспекі і сеткавай падтрымкі) і "прафесійныя версіі" (з менш прывабным інтэрфейсам і лепшай падтрымкай сеткі, бяспечнасцю і інш. абавязковымі атрыбутамі АС для бізнэс-выкарыстання).

Першая версія Microsoft Windows, 1.0, з'явілася на рынку ў лістападзе 1985. Гэтай версіі не ставала некаторых важных функцый, а таму яна не стала папулярнай. Windows 1.0 не з'яўлялася паўнавартаснай аперацыйнай сістэмай; гэта быў дадатак для MS-DOS. Microsoft Windows 2.0 з'явілася на рынку ў лістападзе 1987 і стала больш папулярнай за папярэднюю версію. У Windows 2.03 (студзень 1988) змяніліся паводзіны праграмных вокнаў: з'явілася магчымасць перакрывання вокнаў іншымі. Гэта стала матывам завядзення судовай справы Apple супраць Microsoft.

Microsoft Windows 3.0, з'явілася ў 1990. Гэта была першая Windows, якая сапраўды стала камерцыйна паспяховай: за першыя шэсць месяцаў прададзеныя 2 мільёны копій. У гэтай версіі былі зноў палепшаныя графічны інтэрфейс і рэалізацыя многазадачнасці. У жніўні 1995 Microsoft выпусціла Windows 95, дзе зноў быў зменены інтэрфейс, а таксама ўпершыню з'явілася нармальная рэалізацыя многазадачнасці.

У ліпені 1993 Microsoft выпусціла Windows NT на аснове тэхналогіі OS/2 ад карпарацыі IBM (якую Microsoft некалькі гадоў дапамагала распрацоўваць IBM). NT была прызнаная прафесійнай АС. NT і "дамашнія" версіі Windows пазней будуць аб'яднаныя ў Windows XP.

Пасля адбыўся выпуск Microsoft Windows 98 (чэрвень 1998). Гэтую АС крытыкавалі за марудную (у параўнанні з Windows 95) хуткасць працы, таму ў 1999 была выпушчаная Windows 98 Second Edition, другая версія гэтай АС.

У лютым 2000 Microsoft у межах сваёй "прафесійнай" лініі АС выпусціла Windows 2000. У верасні 2000 лінію "дамашніх" Windows працягнула Windows Me (Windows Millennium Edition). У Windows Me былі рэалізаваныя некаторыя новыя тэхналогіі ад Microsoft: самай заўважнай з'яўляецца "Universal Plug and Play", інфраструктура для унівесальнага падключэння камп'ютарнай перыферыі.

У кастрычніку 2001, Microsoft выпусціла Windows XP, заснаваную на ядры Windows NT, але ў якой былі рэалізаваныя большасць дасягненняў Microsoft у вобласці графічных інтэрфейсаў з лініі "дамашніх" аперацыйных сістэм. Windows XP прадаецца ў двух варыянтах, "Home" (дамашні) і "Professional" (прафесійны): у дамашнім варыянце адсутнічае падтрымка некаторых сеткавых тэхналогій і высокага ўзроўню бяспекі. У 2003 дадаткова Microsoft выпусціла варыянт "Media Center", у якім зроблены акцэнт на падтрымку DVD і тэлебачання: запіс відэа, аддаленае кіраванне камп'ютарам і г.д.

У красавіку 2003 з'явілася АС Windows Server 2003, якая павінна замяніць Windows 2000 у сферы сэрверных АС. У снежні 2005 з'явілася новае выданне гэтай АС: Windows Server 2003 R2.

Зараз Microsoft распрацоўвае Windows Vista (для персанальных камп'ютараў) і Windows Server "Longhorn" (для сэрвераў).

Інтэрфейс

Самым галоўным паняткам у Windows з'яўляецца акно, кантэйнер для іншых графічных аб'ектаў. Акно ў Microsoft Windows звычайна змяшчае радок стану, загаловак, гузікі згортвання, разгортвання, закрыцця акна і сістэмнае меню. Таксама з часоў Windows 95 і NT 4.0 асноўным кампанентам інтэрфейса гэтай АС з'яўляецца стальніца, на якой размяшчаюцца значкі для адкрыцця файлаў ці стартавання праграм. Гузік "Пуск" і меню "Пуск" на панэлі заданняў, звычайна ўнізе экрана, дазваляе стартаваць устаноўленыя на камп'ютары праграмы і выконваць іншыя дзеянні.

Windows дазваляе проста развязваць стандартныя праблемы, з якімі сутыкаецца большасць карыстальнікаў, аднак Windows крытыкуюць за недахоп гнуткасці ў развязанні нестандартных праблем, што не можа задавольваць камп'ютарных адмыслоўцаў. Windows таксама дазваляе выкарыстоўваць адмысловыя сродкі даступнасці камп'ютара для людзей з асаблівасцямі фізічнага і псіхічнага развіцця.

Шырокае выкарыстанне

Microsoft Windows устаноўленая на бальшыні персанальных камп'ютараў. Гэта часткова абумоўлена дамінаваннем MS-DOS на першых персанальных камп'ютарах (IBM PC і інш.). Таксама Windows з'яўляецца асноўнай платформай для Microsoft Office і бальшыні камп'ютарных гульняў.

Шырокі распаўсюд гэтай АС таксама абумоўлены тым, што Microsoft не дала манапольную ліцэнзію на выкарыстанне сваіх прадуктаў нейкаму аднаму вытворцу апаратуры. Аднак вялікая колькасць магчымых канфігурацый камп'ютараў прывяло да шматлікіх праблем несумяшчальнасці.

Раней камп'ютарныя кампаніі былі вымушаныя ствараць свае аперацыйныя сістэмы (напр., Amiga, BBC Micro, ZX Spectrum і інш.) ці выкарыстоўваць іншую АС; нават купля эксклюзіўнай ліцэнзіі на ўжо напісаную сістэму была таннейшай за распрацоўку і падтрымку сваёй АС.

З-за актыўнай палітыкі Microsoft па заключэнні дамоваў з вытворцамі апаратуры, Windows цяпер устаноўленая на бальшыні камп'ютараў у якасці OEM-АС.

Для некаторых кліентаў Microsoft Windows з'яўляецца адзіна магчымым рашэннем сярод аперацыйных сістэм. Часта наяўныя ўмовы працоўнага асяроддзя прымушаюць замоўнікаў выбіраць прадукты ад Microsoft. Таксама на такі выбар моцна ўплывае недастатковае знаёмства людзей з іншымі аперацыйнымі сістэмамі.

Да таго ж, вялікая колькасць несвабодных праграм даступная толькі для Windows. Шмат людзей не ўяўляюць, што існуюць адкрытыя, пераносныя, свабодныя праграмы, якія могуць эфектыўна выконваць пастаўленыя карыстальнікам задачы. Наадварот, многія кампаніі выпускаюць праграмы толькі для Windows, бо гэта самая распаўсюджаная аперацыйная сістэма. Такім чынам, гэта бясконцае кола.

Падтрымка сумяшчальнасці са старымі праграмамі для новых версій Windows вымушае карпарацыю Microsoft выдаткоўваць шмат чалавечых і матэрыяльных рэсурсаў.

Бяспека

Бяспека заўсёды была слабым бокам аперацыйных сістэм Windows. Часткова з-за шырокага распаўсюду Windows, часткова з-за благой тэхнічнай рэалізацыі сеткавых пратаколаў і некаторых крытычных падсістэм гэтай АС яе бяспечнасць заўсёды была прадметам крытыкі з боку камп'ютарных аналітыкаў. Windows першапачаткова распрацоўвалася як сістэма для аднаго карыстальніка, без падтрымкі сеткавага рэжыму працы, а таму не мела закладзеных у яе аснову механізмаў супрацьдзеяння несанкцыянаванаму доступу да яе. Windows NT і яе нашчадкі распрацоўваліся ўжо з улікам размяжоўвання правоў карыстальнікаў, неабходнасці падтрымкі сеткі і многакарыстальніцкага асяроддзя, але ўсё адно гэтай АС не хапала дастатковай абароны ад нападаў з Сеціва, бо Сеціва тады яшчэ не было такім распаўсюджаным, як цяпер. З-за кепска напісанага праграмнага коду (напрыклад, перапаўненні буферу), Windows з'яўляецца заўсёднай мэтай атакавання чарвякоў і вірусаў. Больш таго, усе версіі АС да Windows Server 2003 звычайна пасля ўстаноўкі не выкарыстоўвалі некаторыя сродкі падвышэння бяспекі, а некаторыя небяспечныя сервісы адразу выконваліся.

Microsoft заўсёды публічна адмаўляла нізкі ўзровень бяспечнасці сваіх АС, аднак апошнім часам карпарацыя абвяшчае бяспеку першасным прыярытэтам для сваіх сістэмаў. Сервіс аўтаматычнага абнаўлення АС упершыню з'явіўся ў Windows Me. Як вынік, пакет выпраўленняў Service Pack 2 для Windows XP, як і для Windows Server 2003, быў устаноўлены на бальшыні камп'ютараў карыстальнікаў Windows хутчэй, чым гэта магло б быць без гэтай сістэмы. Microsoft выпускае латкі, якія закрываюць небяспечныя дзіркі ў сістэме, прыкладна кожны месяц і распаўсюджвае іх праз Сеціва (звычайна ў другі аўторак кожнага месяца), хацыя крытычныя абнаўленні з'яўляюцца хутчэй. У Windows 2000 (SP3 і пазнейшых версіях), Windows XP і Windows Server 2003 сістэма можа сама сцягваць абнаўленні на камп'ютар і устаноўліваць іх, нават без удзелу карыстальніка.

Шаблон:Link FA

Шаблон:Link FA