Пераслед грэка-каталікоў у СССР: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 25: | Радок 25: | ||
* Pio XII Discorsi e Radiomessagi, Roma Vaticano1939-1959, |
* Pio XII Discorsi e Radiomessagi, Roma Vaticano1939-1959, |
||
* Jan Olav Smit, Pope Pius XII, London Burns Oates & Washbourne LTD,1951 |
* Jan Olav Smit, Pope Pius XII, London Burns Oates & Washbourne LTD,1951 |
||
* [http://www.svoboda.org/content/transcript/1796939.html Чекистская битва с греко-католиками] |
|||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{Eastern-catholic-stub}} |
{{Eastern-catholic-stub}} |
Версія ад 12:29, 24 ліпеня 2016
Прапавана выдаліць. Удзельнік, які паставіў шаблон, так тлумачыць: вельмі коратка, без крыніц. |
Пераслед грэка-каталікоў у СССР - пераслед вызнаючых грэка-каталіцтва ў Савецкай Расіі [1]. Праводзіўся напрацягу існавання Савецкай Расіі[1] (1917- канец 1980-х).
1917-1939
23 лютага 1923 арыштаваны экзарх Апостальскага экзархату грэка-каталікоў Расіі Леанід Фёдараў. 21 сакавіка 1923 года быў адным з падсудных на працэсе над каталіцкімі святарамі ў Маскве. Заявіў, што «хоць мы і падпарадкоўваемся савецкай уладзе цалкам , але глядзім на яе як на пакаранне Божае за грахі нашыя». Быў асуджаны да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, тэрмін зняволення адбываў спачатку ў турме ў Лагунцах, затым у Лефортава.
У красавіку 1926 года быў вызвалены з забаронай пражывання ў найбуйнейшых гарадах. Жыў у Калузе, летам выехаў у Магілёў, дзе служыў у мясцовым храме. Пісаў пра сумны лёс каталікоў усходняга абраду ў СССР:
36 маіх лепшых прыхаджан зноў сядзяць у турмах і знаходзяцца ў ссылках. Сярод іх ёсць бабулькі 54 і 57 гадоў, ды ў дадатак яшчэ і хворыя. Не маюць здароўя і іншыя мае верныя дзеці. Іх "з'ядае" цынга (Салаўкі і Сібір), сухоты і іншыя хваробы; параскіданыя яны па ўсёй прасторы нашай неабсяжнай айчыны ... сядзяць, як гаворыцца, ні за што ні пра што, ці, дакладней, за тое, што яны рускія каталікі. Але цялесная іх немач з лішкам пакрываецца Божай ласкай. Іх рэдкія лісты дыхаюць такой яснасцю духу, такой пакорай перад воляй Божаю, такой радасцю за свае пакуты ў Хрысце, што мне застаецца толькі дзякаваць Богу і вучыцца ў іх хрысціянскай стойкасці.
З 1926 году знаходзіўся пад юрысдыкцыяй біскупа Пія Эжэна Нэвё. Быў арыштаваны ў Магілёве і прыгавораны да трох гадоў зняволення за ад'езд з Калугі без адмысловага дазволу. У 1926-1929 гады знаходзіўся ў зняволенні ў Салавецкім лагеры асаблівага прызначэння. Да забароны каталіцкіх службаў у снежні 1928 года штодня служыў літургію ў сябе ў камеры, па нядзелях і святах - у Германоўскай капліцы. У студзені 1929 ў яго былі канфіскаваныя літургічныя прыналежнасці, але, нягледзячы на гэта, на Вялікдзень 1929 года ў лагеры адбылася літургія ў візантыйскім абрадзе. 9 чэрвеня 1929 года разам з іншымі каталіцкімі святарамі быў адпраўлены на востраў Анзэр, але ўжо ў жніўні таго ж года вызвалены з прычыны заканчэння тэрміну зняволення. Быў адпраўлены ў ссылку ў Архангельскую вобласць, дзе жыў у вёсцы каля Пінегі. У 1931 знаходзіўся пад арыштам у архангельскай турме за адмову ад прымусовых работ, затым вызвалены і высланы ў Котлас. У канцы 1933 года быў вызвалены з высылкі (па хадайніцтве Кацярыны Пешковай, якая працавала ў савецкім Палітычным Чырвоным Крыжы) з забаронай пражываць у 12 буйных гарадах. 12 мая 1939 Папа Пій XII атрымаў лісты з СССР аб пераследзе каталіцкіх святароў.
Падчас Другой Сусветнай вайны
Пасляваенны пераслед грэка-каталікоў
Спасылкі
- Acta Apostolicae Sedis ( AAS), Roma, Vaticano 1922-1960
- Owen Chadwick, The Christian Church in the Cold War, London 1993
- Richard Cardinal Cushing, Pope Pius XII, St. Paul Editions, Boston, 1959
- Victor Dammertz OSB, Ordensgemeinschaften und Säkularinstitute, in Handbuch der Kirchengeschichte, VII, Herder Freiburg, 1979, 355-380
- A Galter, Rotbuch der verfolgten Kirchen, Paulus Verlag, Recklinghausen, 1957,
- Alberto Giovannetti, Pio XII parla alla Chiesa del Silenzio, Editrice Ancona, Milano, 1959, German translation, Der Papst spricht zur Kirche des Schweigens, Paulus Verlag, Recklinghausen, 1959
- Herder Korrespondenz Orbis Catholicus, Freiburg, 1946–1961
- Pio XII Discorsi e Radiomessagi, Roma Vaticano1939-1959,
- Jan Olav Smit, Pope Pius XII, London Burns Oates & Washbourne LTD,1951
- Чекистская битва с греко-католиками