Матэрыялізм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28: Радок 28:
У [[Сярэдневякоўе|сярэднія вякі]] ў [[Еўропа|Еўропе]] ва ўмовах дамінавання [[Хрысціянская філасофія|хрысціянскай філасофіі]] матэрыялістычныя погляды сышлі на другі план перад [[Ідэалізм|ідэалістычнай філасофіяй]]. Акрамя сацыяльных і рэлігійных прычын, гэтаму спрыялі таксама прычыны [[Эпістэмалогія|гнасеалагічнага]] характару. Матэрыялізм да эпохі сярэдневякоўя аказаўся няздольным высветліць адносіны мыслення да матэрыі, раскрыць паходжанне свядомасці. Афіцыйная царкоўная ідэалогія ў Заходняй Еўропе з вучэння Арыстоцеля запазычыла некаторыя рэакцыйныя ідэі і, у той жа момант, адмовілася ад некаторых прагрэсіўных.
У [[Сярэдневякоўе|сярэднія вякі]] ў [[Еўропа|Еўропе]] ва ўмовах дамінавання [[Хрысціянская філасофія|хрысціянскай філасофіі]] матэрыялістычныя погляды сышлі на другі план перад [[Ідэалізм|ідэалістычнай філасофіяй]]. Акрамя сацыяльных і рэлігійных прычын, гэтаму спрыялі таксама прычыны [[Эпістэмалогія|гнасеалагічнага]] характару. Матэрыялізм да эпохі сярэдневякоўя аказаўся няздольным высветліць адносіны мыслення да матэрыі, раскрыць паходжанне свядомасці. Афіцыйная царкоўная ідэалогія ў Заходняй Еўропе з вучэння Арыстоцеля запазычыла некаторыя рэакцыйныя ідэі і, у той жа момант, адмовілася ад некаторых прагрэсіўных.


У эпоху росквіту сярэдневякоўя, з XI—XII стст. у еўрапейскай схаластыцы распалілася спрэчка паміж наміналізмам і рэалізмам, якая ў канцы XIII ст. часткова выйшла за межы ўласна схаластыкі. Так, брытанскі наміналіст Дунс Скот (1266—1308) задаваўся пытаннем, ці здольная матэрыя мысліць. Уільям Окам (1285—1349), развіваючы тэндэнцыю Дунса Скота, сцвярджаў, што толькі індывідуумы і ўяўляюць сабой сапраўдную, існуючую па-за суб'ектам, аб'ектыўную рэальнасць.{{philo-stub}}
У эпоху росквіту сярэдневякоўя, з XI—XII стст. у еўрапейскай схаластыцы распалілася спрэчка паміж наміналізмам і рэалізмам, якая ў канцы XIII ст. часткова выйшла за межы ўласна схаластыкі. Так, брытанскі наміналіст Дунс Скот (1266—1308) задаваўся пытаннем, ці здольная матэрыя мысліць. Уільям Окам (1285—1349), развіваючы тэндэнцыю Дунса Скота, сцвярджаў, што толькі індывідуумы і ўяўляюць сабой сапраўдную, існуючую па-за суб'ектам, аб'ектыўную рэальнасць. Прыродазнавец Роджэр Бэкан (1214—1292) паспрабаваў замяніць схаластычную сілагістыку вопытным даследаваннем прыроды. Аднак ані Роджэр Бэкан, ані наміналісты не з'яўляліся матэрыялістамі ў сучасным сэнсе гэтага слова, бо мыслілі паняццямі і вобразамі ў межах ідэалістычных уяўленняў свайго часу, але яны сталі папярэднікамі для матэрыялістычных ідэй Новага часу.{{philo-stub}}
{{Філасофскія светапогляды}}
{{Філасофскія светапогляды}}



Версія ад 17:36, 24 ліпеня 2016

Матэрыялі́зм (ад лац. «materialis» — рэчыўны) — філасофскі светапогляд, у адпаведнасці з якім матэрыя як аб'ектыўная рэальнасць з'яўляецца анталагічна першасным пачаткам (прычынай, умовай, абмежаваннем) у сферы быцця, а ідэальнае (паняцці, воля, дух і таму падобнае) — другасным (вынікам, следствам). Матэрыялізм сцвярджае існаванне адзінай «абсалютнай» субстанцыі быцця — матэрыі; усе сутнасці ўтвораныя матэрыяй, а ідэальныя з'явы (у тым ліку, свядомасць) з'яўляюцца працэсамі ўзаемадзеяння матэрыяльных сутнасцей. Законы матэрыяльнага свету распаўсюджваюцца на ўвесь свет, у тым ліку на грамадства і чалавека.

Тэрмін «матэрыялізм» быў уведзены Готфрыдам Лейбніцам: словам «матэрыялісты» ён характарызаваў сваіх ідэйных праціўнікаў.

Гісторыя матэрыялізму

Развіццё матэрыялізму прасочваецца ў гісторыі сусветнай філасофскай думкі ад яе ўзнікнення і да сённяшняга дня.

Старажытная ўсходняя філасофія

Матэрыялістычныя ідэі знайшлі адлюстраванне і ў гісторыі ўсходняй філасофіі (Кітай, Карэя, Японія, Індыя). Адным з першых прадстаўнікоў матэрыялізму ў Індыі быў Аджыта Кесакамбала. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, глыбокія гістарычныя карані мае матэрыялістычная традыцыя ў Кітаі. Відным прадстаўніком гэтай традыцыі з'яўляўся філосаф Ван Чун. Аб існаванні матэрыялістычнай традыцыі ў Японіі сведчыць і матэрыял па гісторыі японскай філасофскай думкі.

Антычны матэрыялізм

Уяўленні аб матэрыяльным пачатку свету з'явіліся ў Старажытнай Грэцыі каля VI ст. да н. э.

Першымі буйнымі філосафамі, што прапанавалі варыянты матэрыяльнай першакрыніцы свету, сталі, так званыя, мілецкія «фізікі» — Фалес (624—528 да н. э.), Анаксімандр (611—547 да н. э.) і Анаксімен (585—528 да н. э.). Яны меркавалі, што існуе некае першарэчыва, розныя спалучэнні і змяненні формаў якога ствараюць усе іншыя рэчывы. Вынікам для ўсіх рэчаў з'яўляецца вяртанне да першарэчыва. У Фалеса гэтай першаматэрыяй з'яўлялася вада, у Анаксімандра — некі «апейрон» як нявызначаная бяз'якасная матэрыя, у Анаксімена — паветра.

Анаксімен, Ідэй Гімерыйскі і Дыяген Апаланійскі меркавалі, што ўсё ўзнікае з паветра. Геракліт і Гіпас з Метапонта думалі, што ўсё ўзнікае з агню. Па меркаванні Энапіда Хіёскага, малодшага сучасніка Анаксагора, усё ўзнікае з агню і паветра.

У той жа час не ставілася пытанне аб першаснасці матэрыі або духу. Божаствы вызнаваліся за неад'емную частку сусвету, а душой маглі надзяляць любыя аб'екты.

Арыстоцель інтэрпрэтаваў вучэнні ранейшых філосафаў скрозь прызму ўласнага вучэння як перадбачыўшых вучэнне аб матэрыяльным «архэ» (пачатку) («Метафізіка» II 3—9, «Фізіка» I, 2 слл.). У адпаведнасці з гэтым разуменнем, тэрмін «архэ», які выкарыстоўваўся перыпатэтыкамі, і «архэ» іанічных філосафаў адрозніваюцца па ўкладзеным у яго сэнсе.

Найбольш паслядоўна праводзілі матэрыялістычную лінію кітайскі філосаф Ван Чун, індыйскія мысліцелі школы чарвакі, Леўкіп, Дэмакрыт, Эпікур і Лукрэцый Кар. Для антычнага ўяўлення аб матэрыяльным свеце, асабліва для Эпікура, характэрны акцэнт на асабістае самаўдасканальванне чалавека: вызваленне яго ад страху перад багамі, ад усіх жарсцей і набыццё здольнасці быць шчаслівым у любых абставінах.

Найбольш яскрава барацьба паміж матэрыялізмам і ідэалізмам у антычнай філасофіі выяўлялася як барацьба супрацьлеглых тэндэнцый, або ліній, Дэмакрыта і Платона.

Сярэдневякоўе

У сярэднія вякі ў Еўропе ва ўмовах дамінавання хрысціянскай філасофіі матэрыялістычныя погляды сышлі на другі план перад ідэалістычнай філасофіяй. Акрамя сацыяльных і рэлігійных прычын, гэтаму спрыялі таксама прычыны гнасеалагічнага характару. Матэрыялізм да эпохі сярэдневякоўя аказаўся няздольным высветліць адносіны мыслення да матэрыі, раскрыць паходжанне свядомасці. Афіцыйная царкоўная ідэалогія ў Заходняй Еўропе з вучэння Арыстоцеля запазычыла некаторыя рэакцыйныя ідэі і, у той жа момант, адмовілася ад некаторых прагрэсіўных.

У эпоху росквіту сярэдневякоўя, з XI—XII стст. у еўрапейскай схаластыцы распалілася спрэчка паміж наміналізмам і рэалізмам, якая ў канцы XIII ст. часткова выйшла за межы ўласна схаластыкі. Так, брытанскі наміналіст Дунс Скот (1266—1308) задаваўся пытаннем, ці здольная матэрыя мысліць. Уільям Окам (1285—1349), развіваючы тэндэнцыю Дунса Скота, сцвярджаў, што толькі індывідуумы і ўяўляюць сабой сапраўдную, існуючую па-за суб'ектам, аб'ектыўную рэальнасць. Прыродазнавец Роджэр Бэкан (1214—1292) паспрабаваў замяніць схаластычную сілагістыку вопытным даследаваннем прыроды. Аднак ані Роджэр Бэкан, ані наміналісты не з'яўляліся матэрыялістамі ў сучасным сэнсе гэтага слова, бо мыслілі паняццямі і вобразамі ў межах ідэалістычных уяўленняў свайго часу, але яны сталі папярэднікамі для матэрыялістычных ідэй Новага часу.Шаблон:Philo-stub