Ян Вісліцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: наступнік → пераемнік, й ў → й у using AWB
Радок 9: Радок 9:


== Творчасць ==
== Творчасць ==
Ян Вісліцкі пісаў оды, эпіграмы, элегіі, пасланні («Ода да караля Жыгімонта», «Элегія да багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка»).
Ян Вісліцкі пісаў [[ода|оды]], [[эпіграма|эпіграмы]], [[элегія|элегіі]], пасланні («Ода да караля Жыгімонта», «Элегія да багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка»).


Аўтар эпічнай гістарычнай паэмы «Пруская вайна» (1515), у якой уславіў перамогу над крыжакамі, здабытую як народнае змаганне. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн, пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру эпапеі ў беларускай, польскай і літоўскай літаратурах.
Аўтар эпічнай гістарычнай [[паэма|паэмы]] «[[Пруская вайна]]» (1515), у якой уславіў перамогу над крыжакамі, здабытую як народнае змаганне. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн, пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру эпапеі ў беларускай, польскай і літоўскай літаратурах.


Паэма складаецца з трох частак, альбо, паводле тагачаснай тэрміналогіі, з трох кніг. Першая частка — паэтычная прэлюдыя, экспазіцыя да гераічнага эпасу, умоўна-малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы з просьбай удыхнуць у грудзі паэта натхненне для праслаўлення караля і вялікага князя [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I]], яго слаўнага дзеда [[Ягайла|Ягайлы]], дынастыі Ягелонаў. Паэт называе іх метафарычна «сармацкімі каралямі», умоўна-паэтычна далучаючыся да антычных міфаў пра сармацкае паходжанне славянскіх народаў.
Паэма складаецца з трох частак, альбо, паводле тагачаснай тэрміналогіі, з трох кніг. Першая частка — паэтычная прэлюдыя, экспазіцыя да гераічнага эпасу, умоўна-малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы з просьбай удыхнуць у грудзі паэта натхненне для праслаўлення караля і вялікага князя [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I]], яго слаўнага дзеда [[Ягайла|Ягайлы]], дынастыі Ягелонаў. Паэт называе іх метафарычна «сармацкімі каралямі», умоўна-паэтычна далучаючыся да антычных міфаў пра сармацкае паходжанне славянскіх народаў.

Версія ад 11:57, 8 жніўня 2016

Ян Вісліцкі (каля 1485 — 1520) — сярэднявечны літаратар, паэт-лацініст ВКЛ і Польшчы.

Біяграфічныя звесткі

Сын небагатага шляхціча. Ян Вісліцкі нарадзіўся, верагодна, на тэрыторыі летапіснай Літвы паміж Клецкам і Пінскам, дзе цячэ рака Вісліца. Іншыя даследчыкі лічаць месцам яго нараджэння Польшчу.

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве, уваходзіў там у літаратурны гурток прафесара Паўла Русіна, атрымаў вучоныя ступені бакалаўра і магістра свабодных мастацтваў. У 1510—12 працаваў там жа магістрам (у актах пазначаны як «русін»). Ян Вісліцкі чытаў студэнтам курсы па філасофіі Арыстоцеля, матэматыцы Эўкліда, рыторыцы Цыцэрона.

Апублікаваў у Кракаве новалацінскую паэму «Пруская вайна», прысвечаную перамозе над Тэўтонскім ордэнам у Грунвальдскай бітве (1410) аб'яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы.

Творчасць

Ян Вісліцкі пісаў оды, эпіграмы, элегіі, пасланні («Ода да караля Жыгімонта», «Элегія да багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка»).

Аўтар эпічнай гістарычнай паэмы «Пруская вайна» (1515), у якой уславіў перамогу над крыжакамі, здабытую як народнае змаганне. Твор вызначаецца манументальнасцю батальных сцэн, пластычнасцю вобразаў прыроды. Паэма стаіць каля вытокаў жанру эпапеі ў беларускай, польскай і літоўскай літаратурах.

Паэма складаецца з трох частак, альбо, паводле тагачаснай тэрміналогіі, з трох кніг. Першая частка — паэтычная прэлюдыя, экспазіцыя да гераічнага эпасу, умоўна-малітоўны зварот да алімпійскіх багоў і музы эпічнай паэзіі Каліопы з просьбай удыхнуць у грудзі паэта натхненне для праслаўлення караля і вялікага князя Жыгімонта I, яго слаўнага дзеда Ягайлы, дынастыі Ягелонаў. Паэт называе іх метафарычна «сармацкімі каралямі», умоўна-паэтычна далучаючыся да антычных міфаў пра сармацкае паходжанне славянскіх народаў.

Другая, цэнтральная, частка паэмы анатавана аўтарам так: «Кніга другая пакажа Літвы лясістай прасторы, слаўны народ той, адкуль мужны Ягайла пайшоў». Яна прысвечана гісторыі заваявання крыжакамі прусаў, апісанню агрэсіўнай палітыкі нямецкага Ордэна да сваіх суседзяў, падрыхтоўцы і ходу самой Грунвальдскай бітвы, якая скончылася перамогай аб'яднаных сіл саюзнікаў пад кіраўніцтвам караля Ягайлы і вялікага князя Вітаўта. У якасці гістарычных крыніц паэт выкарыстаў «Гісторыю Польшчы» Яна Длугаша, лісты караля Ягайлы, народныя легенды і гістарычныя паданні. У апісанні войнаў Ян Вісліцкі выкарыстаў вопыт антычнай паэзіі, імітацыю язычніцкай міфалогіі, ствараючы вобразы-эўфемізмы: збожжа — дары Цэрэры, пачалася вайна — «Марс жорсткі паўстаў». Ён добра ведаў народную паэтыку, карыстаўся ёю, апісваючы напады крыжакоў на польскія землі.

Трэцяя частка паэмы «Пруская вайна» прысвечана шлюбу Ягайлы, які не меў дынастычнага пераемніка, з беларускай князёўнай Соф'яй Гальшанскай. Яна, кажа паэт, «чароўная німфа ў краіне русінаў, Боская німфа — найпрыгажэйшая ў свеце дзяўчына». Поруч з урачыстым аратарскім стылем тут ёсць пастаральныя матывы, дасціпныя эўфімізмы, напрыклад, пра тое, як Юпітэр турбаваў алімпійскіх багоў, «шукаючы князю сівому сужонку». Па кантрасту з гераічнымі вобразамі слаўных рыцараў папярэдняй часткі паэмы ўвага перанесена на лірычную тэму — песню пра любіміцу народа, добрую шляхцянку слаўнага роду Гальшанскіх, што красою сваёю пераўзышла грэчаскіх багінь і німфаў. На вяселле Юпітэр склікае ўсіх алімпійцаў: багіня Юнона абяцае маладой шчасце і багацце, Мінеўра гарантуе яе дзецям мудрасць, а Марс зычыць усёй дынастыі ваенную славу. Урэшце багіня кахання прыводзіць на вяселле «німфу русінаў» Соньку. Народ славіць каралеўскі шлюб радаснымі песнямі, музыкай, гучаць ліры і гуслі.

Трохчасткавая кампазіцыя нагадвае структуру музычнай сімфоніі, створанай сродкамі антычнай паэтыкі, якая тут спалучаецца з хрысціянскім рамантызмам, сярэднявечным духам рыцарства і фальклорнай маляўнічасцю. Яну Вісліцкі стаў пачынальнікам свецкай плыні ў эпічнай паэзіі Польшчы, Літвы і Беларусі, прыбранай у антычныя строі — класічную латынь. Вялікую гістарычную падзею, рыцарскія подзвігі Ягайлы і Вітаўта паэт падсвяціў святлом любові да сваёй радзімы. Вопыт Яна Вісліцкага, верагодна, выкарыстаў аўтар ліра-эпічнай паэмы «Песня пра зубра» (1522) Мікола Гусоўскі.

Паэма двойчы перавыдавалася ў Польшчы ў (1887 і 1933). Поўны пераклад паэмы на беларускую мову ўпершыню ажыццявіла Жанна Некрашэвіч-Кароткая (апубл. 1997).

Беларускія пераклады

  • Пруская вайна // Маладосць. 1997. № 12.

Літаратура

  • Парэцкі Я. Ян Вісліцкі. — Мн., 1991.
  • Конан У., Кавалёў С. На парозе Новага часу // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. — 3-е выд. — Мн., 2010. ISBN 978-985-08-1166-0.

Шаблон:Пісьменнікі і паэты Беларусі